Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 332
Перейти на страницу:

Калі прыехаў у Кракаў, то даведаўся, што кіраўніцтва паўстаннем узяў на сябе Рамуальд Траўгут – добры сябра Людвіга. Сустрэча была цёплай і прыязнай. Дыктатар паўстання ведаў пра прыгоды сябра, таму, каб уключыць яго ў баявую справу, дванаццатага кастрычніка загадам прысвоіў званне палкоўніка, адначасова прызначыўшы ваенным начальнікам Сандамірскага ваяводства.

Такім чынам, Тапор зноў апынуўся на баявым кані.

Траўгут распачаў рэарганізацыю паўстанцкага войска, зразумела, не без падказкі Звяждоўскага. Тапор імкнуўся апраўдацца ў вачах кіраўнікоў паўстання і непасрэдна перад Канстанцинам Каліноўскім, таму згодзен быў прыняць удзел у любым змаганні. Траўгут кіраваў паўстаннем, але непасрэдным начальнікам Тапара быў генерал Босак, які прызначыў яго начальнікам Кракаўскай дывізіі.

А потым ён быў уцягнуты ў авантуру па ўзяцці штурмам горада Апатаў. Генерал Босак хацеў проста абрабаваць яго, асабліва багатых іўдзеяў, каб папоўніць сваю асабістую казну, а Тапару загадаў штурмаваць яго «дзеля рэвалюцыі». Сам жа генерал знік у невядомым кірунку. Звяждоўскі меркаваў атрадам у тысячу чалавек пяхоты і сарака вершнікамі атакаваць горад з чатырох бакоў. Атрымалася так, што зваяваўшы Апатава, паўстанне пацярпела паразу. Кіраваў штурмам не Тапор, а іншыя – Куроўскі. Звяждоўскі змяніў параненага камандзіра аднаго з аддзелаў і сам быў на чале штурма.

Тады ж і атрымаў раненне ў грудзі – амаль наскрозь яго пранізаў жаўнерскі штык. На руках параненага палкоўніка вынеслі з полю боя і занеслі ў бліжэйшую вёску. Паклалі ў хляве, дзе правёў усю ноч.

Царскія карнікі адшукалі яго на наступны дзень…

Генерал-маёр Чангары – начальнік Келецкага ваеннага аддзела – выдаў канфармацыю павесіць Звяждоўскага. Але абгарэлая бэлька хруснула і Тапор упаў на зямлю.

Тады, ужо амаль беспрытомнага, царскія карнікі зацягнулі на рынак Апатава, і там расстралялі…

9.

Запіс другі:

Усімі сіламі і магчымасцямі царскія памагатыя зрабілі, каб імя сумленнага і адданага справе паўстання Людвіга Звяждоўскага было апаганена і абылгана. У расейскім друку ён быў паказаны як авантурыст, забойца і рабаўнік магілёўскіх сялянаў. Нарыс пра яго напісаў Міхаіл Каткоў – крайні русафіл – і надрукаваў яго ў «Русском вестнике” ў 1864 годзе за № 11. Прачытаў яго аўтар “Ледзянога дома” Іван Лажэчнікаў і тут жа скляпаў опус-раман – “Унучка панцырнага баярына”. Вельмі нізкапробны раман, але ў ім вобраз Жвірждоўскага (Звяждоўскага) выпісаны самымі бруднымі і агіднымі словамі.

Ды што расейскі “Вальтэр Скот”! Гонар расейскай паэзіі Някрасаў услаўляў Мураўёва-вешальніка ў напышлівай одзе. Герцэн з гэтай нагоды выказаў сваё абурэнне і пратэст.

Следам за ім лаўровы вянок “ратаўніка Расеі” усклаў Вешальніку на галаву Цютчаў. Узносіў крывавага карніка да нябёсаў, лічачы, што ён “отстоял и спас Росии цельность».

Няхай паўстанне было патоплена ў крыві, але бачыць Бог, пераможаныя былі нашмат мужнейшымі і дужэйшымі духоўна за сваіх карнікаў-пераможцаў, бо яны загінулі за свабоду, за народнае шчасце, і таму сталі неўміручымі!

……………………………………………………………

Запіс трэці

Расказвалі, што група паўстанцаў, уцякаючы ад праследвання царскіх войскаў, якія разбілі атрад, ноччу прыйшлі да Юравіцкага храма, што знаходзіўся непадалёк ад Калінкавічаў і Мазыра. Амаль усе параненыя і зняможаныя, яны ўпалі каля глухой сцяны і адразу паснулі. Аднаму з іх падалося, што паміж імі хадзіла невядомая жанчына ў зіхоткім адзенні і дакраналася да ілба кожнага. Калі ж прачнуліся, калі агледзелі адзін аднаго, то здзівіліся: ад ранаў не засталося ніякіх слядоў, ды і кожны адчуў у сабе бадзёрасць і сілу.

– То дапамагла нам Божая Маці, – прамовіў адзін з іх – Казімір Аўтуховіч, былы ксёндз. – Абраз яе знаходзіцца тут – у храме...

Праз шмат гадоў, Казімір, вярнуўшы сабе сан святара, расказваў людзям і пра паўстанцаў, і пра той цуд, які падаравала ім Багародзіца.

... У 1832 годзе па прычыне садзейнічання польскаму паўстанню, дзейнасць бернардзінскага манаскага ордэна ў Расеі была забаронена.

У Юравічы прыбыў казачы атрад, камандзір якога, дачакаўшыся заканчэння богаслужэння, прачытаў у касцёле распараджэнне аб яго зыкрыцці. Ксяндзам і вернікам дазволілі забраць усе храмавыя рэліквіі. Як расказвалі мясцовыя жыхары, цудатворны абраз Божай маці даручылі несці бязгэшнаму дзіцяці – трохгадовай Марыйцы Сушчынскай, дачцы мясцовага памешчыка.

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)