Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 142 143 144 145 146 147 148 149 150 ... 263
Перейти на страницу:

Першы раз я на некага апіраюся (акрамя мае веры ў дабро) і вельмі гэта адчуваю. Я толькі не ведаю, ці губляю сваю сілу, ці яе набіраюся. Няхай будзе гэта малы перапынак. Я ж не знаю Вас, Максім Танк, я Вас адчуваю толькі. Лучыць мяне з Вамі супольнасць шляху, на якім Вы — вялікая сіла. Я фанатычка крыху, і ўсё небеларускае здаецца мне прэсным...

Я так рада, што ў нашых хатах век гутарылі па-беларуску і нам з Вамі перадалі свае крыўды, спадзяванні і славу. Цешуся, што Ваш тата ўдома! Ён, напэўна, усміхаецца! Што будзе, то будзе... Доктар можа наглядаць час ад часу, а нейкая медсястра выконваць яго назначэнні. Час ад часу прыйдзецца спускаць вадкасць, даваць глюкозу і інш. Не сумуйце, Максім Танк, я спадзяюся, што Вы яшчэ паспееце ля яго пабыць.

Мой муж – немагчымы чалавек! Пайшоў на дзяжурства з тэмпературай! Ён не ляжаў у часе грыпу, дзе Вы бачылі! А жоўты, а страшны! Непамяркоўны ён чалавек і неразумны... Мне прыкра глядзець на гэта. Ягоная медсястра пайшла ў дэкрэт, ледзьве цягне работу. Я гутарыла з жонкаю глаўурача, прасіла, каб даў яму сястру. На “кож-вен.” самому нельга! Раблю так усё, каб не ведаў, бо сварыцца надта.

Вось для гэтых усіх прычын доўга не змагу пабыць з унукамі. Калі б ведалі, з якім страхам еду! Жаніліся з вялікага кахання, а цяпер хоць ты плач над імі... Сыну таксама патрэбны зразуменне і дабрата, чаго не мае ў сям’і... Маюць усё, што хацелі: мэблі, тэлевізар, халадзільнік, дыплом і г. д., а вось нейкай драбніцы не дагледзелі, а без яе жыць нельга.

Калі пішаце пра Пількаўшчыну, дык мне нагадваецца наш хутар Жлобаўцы. Гэтай назовы няма ўжо... Там былі дрэвы, снягі і вятры. Калі я прыязджала са школы зімою, то чатыры сабакі з віскатам клалі мне лапы на плечы з радасці, не адагнаць было, тата браў на рукі з санак, мама сурова падстаўляла шчаку і руку для пацалунку, а вочы ёй свяціліся шчасцем. Сёстры, брацікі і слугі ўсе віскаталі, а найбольш я сама. Ноччу гудзеў вецер, а ля бацькоў было так бяспечна і цёпла.

Яшчэ я замуж не выйшла, то тата браў на рукі з санак і лёгка нёс цераз парог. Я ж была тоненькая і вельмі ліслівая... Я і сяння люблю аднаселле, куды няма дарогі злым людзям. Мяне лупілі вельмі, але болей любілі, і вось я сплачваю любоў гэту сваёй Беларусі. З суровага жыцця засталося ў памяці цяпло кахання даволі няшчаснай і разрозненай сям’і, відавочна, яно было наймацнейшае...

Добра, што кніга пайшла ўжо ў друк! Цікава мне, як зразумее, ці адчуе яе змест мастак? Толькі б не плакатна, не павярхоўна. Мне здаецца часамі, што Вы – мой брат, і мне так добра гутарыць з Вамі аб усім, як з некім родным. Дзіўна, але Вас вельмі любіць і мой муж! Ён рэдка каго любіць!

Якое будзе тое «Полымя»? Толькі б нешта з тых вершаў засталося хоць у сэрцах людскіх... Так хацелася б... Мы ехалі з Ваўкавыска, і здавалася мне, што ад фар аўтобуса:

Цені вокал ля дрэваў паўзуць, шротам снег аб камлі цярэбіць, свішча вецер, як панскі бізун, па рабрынах пахіленых вербаў...

Бывайце здаровыя! Перад ад’ездам яшчэ напішу.

Заўсягды з пашанаю да Вас – Ларыса Геніюш.

P.S. Адзін дзядзька сварыўся на рэнтгене і крычаў сяння: «Яны не паглядаюць на сонца, ім абы месяц...»

Зосьцы Верас

Зэльва, 5 красавіка 1967 г.

Шчыра паважаныя!

Дзякую Вам за ліста. Цешыць мяне знаёмства з Вамі. Я аб Вас ужо чула, пісаў мне сябра Клімовіч. Вельмі цешуся, што с. Ластаўцы лепей са здароўем. Выглядае ён даволі молада, і вельмі хочацца, каб яшчэ пажыў і папрацаваў. Адведалі мы яго з Віктарам Шведам, быў вельмі рад нашай візіце. Хадзіў асцярожна, быў бледны, крыху еў і выпіў з намі нямнога віна. Жонка забаўлялася з унукам, а пасля выйшла з ім на спацыр. Крыху гутарылі, я спяшалася ў Варшаву, бо адзін мой сябра меўся заехаць па мяне, сябра на вельмі высокім становішчы. Сябра Ластаўка быў маўклівы і ціхі, але навокал настрой быў такі “душны”, што мне хацелася хутчэй уцякаць.

Калі я па дарозе назад амаль не магла аказацца, дык сябра Швед расказаў мне вельмі нецікавы абраз з жыцця с. Ластаўкі, яго паважную хваробу, абыякавыя адносіны сям’і, яго страх за бібліятэку і г.д. Гаварыў нават, што дзе якіх рэчаў ужо ў ёй не хапае. Не хапае і маёй кнігі, якую ў яго “пазычыў” с. Бурш. Бурш, аднак, быў такі шчыры ў сваім гэтым “граху” (у якім не каяўся!), што давялося мне падпісаць яму тую кнігу.

1 ... 142 143 144 145 146 147 148 149 150 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)