Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 263
Перейти на страницу:

Абедзве нашыя сям’і, і маміна і татава, – гэта духі, варажба і нешта не зусім зямное і натуральнае. Мне часам здаецца, што і я крыху з варажбы... Калі б гэта Вам усё расказаць! Вы не паверыце, Максім Танк, але сапраўды бывае дзіўнае ў свеце. Мне вельмі падабалася, як Вы селі ў куточку і пісалі ліста. Я адразу Вам скінула 45 гадоў. Гэтак і ў Вашых творах: ад юнацкай чысціні і мараў – да цяжкіх роздумаў дзяржаўнага мужа. Дзякую Вам за ўсе добрыя словы.

Даруйце, калі ласка, ізноў за «разлезлы» ліст. З Вамі бясконца хочацца гутарыць аб дарагім, нават аб інтымным. Такая ж даверра да Вас і ў маіх усіх сяброў.

Цешуся, што можна будзе надрукаваць у кнізе верш Вам. Толькі ж, безумоўна, не пра кабыліцу... Гэта быў бы смех на ўсю Беларусь! Мой муж чуецца крыху лепей і дзякуе Вам шчыра за памяць. Ён шле Вам свае сардэчныя прывітанні.

Калі толькі Вы мне прысніцёся, дык усё думаю: а можа, пагана? Хачу, веру і спадзяюся, што – усё, усё добра! Як назавем зборнік? Можа – «Льняное прадзіва»? Ці як інакш? Можа, назавем «Настоенае на чабары»? Ці – «Вернасць зямлі нашай»? Можа, назавем «Прадзедам з удзячнасцю», можа – «Мы – беларусы», ці – «Клёкат бусліны», ці –«Невадам – з Нёману», ці – «З кахання і веры», ці – «Насуперак долі», ці – «Сэрца і праца», ці – «Вытканае з зарніц»? Думайце і Вы, харошы Максім Танк.

Застаюся з глыбокай пашанай да Вас – Ларыса Геніюш.

Аляксею Пяткевічу

Зэльва, 19 лістапада 1966 г.

Добры дзень, дарагія і паважаныя!

Усё, здаецца, Вам напісала, акрамя самага галоўнага. У мяне гэтак выходзіць часта… Вось не пішэце, калі ласка, “дачка дробнага абшарніка”. Крый Божа! З гэтага вельмі смяяўся М[аксім] Т[анк], бо і с. Глебка напісаў падобнае. Лепш ужо напішэце “дачка кулацкая”. Ці мо так, як у “Полымі” ў 1965 г. напісаў с. Глебка.

Бачыце, дзед мой яшчэ адрабляў 6 дзён прыгону (было б дзеду сяння 118 лет), пасля прадаў ½ участка свае зямлі ў Крынках, і пачалося яму, з лёгкай рукі, жыццё. То купляў, то продаў. Купляў землю на Віленска-Тульскі банк (быў такі), а продаў лес, і так далей, і далей. Калі ўзяць гіпатэчную кнігу ў Гродне з гадоў 1900 і далей, дык на кожнай пятай старонцы красуецца мой дзед – Павел Францавіч Міклашэвіч! Дарагі мой дзед ледзь-ледзь умеў распісацца. Быў надта справядлівы і чэсны! Усе жыдкі давалі яму грошы толькі на слова! Вось і было многа зямлі, але на ёй вісеў банк, які, на жаль, не загінуў разам з царскай імперыяй, а цягнуў з нас аберуч свае даўгі… І з дзеда.

Зямлі было многа, але тое “панства” было невялікае. Дзеля яго і загінуў увесь наш род… Аднак, я ўжо так прывыкла да ўсіх мучэнняў за гэту зямельку, што не буду мець нічога супраць, калі напішаце “панская дачка”! Няхай так і застаецца. Тры родныя браты гэтай “панскай дачкі” ваявалі супраць немцаў, два з іх палеглі, а бацькоў нашых замучылі, даканалі свае…

Не маю чаго ўстыдацца ці баяцца, вось і пішэце: “панская дачка”! Па творах пазней відаць будзе. Хлусіць не трэба! Няхай вучацца ў “панскай дачкі” мовы беларускай, сялянскага быту, павагі да працы, кахання да народу і сілы ў цярпенні за яго! Люблю такіх “паноў”, якія не цураюцца мовы свае накшталт сянняшняй сялянскай моладзі, і крывёю сваёю, жыццём бароняць землю ад ворага! Так і пішэце: “панская дачка”, і так яно будзе пісацца!

Спяшаюся крыху – субота сяння. Бывайце здаровыя, кланяйцеся сваёй сямейцы ад мяне.

З пашанай – Ларыса Геніюш.

Максіму Танку

Зэльва, 8 снежня 1966 г.

Максім Танк!

Дазвольце мне павіншаваць Вас з ганаровым, высокім і адказным становішчам. Дазвольце пажадаць Вам шчасця і вытрываласці ў гэтай працы. Безумоўна, спагадаю, баюся за Ваша здароўе перадусім і вельмі шкадую таго, што не напішацца, не створыцца за гэты час. Рада, з нейкага беларускага эгаізму, за Саюз, за нашу літаратуру і літаратараў, асабліва – за яе малады набытак. Усё добра! Вы – малады і вельмі адпаведны на гэта становішча. Будзе з гэтага ўсебаковая карысць!

Дзякую за ліста. Нарэшце нешта пра Вас ведаю ад Вас самога. Я зусім забылася, што ў Вас многа спраў... Цешуся, што павялічылася падпіска на «Полымя». Мне хочацца, каб столькі людзей на яго падпісвалася, колькі было ў свой час грамадоўцаў. Трэба ліквідаваць прычыны, дзеля якіх яно не пашыраецца, варушыць мову, мову і яшчэ раз мову. Узровень «Полымя» вельмі высокі, жаль, што яно не даходзіць да моладзі цераз школы. Прапаную ізноў стварыць ТБШ, як за польскіх «добрых часоў»...

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)