Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 379
Перейти на страницу:

Даруй, Антон, выбачай, што ў нас так з табою атрымалася, правільней сказаць – нічога зусім не атрымалася.

Моцна цалую. Твая заўсёды. Твая – Яніна…”

Спачатку не адчуў, што здарылася, што адбылося.

Пачуцё рэальнасці прыйшло да мяне значна пазней, калі ў хаце не было чуваць яе голасу, калі з кухні не даносіўся пах кавы ці гарбаты, калі ноччу не супакойвала мяне ў трывожным і страшным сне…

Я найперш напалохаўся адзіноцтва.

А потым пачаў нечакана для самога сябе прывыкаць да яго.

Калі ж мае сябры з бел-чырвона-белымі сцягамі выходзілі на вуліцы і ішлі плячо да пляча ў адной вялікай калоне, то і я далучаўся да іх, сам несучы ўжо той штандар…

Калі ж макашоўцы-баркашоўцы, пераапранутыя ў адзенне беларускага амапа і міліцыі, білі нас па чым папала прэнткімі дубінкамі, я адчуваў наш агульны боль, дзяржаўны боль…

Мяне, як і іншых, як Шарамета і Шыдлоўскага, Клімава і Кудзінава, як дзесяткі і сотні іншых, шчырых і адданых беларусаў, кінулі за краты, то тады мы зразумелі, які звярыны аскал у важака воўчай зграі. І ўвесь цывілізаваны свет здрыгануўся ад жудасці і бяспраўя ў краіне…

Але ваўкі не чулі папераджальных воклічаў дзяржаў-гарантаў справядлівасці і сумлення, – іх ап’яняў ужо пах чалавечай крыві, сляпога падпарадкавання і безагляднай веры ў сумленнасць яго, быццам бы абранага народам. А ён ужо лічыў, што не толькі абраны народам, а і самім Богам…

Калі ж мяне кінулі і другі, і трэці раз за краты, ды кожным разам з мацюкамі на мове суседняй магутнай дзяржавы, – я ўцёк са сваёй дзяржавы… Мне далі часовы прытулак за мяжой у далёкай краіне. Так я стаў палітычным эмігрантам, бо быў пастаянным і патэнцыяльным вязнем на сваёй радзіме…

Потым кідала мяне жыццё з адной краіны ў другую. І пазней нейкім ветрам занесла на Тайвань. Там і сустрэўся з Саямам. Правільней, Бог нам паслаў абодвум такую сустрэчу… Бог паслаў мне Саяма сана…

5.

Праз год я вярнуўся дадому. Як і параіў мне ён тое зрабіць… А яшчэ праз год у фортку майго акна ў маю кватэру заляцела нечакана муха…

“…бз-ззз-зззз!.. – недзе пад столлю падала голас мая кватарантка. А можа і не кватарантка, а пастаянная жыхарка ўжо, сябра сям’і. – Бз-зззззз!..”

Мусіць, яна доўга спала, адпачывала, як і я, а цяпер бадзёрыцца, настройваецца на працоўны лад. Мяне не чапае, не хоча, напэўна, назаляць, лезці сляпіцаю ў вочы, чакае, калі сам абзавуся, паклічу яе.

Я ляжу з заплюшчанымі вачыма, думаю, разважаю, будую нейкія планы. Мною апаноўвае ці то лянота, ці соннае здранцвенне, ці я проста быў на нулявой адзнацы паміж дзеяннем і бяздзеяннем, і я чакаю, куды схіліцца стрэлка-кірунак майго быцця…

“Ты дзе, Мухіко сан? – не вытрымліваю маўклівасці, пацікавіўся, не расплюшчваючы вачэй, не падаючы голасу. – Схавалася ад мяне?”

“А дзе ж мне быць? Тут я, недалёчка…”

“ І што, калі не сакрэт, ты недалёчка парабляеш?”

“Тое, што і ты – нічоганепарабляюпакульшто…”

“Давай знаёміцца бліжэй – я ж пра цябе амаль нічога не ведаю. Адкуль ты, чым займаешся, дзе навучылася разумець чалавечую мову… Чаго да мяне завітала, а не да каго іншага?.. Ну, і гэтак далей, і гэтак далей…”

“Ого, колькі ты пра мяне хочаш ведаць, – какетліва загаварыла лятаючая істота, не злятаючы са свайго месца. – Калі пра ўсё расказваць, ды яшчэ падрабязна, ды яшчэ з эпітэтамі і метафарамі, то нам трэба з табою па гадоў сто яшчэ пражыць…”

“Тады раскажы пра тое, пра што сама хочаш, і столькі, колькі сама жадаеш, – адступіў я колькі крокаў назад. – Выбачай за бестактоўнасць… Мы ж з табою яшчэ ніводнага разу не размаўлялі па душах…”

“І няпраўду мовіш, спадар Антон! Чаму гэта – ніводнага разу? А хто мяне вучыў ліцвінскай мове? Ці не ты расказваў пра сябе, пра Яніну, пра беларускі народны фронт? І ці не ты прымусіў мяне напісаць адразу дзве заявы – адну ў рады БНФ, а другую – у ТБМ? Я ж цяпер бэнээфаўка і тэбээмаўка. Да мяне баяцца з вуліцы іншыя мухі прылятаць у госці, кажуць, што я нацыяналістка і што па мне даўно турма плача… А самі ж прыляцелі з будынку абласной вертыкалі. Хваляцца, што яны цалуюць без памяці партрэт таго, што ў кожным кабінеце вертухаяў. А не ведаюць, дурніцы, што робяць адваротную справу – заквэцваюць лысенькага ўшчэнт! Паслухай, Антон, а што такое турма, пра што яны баялі?”

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)