Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 332
Перейти на страницу:

Царскія ідэолагі ніяк не згаджаліся з тым, што паўстанне Канстанціна Каліноўскага насіла сацыяльны характар – даказвалі і сцвярджалі: гэта быў толькі бунт польскага панства за вяртанне прыгону. Віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў – пазней у сваіх пісьмовых успамінах (і ён жадаў праславіць сваё імя ў гісторыі) не без задавальнення прызнаваўся, што ў падаўленні Магілёўскага паўстання войскі амаль не прымалі ўдзел, яго задушылі тыя ж праваслаўныя сяляне, на якіх і спадзяваліся кіраўнікі бунту як на ўдарную сілу . Яны, праваслаўныя сяляне, былі страшэнна рады, калі мы ім паабяцалі харошыя грошы за злоўленых мяцежнікаў, таму яны з вялікім імпэтам “перахоплівалі ў лясах і на мызах амаль усіх паноў, гімназістаў і шляхту, якія ўтваралі шайкі”. Мы нават узнагароджвалі прылюдна тых, хто найбольш актыўна памагаў нам. Падкрэсліваў, што ў вялікай ступені была аказана дапамога ў разгроме бунтаўшчыкоў і з боку праваслаўнага духавенства і непасрэдна святароў на месцах.

Але не зусім шчыры быў “пісьменнік Вешальнік” у сваіх успамінах. Ён усё ж быў страшэнна напалоханы паўстаннем. Не проста, ці выпадкова так ці выпадкова быў выдадзены дваццаць чацвёртага траўня 1864 года загад для Магілёўскай і Віцебскай губерняў пра тое, каб “пераводзіць сялянаў, не патрабуючы згоды памешчыка, з вырабляльнай павіннасці на аброк”.

Зрабіў ён гэта, так бы мовіць, скрыгочучы зубамі. Ахвяры інсургентаў аказаліся недарэмнымі, і Людвіг не паразу атрымаў, а прымусіў Вешальніка абвясціць палёгку сялянству. Але ці ацанілі гэта сяляне, якія з дубінкамі і каламі ў руках рынуліся на інсургентаў? Наўрад ці…

Звяждоўскі апынуўся за мяжой. Гэта выклікала недаўменне многіх, амаль усе ацанілі гэты факт як баязлівыя ўцёкі. Казалі спаміж сабой, што гарачы прыхільнік вялікага рушання і актыўны ўдзельнік яго, здрадзіў не толькі рэвалюцыі, а нават і самому сабе. Ніхто не хацеў зразумець Звяждоўскага, разабрацца ў сітуацыі, бо самі не падстаўлялі свае галовы пад дубінкі праваслаўных сялянаў…

Пасля паражэння Людвіг не сустракаўся з Канстанцінам Каліноўскім, але, як расказваў пазней Баляслаў Длускі, дыктатар паўстання з горыччу гаварыў: “Звяждоўскі пасля няўдачы на Магілёўшчыне з большай лёгкасцю трапіў за мяжу, чым у атрад, напрыклад, у Менскім, Гарадзенскім ваяводствах, альбо на Жмудзі”.

Можна падумаць, што сам Людвіг не вінаваціцца, не карае і не асуджае сябе. Не такі ў яго характар, не такія ў яго прынцыпы. Ён мог сказаць пра самога сябе, што ўцёк з поля бою, але толькі не інсургенты, якія ваявалі з ім да апошняга… Ён валодаў усім, чым павінен валодаць кіраўнік атрада… Але як ваяваць без зброі ды калі яшчэ ззаду шчэраць зубы тыя, хто хацеў зарабіць на інсургентах пяць ці тры рублі?

Ідучы на смерць, ён не збочыў з дарогі. Распусціў атрад толькі тады, калі ўсім было бачна – бессэнсоўна працягваць барацьбу. І ён шчыра заклікаў сваіх паплечнікаў ратаваць свае душы, а калі прыдзе час, зноў сабрацца ў кагорту.

Спачатку аб’явіліся сляды Тапара ў Турцыі, на берагах Дуная, – там палкоўнік Мілкоўскі фарміраваў атрад для новай барацьбы. Думка пра паўстанне ні на хвіліну не пакідала яго. Перабраўся ў Парыж. Ведаў, дзе знаходзіцца Жонд народавы, адразу накіраваўся да кіраўніка. Падаў начальніку пісьмовую прапанову на некалькіх старонках аб фарміраванні пад яго кіраўніцтвам паўстанцкіх валанцёрскіх атрадаў.

– Разгледзім, – адказаў кіраўнік Жонду, – чакайце, мы вам паведамім вынікі.

Адказалі толькі сёмага жніўня. Адказалі пісьмова. «Ваш праект лічым нездзяйсняльным». Чым яны кіраваліся, невядома, але сітуацыя выглядала так, што нават калі б і ўдалося сфарміраваць валанцёрскі атрад добраахвотнікаў, то ў зімовы перыяд перакінуць іх на Жамойць было праблематычна. Больш таго, калі б і перакінулі, то скарбніца паўстанцаў была вельмі бедная, а чым плаціць валанцёрам, чым узбройваць іх, у што абуваць і апранаць?

Калі ўжо Звяждоўскі сабраўся з’язджаць з Парыжу, яго адшукалі народажондаўцы, паведамілі, што гатовы разгледзець яго праект. Больш таго, яны папрасілі ўрад Францыі выдзеліць сродкі для найму трох тысячаў валанцёраў. Тапор радаваўся працягу яго ідэі, і верыў, што яму будзе аказана дапамога. Але… Але Францыя не пайшла насустрач Звяждоўскаму, убачыла ў ім адно авантурыста і выскачку. Раззлаваны і расчараваны, Людвіг Звяждоўскі пакідае горад, які яго не зразумеў.

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)