Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 263
Перейти на страницу:

Цешуся вельмі, што заедзеце. Добра было б, каб так: 6-га ці 7-га, 9-га, 10-га ці 11-га. Урэшце, самае важнае, – гэта бачыць Вас поўнасцю здаровым, бадзёрым і пагаварыць. Жаль, што можа «Полымя» без Вас застацца, і жаль, і страх... Каб хоць у добрыя рукі, у свае... Адчуваю закіды сумлення за тое, што так многа часу Вам забіраю сваім лістом. Адчуваю, што і я – эгаістычнае стварэнне. Прашу дараваць мне. Часта ўспамінаю: няма калі панасіць на руках унука, маці старэнькай укінуць вядро вады ў хату... Нічога, людзі вельмі запрацаваныя маюць час на ўсё! Часу ніколі не маюць адно гультаі.

Я ізноу перачытвала Вашу апошнюю падборку вершаў у «Полымі» і падзіўляла пачуцці, тугу і роздумы. Спадабаўся мне і паядынак – гэта ў Вас вельмі нова. Будуць вершы! Будуць, будуць – я знаю! З наглядання і працы зродзіцца столькі дум!

Застаюся з вялікай пашанай да Вас і даверрам – Ларыса Геніюш.

Максіму Танку

Зэльва, 15 снежня 1966 г.

Максім Танк, харошы!

Сяння прыйшло «Полымя» і – верш Юркі Голуба... Вы зналі, Вы ўсё зналі, і нічога я не ведала аб гэтым... Не, не магу злавацца на Вас нават адну хвілінку! А ўчора я паслала Вам такія няўдалыя вершы, дзе замест «скроні» напісана «віскі», замест «ахапок» – «ахапка»... Толькі вечарам думала аб гэтым і дадумалася. I, наогул, там трэба зменаў і зменаў, усё – сырэц... Вы іх пераробіце хоць крыху, хоць не маючы часу? Апошні, між іншым, напісаны Вам, але нейкі незакончаны, і я ўстыдалася яго Вам падпісаць.

Накрычала крыху на Юрку. Крышачку. Пазнаю Вас, пазнаю, лесаруб... Спачатку я толькі адчувала, які Вы, а цяпер ужо крышачку знаю...

Бывайце! Няхай Вам заўсягды будзе светла і добра!

Ваша Ларыса Геніюш.

Лёт
Вецер гуляе з маім крылом, праз цемень хмараў іду напралом. Рвецца ад лёту ночы прадно, побач другія крыллі чутно. – Наперагонкі, сэрца, стрывай... Сябра крылаты, не запыняй! Ты ж знаеш – іншая зорка мая, з цяплейшым сэрцам. Ты ж – то не я... На маёй сцежцы – рабінай кроў, недаляцеўшых сляды братоў, тут мая юнасць пластом ляжыць, з яе змыліўшы – не варта жыць! Праз цёмнай ночы густы сувой голас няўмольны волі чужой: «Адзін напрамак, адзін прастор у чалавечым лёце да зор»...
* Сцежкай чужой не цікава ісці, быць рэхам чужым – неразумна. Той толькі слухае слепа ў жыцці, хто – раб і не здольны думаць!
* Калі я стаю з Табою радам, у натоўпе, бы ў чужой глушы, мне здаецца: ўсё кругом няпраўда, акрамя святла Твае душы, Паэт!
Аляксею Пяткевічу

Зэльва, 16 снежня 1966 г.

Даражэнькія!

Даруйце ласкава маё маўчанне. Настрой няважны. Хачу толькі Вас супакоіць, што ўсё ў парадку. “Ніву” Вам сын даўно выпісаў. Спадзяюся, што і надашле ён Вам сякія-такія навінкі. Папрашу яго нават аб гэтым. Мы ўсе нездаровыя, асабліва муж.

Апошнія дні толькі радаваліся з маладых “зуброў” і іхняй мілай увагі ў “Полымі”… Ніхто нам цяпер не піша. У мужа на рабоце ізноў непрыемнасці. Ужо яго не ядуць, а даядаюць. Няма чаго есці…

Дзякую Вам за мілую ветлівасць да майго гаспадара. Яму было прыемна з Вамі пазнаёміцца, а мне, вечнаму дамаседу, – паслухаць ягоныя ўражанні аб Вас. Нашы гродзенцы мне таксама не пішуць. Не разумею – абраза гэта з іхняй стараны, тактыка ці, наогул, абыякавасць?.. Можа, гэта і добра, я іх лічыла, міма ўсё, сваімі. Карысна пазнаць іх сапраўдныя адносіны. Я іх пазнаю да канца…

“Жыта” Данусі – добрае, але не вельмі мяне захапляе. Цікавыя метафары, дэталі і даволі цікавая сама думка, але гэты вечны, купалаўскі яшчэ, стогн і енчанне з гора, беднасці і нуды мне недаспадобы! Нешта ж і ў нас было! Скарбы ў галечы не родзяцца. У рэшце рэшт наша працавітасць і рупнасць стваралі басні і цуды нават у галечы! Дык лепш ужо (паказваць) тыя цуды, прыгажосць, любату, традыцыю, цеплыню, якая лучыць, яднае, вяртае дамоў, а не галечу, нуду і нэндзу, якая гоне за межы, на цаліну…

Вельмі прашу Вас не дзяліцца гэтым з Данусяю. Маладых гэта раніць. Можна ёй толькі – падсказаць. Мы былі скораныя, у няволі, але мы не горшыя ад суседзяў, і я, напрыклад, не хачу, каб над намі літаваліся, шкадавалі, падцэньвалі нас… Я хаваю свае “лахманы”. Ранаў толькі не хаваю!

Калі ў мяне рубель у кішэні, я хачу, каб думалі, што ў мяне іх – 100! Цяжка, безумоўна, калі гінуць і не вяртаюцца, і я найлепей гэта знаю, як цяжка, але енчыць вечна па палеглых у баі крыху няёмка – дзеля тых, сведама і горда палеглых… Яны ж не адзінокія! Такія – у кожнай сям’і, у кожным сэрцы! Вось і ўсё.

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)