Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
“Турма – гэта няволя. Туды саджаюць тых, хто думае інакш, чым чыноўнікі ад улады, хто хоча шчасця сваёй радзіме. Але там сядзяць і злачынцы, забойцы…”
“А як я буду сядзець сярод людзей? – чамусьці занепакоілася Мухіко. – І хто мяне туды пасадзіць? А можа ёсць турмы для крылатых, як я? Можа які ўказ чарговы выйшаў, а я і не ведала, газет жа не чытаю дзяржаўных… “
“У нашай краіне ўсё магчыма, Мухіко сан!..”
“А добрае ты мне імя даў – так прыгожа і замілавана гучыць. Дзякую, Антон!..”
“Ды няма за што.”
Я не памятаў, каб вучыў яе роднай мове, каб прасіў пісаць заявы аб прыёме… Калі тое было? Як спаў? Дык мо і не спаў, а выконваў нейкую іншую, паралельную і неабходную працу? Можа і была якая думкавая просьба, але каб прымушаў?!
“Не прасіў, а прымушаў! Прымушаў! – абазвалася, пачуўшы мае патаемныя думкі муха, хіхікнула, што я не памятаю таго, – праўда, не моцна, не настойліва, але папрасіў, каб я… стала патрыёткай, актывісткай. Ці не так, га?..”
Яна тут жа пастаралася патушыць маё недаўменне, зарагатала: “Ну, як я цябе? Напалохала, так? Не прымушаў, не прымушаў, спадар Антон! То я сама ўсё зрабіла, як цябе не было дома, па сваёй ахвоце зрабіла. Таму мы цяпер з табою заадно, цяпер мы з табою – адраджэнцы! Апа-зі-цыя! Цікава быць у апазіцыі! Захапляльна! Цяпер мы з табою на мітынгі разам хадзіць будзем, разам з усімі крычаць на ўсё горла, скандзіраваць: “Жы-ве Ліцьвінія! Жы-ве Ліц-ві-ні-яяя!..”
Мне стала ніякавата. А што калі даведаюцца сябры, што я уцягнуў у нашыя шэрагі… муху? Падзівяцца, палічаць мяне дзіваком ці нават… Ат, якая розніца кім палічаць…
“Не палічаць, не хвалюйся, – супакоіла разважліва сяброўка-аднадумка, – бо і я магу прыносіць нейкую карысць. Яшчэ не ведаю якую, але прадчуваю, што карысць магу прынесці вялікую, нават неацэнную…”
“Пры табе хоць не думай ні пра што, – заўважыў я, адчуваючы сябе ўсё ж няёмка, ды няёмка ад таго, што ад яе не схаваеш свае думкі, – ты ж ведаеш пра ўсе мае думкі і планы, цябе не падманіш, не схітруеш…”
“Так, так… Бо і ў пасланні тым жа да карынфянаў сказана: “Не злоўжыву я тваім даверам і шчырасцю, ператвару ўсё ў добрае і шчаснае…”
Зноў шчыра падзівіўся:
“Табе вядома слова Божае?”
“А хіба ж яно пісалася толькі для людзей? Для ўсяго жывога на зямлі – і для лятучых, і плаваючых, і земнаводных…”
“Значыць, я яшчэ не да канца цябе ведаю?”
“Можа і так… – уздыхнула муха, але ў яе ўздыху я не пачуў ні шкадавання, ні папроку. – На ўсё воля Бога, на ўсё час і жаданне…”
Прыйшлося падняцца, схадзіць на кухню, уключыць газавую пліту, паставіць гарбатнік (а калі каву, то каўнік?), нарыхтаваць сабе кавы. Успомніў пра Мухіко і занёс ёй на люстру паўгарбатнай лыжачкі купленага ў краме вішнёвага сіропу…
“Дзякую, што не забываеш пра мяне, – адобрыла адраджэнка, – як угадаў маё жаданне…”
“Ласуйся на здароўе, набірайся сіл!..”
Кава падбадзёрыла, настроіла на дзелавы і рабочы лад. Але я не хацеў больш заігрываць са сваёй сяброўкай, не хацелася нічога думаць ні пра яе, ні пра сябе, хаця ж яна і папярэдзіла, што не будзе злоўжываць маім даверам, цікавіцца маімі думкамі – і патаемнымі, і грамадскімі, і наіўнымі…
Заўважыў, што яна радзей пачала звяртацца да мяне першай, чакала, калі я яе паклічу сам. А потым, калі я і сам не хацеў, каб яна чаплялася за маю думку ці вокліч, то яна маўчала, як ведала мой настрой. І я ўжо прызвычаіўся да яе паводзінаў, так бы мовіць, прывык, навучыўся кіраваць сітуацыяй, і не адчуваў ужо няўтульнасці ад таго, што нехта падслухоўваў мае думкі, што гэта пагражае іх зразумець не так, як трэба, нават перавярнуць іх, перайначыць…
– Ты ведаеш такога – Лукіяна? – спытала ўголас Мухіко.
– Не, хто гэта такі? – насцярожыўся я.
– Не ведаеш, хто такі Лукіян? – здзеквалася з маёй недасведчанасці мая кватарнтка. – Гэта ж старадаўні рыторык і пісьменнік. Жыў ён каля 125 года да новай эры. Нарадзіўся ў Самасаце, што ў Сірыі. Выступаў са сваімі прамовамі ў Рыме, у Афінах. Ён высмейваў у сваёй сатыры як языцтва, якое аджывала свой век, так і хрысціянства, якое пачынала нараджацца.
– Адным словам, бязбожнік?
– Няхай будзе так, – згадзілася яна, – але мы будзем разгядаць яго не як атэіста, а пісьменніка...
– Цікава.
– Дык вось. Лукіян напісаў трактат “Пахвала мусе”. Азнаёміць цябе з гэтым тэкстам?
Мне нічога не заставалася рабіць, як даць на тое сваю згоду.