Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 332
Перейти на страницу:

І аднекуль прылятае белы голуб, кружыць і кружляе над тым месцам, адкуль паляцеў у бессмяротнасць Вікенцій Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі, нарадзіўшыся ў 1838 годзе , не дажыўшы да свайго трыццацігоддзя чатыры гады, і да ўзросту Хрыста, Які ўзышоў на Галгофу, – сем гадоў… Потым да яго далучаецца белая галубка, і кружэляць яны тады над горадам, не могуць наталіць крылы пругкасцю паветра і сваім неспатольным каханнем…

Чулася мне яшчэ, як у паднябессі гучэў ціхі шэпт:

– Марыська, галубка мая чарнабрыўка!..

У той жа дзень, як перастала біцца сэрца дыктатара паўстання, начальнік віленскай жандарскай каманды штабс-капітан Сямёнаў, бо адсутнічаў губернскі жандарскі штаб-афіцэр, адправіў у ІІІ аддзяленне ў Пецярбург данясенне: “Дворянин Викентий Константин Калиновский повешен в Вильно на торговой площади на Лукишках в 10 часов 30 минут»...

Праз чатыры дні данясенне паклалі на стол расейскаму цару…

Па ўстаноўленым парадку цела дыктатара паўстання напачатку закапалі там, дзе і адбылося пакаранне. Але царскія ўлады парушалі гэты закон. Ноччу, употай, каб ніхто не бачыў, выкопвалі нябожчыкаў і хавалі ўжо на тэрыторыі цытадэлі...

Казалі, што ўсю ноч інсургенты, чакаючы зручнага моманту, хацелі выкапаць цела Каліноўскага і пахаваць па-хрысціянску на могілках, каб усе ведалі, дзе спачывае Дыктатар Паўстання. Але каля магілы дзяжурылі расейскія жаўнеры і жандарскія афіцэры. Яны і бачылі, як выкапалі магілу, як павезлі нябожчыка ў цытадэль. Але туды пранікнуць было немагчыма – месца тое царскія ўлады ахоўвалі яшчэ пільней, чым пры жыцці кіраўніка паўстання, калі ён знаходзіўся ў вязніцы…

Кожны віленец ведае, што месцам пахавання касінераў паўстання 1863 года, якіх пакаралі ў Вільні, лічыцца вяршыня гары Гедымінаса, – там у той час знаходзілася цытадэль…

……………………………………………………………

Атрад у сорак салдат ахоўваў палонных З.Серакоўскага і яго ад’ютанта Якава Сакоўскага, Ю.Касцялоўскага, афіцэра С.Якубоўскага, Б.Калышку… Разам з імі яшчэ васемнаццаць паўстанцаў. Усіх праводзілі ў Мядзейкі, а адтуль пагрузілі на цягнік, які давёз іх да Вільні.

Калышку і астатніх палонных кінулі ў казематы віленскай цытадэлі былога Верхняга замка.

Генерал Ганецкі за разгром паўстанцаў з рук губернатаршы атрымаў лаўровы вянок. Назімаў не спяшаўся з вынясеннем суровага смяротнага пакарання, хаця палонным аб’явіў, што іх жыццё ў іх жа руках. Для гэтага трэба было даць следчай камісіі чыстасардэчныя паказанні, назваць прозвішчы сяброў, і самае галоўнае – пакаяцца ў сваіх злачынствах і ўдзеле ў мяцяжы.

Даводзіў ім яшчэ генерал-губернатар Уладзімір Іванавіч Назімаў, спадзеючыся, што паўстанцы адумаюцца і прымуць яго прапановы:

– Адумайцеся, вас жа чакае віселіца альбо расстрэл. Мы памілуем вас, як памілавалі начальніка паўстанцкага атрада Рамана Рагінскага. Ён чыстасардэчна пакаяўся і даў паказанні на сваіх паплечнікаў. Вы ж прайгралі, таму хоць жыццё сабе захавайце.

– А нам пятля мілей, чым жыццё! – выгукнуў Калышка. – А Рагінскі для нас – ніхто. Мы пра такога не ведаем.

Назімаў недаўменна паціснуў плячыма, адышоў ад паўстанцаў.

З Калышкі каты следчай камісіі пад кіраўніцтва генерала-лейтэнанта С.Весяліцкага не выцягнулі ніводнага слова прызнання. Ён не назваў ніводнага прозвішча кіраўнікоў паўстання.

Ваенна-палявы суд вынес Баляславу Калышку смяротнае пакаранне, а за тое, што старшыня не дабіўся прызнанняў ад камандзіра паўстанцаў, атрымаў адстаўку.

Але Назімаў усё ж цягнуў з выкананнем прысуду, да апошняга спадзеючыся, што зможа неяк уратаваць жыццё і Серакоўскаму, і Калышку.

Але на пасаду генерал-губернатара прызначылі графа Мураўёва ”.

І Мураўёў чакаў ад праслаўленага правадыра паўстанцаў шчырага прызнання. А той не папрасіў літасці ў “ярыгі”, ведаючы, што яго прызнанне і пакаянне нічога не зменяць, толькі зняславяць на ўвесь свет…

…А дзесятая гадзіна раніцы. Лукішская плошча Вільні. Загудзеў звон у праваслаўным храме, рэха паляцела па вузкіх вулках некуды за горад. Паліў густы і халодны дождж, быццам нябесныя слёзы ліліся на натоўп і на Баляслава.

Яго падвялі да шыбеніцы. Афіцэр загадаў яму:

– Здыміце канфедэратку!

– Навошта? Гэта ж сімвал барацьбы з царызмам, вы мяне ж за гэта асудзілі.

– Здыміце! – павысіў голас кат.

– Абыдзецца! Не бачу тут нікога, больш годнага за сябе!

Афіцэр не пацярпеў знявагі, падышоў да Баляслава і сарваў канфедэратку з галавы, кінуў у калюжыну.

1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)