Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 148 149 150 151 152 153 154 155 156 ... 228
Перейти на страницу:

У садзе таксама было мноства людзей, якіх Сноўдала некалі ведаў і помніў. I яны яго помнілі, добрыя і злыя, але не перамешаныя, не зблытаныя, як у жыцці, а наасобіцу добрыя, наасобіцу злыя. I як бы сцяна нейкая ці рыса нябачная між імі, за якую ніхто не заступаў. Па розныя бакі той рысы ці сцяны апынуліся некаторыя бацькі і дзеці, цягнулі адно да аднаго рукі, а самкнуць іх не маглі. Знаходзіліся ў садзе і дзяды, што жылі ў камені пры дарозе, з якімі Сноўдала пазнаёміўся на пачатку сваёй дарогі. I пры іх незнаёмы Сноўдалу дзядок, сухенькі, з кіёчкам у руках. I гэты незнаёмы адразу ж памкнуў да Сноўдалы:

— Дачакаўся, дачакаўся,— абняў Сноўдалу і раптам адсланіўся ад яго, пачаў перыць кіёчкам сваім.

Дзяды з каменя спынілі яго:

— Не трэба так злавацца, бацька. Ён толькі паказацца нам прыйшоў. Табе ды Мар'яну. Прыйдзе Мар'ян, і мы яго выправім адсюль.

— Мар'ян ты мой, Мар'янка,— сухенькі дзядок пакінуў Сноўдалу, сеў на зямлю і заплакаў.— Чаму ж ты, чучала кудлатае, сноўдала дурное, так доўга спаў. Усе мы цябе чакалі там, там. I не дачакаліся.

— Дачакаюцца, бацька, яшчэ дачакаюцца. Не мы першыя, не мы апошнія,— супакоілі яго дзяды.— Так ужо на раду напісана. Кожнаму свой час. I кожнаму свая дарога. Хай ён пройдзе па сваёй як людзі, як усе мы. I калі Мар'яну ўгатавана з ім сустрэцца, сустрэнецца і тут. Не праганяй яго, хай пакуль застанецца.

1 ... 148 149 150 151 152 153 154 155 156 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)