Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 332
Перейти на страницу:

Баляслаў павольна нахіліўся, падняў з зямлі шапку, абтрос яе, надзеў на галаву. А потым, павярнуўшыся да афіцэра, з усяе сілы ўдарыў таго кулаком у твар. Той не чакаў такога і снапом паваліўся на зямлю. Нехта ў натоўпе зарагатаў і адразу ж сціх.

Потым, хто назіраў за ўсім гэтым, хто быў відавочцам нечалавечай экзекуцыі, успамінаў, што “злачынец быў адзеты ў чорную чамарку са шнуркамі, як бы вянгеркі, з якой бруілася вада. На яго галаве была надзета наўскос канфедэратка. Гэта быў малады мужчына сярэдняга ўзросту, шырокаплечы, з незвычайна тоўстай і кароткай шыяй. Ішоў ён бадзера ў суправаджэнні ксяндза, пад барабанны бой, а падчас чытання прысуду стаяў спакойна, хоць унутраны настрой прабіваўся вонкі ў частым пераступанні нагі на нагу… Надышла, нарэшце, страшэнная хвіліна. Войскі, якія акружалі шыбеніцу, узялі “на плячо”.

Прагучэў аглушальны барабанны бой, што суправаджаў у іншае жыццё асуджанага. Ксёндз адышоў у бок. Пакаранне здзейснілася…”

Гэта ўспаміны відавочцы Нікоціна. Амаль усё напісанае – праўда. Але ён быў не да канца шчыры.

Нечакана вяроўка на шыбеніцы абарвалася і Баляслаў паваліўся на памост. Усе ў разгубленасці пачалі пераглядвацца. Тады, доўга не думаючы, да яго, ляжачага, падбег кат, ашчаперыў кашчавымі рукамі шыю Баляслава і задушыў яго на памосце.

– Так яму і трэба! – выгукнулі з натоўпу.

– За тыя жорсткасці, што ён зрабіў, заслужаная смерць!

Гэта былі выкрыкі царскіх чыноўнікаў, якіх сагналі на экзекуцыю.

Некалькі паненак, страціўшы прытомнасць, паваліліся на мокрую зямлю… Тое страшнае відовішча мала хто вытрымліваў.

Мёртвы Баляслаў Калышка ляжаў спіной на памосце.

Дождж амываў яго твар, буйныя кроплі барабанілі па памосце, але гэта быў не барабанны бой катаў, а жалоба.

……………………………………………………………

... І ў Табольск аднойчы легла мая дарога.

Крочыў тымі сцежкамі, дзе хадзіла Марыся, галубка чарнабрыва.

Яна засталася вернай запаветам свайго абранніка – і там з’яднала тых, каму быў неабыякавы лёс сваёй краіны. Ды больш таго, прыкладала шмат намаганняў і спробаў, каб вызваліць з сібірскай ссылкі пісьменніка-дэмакрата Міколу Чарнышэўскага, які высока цаніў асобу Каліноўскага. Творы – вершы і публіцыстыку Яські з-пад Вільні – называў “вяршыняй дасканаласці ліцьвінскіх творцаў”…

Марыі Мацвееўне Ямант асоба Чарнышэўскага блізка нагадвала падабенства і роднасць паміж гэтымі таленавітымі асобамі…

І па Варшаўскіх вуліцах хадзіў я, крочыў па яе слядах, – пераехала яна ў сталіцу Польшчы пасля дзесяцігадовай высылкі. Да апошняга дыхання захавала Марыська адданасць свайму, абранаму лёсам, прадвызначанаму Богам, пакутніку і пераможцу над слабасцю духу, Вікенцію-Канстанціну Каліноўскаму. Толькі ў 1874 Марыська, калі ўжо вярнулася на радзіму, калі памерлі яе бацькі і сястра Алена з мужам, урэшце-рэшт адказвае ўзаемнасцю на прапанову пабрацца шлюбам з былым ссыльным Войцэхам Дмалеўскім. Хаця ён і не быў блізкім сябрам яе нарачонага, але сустракаліся не раз, абмяркоўвалі справы паўстання…

Не ведала Марыся, што Кастусь Каліноўскі пад час апошняй сустрэчы з ім папрасіў, даверыў яму сваю каханую, прасіў паклапаціцца пра яе, ведаючы, што ўзыйдзе на Галгофу.

Пра тое Войцэх не сказаў Марысі, асцерагаўся параніць яе збалелае сэрца, хаця ведаў, што да апошняга свайго ўздыху яна будзе памятаць пра Таго, каму і аддала сваё сэрца і Каханне. Пра тое і напамінаў Марысьцы пярсцёнак, які на яе палец надзеў Вялікі Дыктатар Народнага Паўстання.

Найярчэйшы прыклад гарэння двух закаханых сэрцаў.

А каханне, як і сцвярджаў Вышні, бясконцае і несмяротнае.

І ў тое мы павінны, пераканаўшыся на іх прыкладзе, паверыць і прыняць як ісціну, бласлаўлёную Вышнім Творцам Вялікага Кахання… Бо вера ўмацоўвае душу кожнага чалавека, памагае яму паверыць у светласць заўтрашняга дня.

8.

Кожны раз, сядаючы за стол, прыкаваўшы сябе на некалькі гадзінаў, беручы ў рукі пяро, – абвязкова зірну на два партрэты, прымацаваныя да кніжнай паліцы. На мяне, абапершыся рукой аб столік, глядзіць Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. З другога – Марыя Ямант. У яго і ў яе праніклівы і спакойны позірк. Позірк праз стагоддзе, праз тоўшчу вечнасці… Позірк-прамень, які пранізвае напластаванні часу, дасягае да сэрца кожнага з нас, тых, хто кахаў, тых, хто ахвяраваў сваім каханнем дзеля высокароднай мэты…

Найперш, чым распачаць апісваць тое, пра што намерыўся, шмат рабіў выпісак, заўваг, выпадковых сведчанняў тых падзей… Потым яны лягуць у агульную тканіну галоўнага аповеда…

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)