Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 228
Перейти на страницу:

Светка спалохалася, выхапіла сваю руку з рукі Уладзіка. Цяпер яна верыла яму і баялася яго. Паверыла і пачала баяцца, адчуўшы яго руку, сухую і як з іскрамі, нібы электрычнасць бегла па ёй, плавіла яе цела, дзерла яго, як дзярэ адзенне і скуру калючы дрот, дзярэ да крыві, да голага і непрыгожага раздзірана-чырвонага мяса, ад аднаго выгляду якога і сорамна, і балюча, і шкада якога. I Светка зараз саромелася таго, што было ў яе на душы. Не хацела яна нікога пускаць да сябе ў душу, таму што сапраўды было там шмат чаго цёмнага і жахлівага, што жахала нават саму яе. I яна выплёсквала гэтае жахлівае, біла ім наводмаш Уладзіка, імкнучыся такім чынам схаваць ад яго тое, што ён не паспеў адчудь праз яе руку. Хай чуе ўсё ад яе, а не падслухоўвае:

— Ну і што, ну і што, чыя дачка я і ад каго — ад немца, японца, папуаса. Каму, акрамя мяне, якая справа, каму якая справа. Усё роўна ж я ёсць. Ёсць і буду, калі ўжо з'явілася па волі каго-небудзь ці насуперак той волі на свет... Як там са светам і святлом яго, якое зарыва, святло над маёй галавою, Уладзічак. Чорнае яно. А негра табе не даводзілася бачыць? Як ён у цемры, свеціцца ці, што галавешка, чорны. Я ж нікога, ты чуеш, нікога не прасіла, каб нараджалі мяне. Не прасілася я на свет, а вывелі, завялі, як заводзяць парсюка. Завялі, стварылі, дык дайце ж жыць, хаця б так, як таму чарвяку, як машынам сваім даяце. Беражэце і пестуеце чарвяка, машыну, прызнаяце, дык прызнайце і мяне. Ты начамі не спіш, я ведаю, баброў табе шкада, і ўсе вакол баброў, птушак, звяроў шкадуюць. Дык пашкадуйце і мяне. Хаця плявала я на ваша шкадаванне і тваё, Уладзічак, плявала і лічна на цябе. I ідзі, Уладзік, ідзі. Да школы ідзі, там усе светлыя і вясёлыя. Гэта першае і апошняе наша з табой спатканне. А я ноччу пасля сустрэчы з табой Вовіка-алкаголіка пушчу. Адчыню яму акно. Ён даўно просіцца. Вось гэта будзе пара. Абодва чорныя, без пробліску, я ад немца, а ён сам дурань, зялёны ад гарэлкі. Я чорная, ён зялёны...

— Ты не чорная. Ты зараз ужо не чорная. Калі б ты толькі ведала, як ты зараз свецішся, калі б ты толькі бачыла сябе...

— Не чапай мяне, не падыходзь...

Уладзік, не слухаючы Светку, узяў яе за руку і пацягнуў у лодку, пасадзіў на карму, дзе яна сядзела і раней. Ухапіў вільготны і слізкі шост, што валяўся ў лодцы, адпіхнуў лодку ад берага і пагнаў скрозь лазняк з застаялай і ціхай вады на цячэнне. Выпхаўся на цячэнне і кінуў шост у лодку.

— Цяпер хай сама плыве, хай гоніць плынь.

— I куды ж гэта мы прыплавімся, Уладзік?

— А рэчцы відней, куды вынесе, мо да баброў, на бабрыныя хаткі, а мо і так куды ў якое-небудзь добрае месца.

— Паварочвай да берага, Уладзічак, бярыся да берага, партызанскі сынок. Не стой, як слуп, што табе трэба, навошта ты ў адну са мною лодку лезеш.

— Не, Светка, позна, плывём, і цяпер ужо як плынь вырашыць.

— А я гавару, да берага!

— Добра, Светка, добра, вырашыць рака і плынь да берага, будзем каля берага.

Але рака і плынь падхапілі лодку і панеслі на стрыжань, на светлы блік бяроз, цені якіх ляжалі на вадзе. Рака віравала і круціла лодку. Двое плылі ў ёй. Ноч працягвалася. Як і на пачатку яе, не змаўкаючы, крычалі жабы, толькі крыху на нейкі час сціхалі, гэта калі лодка вельмі ўжо блізка падыходзіла да іх, хапатліва давалі нырца, каменем ішлі ў дно, нібы саступалі дарогу. Ныралі і адразу ж вынырвалі, зеленамысыя, лупатыя і яшчэ больш галасістыя. Вылуплівалі вочы на лодку, на жоўтую дзірку поўні ў небе. Уваход ці выйсце кудысьці. Весялілася і спявала, свяцілася адзінаю лямпачкай каля клуба вёска, ад якой яны адплылі. I прасілася ўжо ў лодцы ломкім голасам Светка:

— Адпусці, адпусці ты мяне, Уладзічак, старая я, старая я ўжо табе. Ну, лепш было б, калі б ты мяне адпусціў. I табе лепш, і мне лепш. I маці тваёй лепш.

Уладзік маўчаў, а плынь не адпускала ўжо лодку, як узяла яе ў абдымкі, так і трымала.

Гарэла пад нагамі зямля, смуродна слаліся па голым полі рознакаляровыя дымы. Дымы ўсіх часоў: мінулага, сённяшняга і будучыні. Вецер забаўляўся імі, круціў, змешваў, але не здолеў змяшаць, скруціць, збіць у адно-адзінае, цэлае, кожны час меў толькі свой дым, толькі свой колер. Мінулае красавала, цвіло па-над полем чырвонага колеру лятучым дымком, у якім адчувалася адно толькі шкадаванне і нічога больш. Косткі, якія даўно ўжо сатлелі, сляды, знак ад людзей і звяроў, што прайшлі некалі тут, гарэлі лёгка і амаль без паху. Сённяшняе, што яшчэ не адмерла, што памірала не па сваёй ахвоце, што жыўцом забівала і нішчыла спёка, чадзіла чорным чадным куродымам, закопчвала неба палыновай горыччу, раздзірала, уядалася ў цела. I Сноўдала, здавалася яму, да апошняй варсінкі, да апошняй кроплі крыві быў насычаны той горыччу, атручаны ёю. I працягваў атручвацца, робячы ўдых і выдых, што не абяцала нічога добрага ў будучыні. Будучыня, яе колер луналі над полем, запарушвала вочы шзрым попелам і падманлівым ад недахопу паветра блакітам, ад якога мутнела ў галаве, уваччу скакалі каляровыя іскры, што мошкі, якія трапілі ў сонечны прамень, нібы гарачым свінцом налівалася цела.

1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)