Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 332
Перейти на страницу:

Запіс першы:

Праваслаўныя святары, якія падпарадкоўваліся цару-бацюхну, і служылі яму верай і праўдай, парушалі Божыя запаветы. Яны дапамагалі царскім войскам адшукваць паўстанцкія атрады, займаліся ілжэсведчаннямі – распаўсюджвалі сярод сялян чуткі, што паўстанне толькі скіравана на тое, каб вярнуць назад прыгоннае права, памагалі сялянам лавіць інсургентаў і выдаваць царскім уладам… Гэта выклікала гнеўны пратэст тых, хто ўдзельнічаў у паўстанні, хто паклаў сваю галаву на плаху царскіх катаў. Тады і пачалася помста праваслаўным святарам.

Святару Жытлінскай царквы Слонімскага павета Мікалаю Ступніцкаму паўстанцы пагалілі галаву і выграблі усе харчовыя прыпасы з яго засекаў. Суседняга святара прымусілі падпісаць ад імя непісьменных сялянаў адозву, а ў дальнім павеце прымусілі ксяндза пад час літургіі прывесці да прысягі на карысць паўстання праваслаўнае насельніцтва, прачытаць маніфест на польскай мове…

Ноччу, дваццаць трэцяга траўня 1863 года, быў забіты святар праваслаўнай царквы ў мястэчку Сураж Гарадзенскай губерні.

“Литовские епархиальные ведомости” у прапагандысцкіх мэтах ад імя мясцовага благачыннага паведамлялі: “Узброеныя мяцежнікі – сорак чалавек, у паўночны час, акружылі хату святара Пракаповіча і з крыкам “адчыняй!” пачалі стукаць у дзверы. Айцец Пракаповіч, пачуўшы крык і гул натоўпу каля яго хаты і разумеючы, што яму пагражае, паспеў схавацца на гарышчы. Яго адшукалі, пачалі біць і выбіваць у вокнах шыбы. Святара застрэлілі, потым павесілі.

Раніцай пайшоў у іншы свет айцец Канапасевіч – святар мястэчка Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні. Трэцяга ліпеня раз’ятраныя сяляне, даведаўшыся, якую шкоду ўчыніў айцец Рапацкі – святар мястэчка Контры Пружанскага павета Гарадзенскай губерні – для паўстанцаў, забілі яго.

Царскія ўлады ў сваю чаргу таксама спрычыніся да помсты каталіцкім святарам. Вікарны ксёндз Ішора з Лідскага павету ваенным судом прыгавараны да растрэлу толькі за тое, што той чытаў маніфест нацыянальнага ўрада ў студзені 1863 года і заклікаў вернікаў да паўстання. Вільня дваццаць другога траўня бачыла, як яго павялі пад канвоем ад дамініканскага кляштара, які ператварыўся ў турму для паўстанцаў, на Лукішскі пляц. Там і пакаралі пры вялікай грамадзе народу, не знялі з яго нават сан святара.

А праз два дні там жа быў расстраляны настаяцель Віварскага касцёла Лідскага павета ксёндз Земацкі. За чытанне ў касцёле маніфеста. І хаця даводзілі сведкі на судзе, што ксяндза прымусілі чытаць тое, не дапамагло захаваць жыццё…

З гэтага часу каталіцкае духавенства адмовілася памагаць далей паўстанню. Бачачы, што рушанне пацярпела паразу, звярнулася да вернікаў з заклікам скласці зброю, падпарадкавацца “законнаму” ураду, а не кіраўнікам закалата.

У спецыяльным звароце да духавенства Выканаўчы аддзел выкрываў іх баязлівасць і здрадніцтва. Але гнюсная справа была зроблена – сваімі адступніцкімі дзеяннямі і паводзінамі каталіцкае духавенства нанесла непапраўную шкоду паўстанню на Беларусі і Літве, асабліва там, дзе каталікі складалі асноўную частку насельніцтва.

Калі паўстанне пацярпела паразу, каталіцкі касцёл быў залічаны царскімі ўладамі да разраду ненадзейных. Ды і з’явілася нагода расправіцца з каталіцкім касцёлам на Беларусі – удзел ксяндзоў і манахаў у паўстанні. Да іх пачалі прымяняцца прымусовыя меры, распачаўся жорсткі ўціск і расправы.

На Беларусі і Літве былі прыцягнуты да адказнасці восем ксяндзоў – Ішора, Земацкі, Дайлід, Фалькоўскі, Гаргас, Рачкоўскі, Нарэйка, Мацкевіч. Іх расстралялі. Трыцаць шэсць выслалі на катаржныя работы. Дзесяткі перасялілі ў расейскія губерні, пазбавілі сана….

Закрываліся і руйнаваліся касцёлы і кляштары на Беларусі…

Палітыка русіфікацыі узмацнялася, насаджэнне праваслаўя набірала сілу. Адначасова павялічвалася колькасць праваслаўных цэркваў. Праз колькі год пасля паўстання з каталіцкай веры ў праваслаўную разам з Расейскай імперыяй перайшло каля ста тысячаў чалавек. Але большая частка гэтых прымусовых пераходаў прыходзілася на Гарадзенскую, Віленскую і Менскую губерні – семдзесят тысячаў чалавек. Каталіцкае духавенства на Літве-Беларусі не здолела вярнуць сабе былую магутнасць і моц уплыву на вернікаў, наадварот, замест беларускай мовы, якая гучэла ва ўніяцкіх храмах і касцёлах, урад пачаў праводзіць генацыдную і жорсткую палітыку русіфікацыі. Малітвы здзяйсняліся вернікамі на чужой мове…

…Не згубілася постаць Людвіга Звяждоўскага на прасторах гісторыі. Як ні стараліся яго апаненты і тыя, хто неўзлюбіў яго за прынцыповасць і адданасць рэвалюцыі, каб яго імя было скампраментавана альбо зусім знікла з памяці народа і старонак пазнейшых успамінаў нядобразычліўцаў, не атрымалася… Лязо Тапара рассекла шэрань смугі і часу, адсекла хлусню і іржу ад яго гераічнай біяграфіі, і ён прадстаў перад намі тым, кім мы можам ганарыцца, ставіць у прыклад іншым пакаленням…

1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)