Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 263
Перейти на страницу:

Мне здаецца, што ў нашай літаратуры побач з іншым трэба развіваць, падкрэсліваць шляхотныя рысы беларускасці: працавітасць, дабрату, саліднасць, мужнасць і г. д. – тварыць добрых і чэсных людзей. Без беларусаў – не Беларусь, без добрых людзей – не свет! Пасылаю Вам на пробу «Мы». Яшчэ Вам пасылаю ліста нашага ўнука, якога вернеце мне. Што да глаўурача, то справа тут складаная. Я Вам бесканечна ўдзячная за год адноснага спакою для нас, але ён пачынае ізноў свае дзівы. Пісаць аб ім мне не хочацца, няма аб кім, але я хачу, каб мой муж яшчэ жыў на свеце! Я памятаю, як, даведзеная да адчаю, напісала Вам таго жудаснага ліста і ішла на пошту. Спаткала яго з жонкай на вуліцы і кажу: «Як не сорамна вам, маладому лекару, так нялюдска здзекавацца над маім мужам. Кіньце гэта, іначай пашлю ліста, які ў мяне ў руках...». «Посылайте, он вернется ко мне, как и все». Мне да сёння сорамна, што я плакала на вуліцы ад бяспраўя і свайго бяссілля... Ліст памог, яго асадзілі, а то кожны дзень рабіў нейкія правакацыі, уніжаў і таптаў душу жывога чалавека. Аж аднойчы муж вярнуўся з працы: не еў, не гутарыў, не спаў...

Я тагды паехала ў Гродна, але там у Облздраве гаварылі са мною хітра і груба. Я пайшла ў калегію адвакатаў па раду, а муж паехаў у Маскву і застаўся на рабоце... Вось цяпер пачынаецца ізноў грызня, часамі не [неразб.], непрыкметная, але жыць нельга. Кажуць, што з нейкіх меркаванняў ён тут – асоба «незаменимая», але бясконца подлы ён чалавек, спрытны асабліва каля начальства, такі, які жыве не правам, розумам і сэрцам, але «блатамі»... Можа вельмі многа. Яго «апетыт» цяпер скіраваны на мужа і другога беларуса Прусевіча (камуніста), які быў глаўурачом туббольніцы ў Зэльве, а пасля ліквідацыі яе перайшоў на працу ў больніцу раённую.

Максім Танк, пагаварыце ў Мін[істэрстве] ахов[ы] здар[оўя], вельмі прашу Вас. Муж вельмі даўся за апошні час. Хворых ён прымае ў пачакальні рэнтгенкабінета. Дзверы адчыняюцца проста на вуліцу. Холад, і хворых трэба прымаць у прысутнасці ўсіх чакаючых на рэнтген! Генікалагічнае крэсла завешана ў кутку простыняй. Хваробы гэта інтымныя: так нельга. Гэта ўсё, акрамя «мілых адносінаў»... Восем з паловай гадоў яму не залічылі (зняволенне), і ён вельмі хоча даслужыцца да пенсіі, яшчэ тры гады! Я баюся за яго, разумееце, вельмі баюся!

У яго было цяжкае жыццё. Яго бацька меў 7 га ў Зэльве і вось гэту хату, дзе жывем. Муж кончыў гімназію ў Гродне і разам са сваім сябрам па гімназіі др. Мартынчыкам, які цяпер у Гродне, хацеў паступіць у Вільню. Кваліфікацыйная камісія, зложаная з польскіх студэнтаў, не дазволіла яго прыняць на той падставе, што ў 1920 г. не пайшоў дабравольцам ў польскую армію. У Чэхаславаччыну паслаў мужа Б. Тарашкевіч ад ТБШ. Яшчэ муж мусіў даць распіску яго сакратару Грыневічу, што калі закончыць студыі, дык мусіць выдаць кнігу па сваёй спецыяльнасці на беларускай мове і памагчы аднаму беларусу здабыць вышэйшую асвету. Гэта патрабавалася ад усіх. Нехта Канчэўскі, які жыў ў Дукштах, арганізаваў яму, на загад Б. Тарашкевіча, пераправу ў Літву. Там, з Гілярам Дварчаніным (братам Ігната) і другімі, у путоўнай касаваротцы, з мяшком, у рагах якога было па бульбіне, каб лепш трымалася вяроўка, паехаў ён у Прагу цераз калідор, дзе ледзь абараніліся ад польскіх «каняркаў» .

Сталася так, што муж страціў стыпендыю, і каб вучыцца – працаваў фізічна. Біў каменні на дарогах, працаваў на будоўлях, у канцы капельку памаглі і мае бацькі. Муж многа галадаў, спаў дзе папала – быў бедны, быў чужы. Пасля – зняволенне восем з паловай гадоў, а цяпер, амаль усе гэтыя гады, – здзекі і здзекі... Спачатку я баялася, і мы ўсё «адкупляліся» і маўчалі. Ужо не маўчу! Не магу больш маўчаць, не буду!

На ўсход мужа паслалі па чэшскай мабілізацыі, а гэта таксама не віна! Пры сваёй камплекцыі і старасці муж за гэтых 10 гадоў працы ў Зэльве не прапусціў нават аднаго (!) рабочага дня. Ён такі ўпарты, што хадзіў на працу з тэмператураю! Цяпер ён канчаткова дайшоў... Пішу гэта дзеля таго, каб Вы ведалі, што чалавек ён парадачны і прасіць за яго можна. У Празе жылі мы параўнальна бедна, і чэшскае грамадзянства атрымалі пасля вайны.

Даруйце мне, Максім Танк, што так многа часу забярэ Вам мой ліст, але памажэце мне.

Пра тое, што Вашыя бацькі яшчэ жывыя, чытаю з радасцю. Жадаю ім доўгіх гадоў жыцця! Я чула, што гэта на рэдкасць шляхотныя людзі. Аб лёсе маіх бацькоў не буду пісаць Вам, лепш не ведайце... Шкадую Вашага сэрца...

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)