Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 263
Перейти на страницу:

Мая просьба, каб грамадскім рэдактарам мае скромнай кнігі быў Ул. С. Караткевіч. Справу выбару фатаграфіі пакідаю Вам, няхай будзе так, як Вы сказалі. Між намі, было б добра, каб Ул. Калесьнік у сваёй прадмове хаця не зрабіў з мяне таго, чым я не ёсць... Спадзяюся, што Вы мяне разумееце. Я ведаю, што Вы здаровыя, і цешуся з гэтага. Знача, з сэрцам усё ў парадку.

Міла вельмі пісалі аб Вас з Вільні, ды і ў Мінску (у Ленінцы) бачылі Вас працаздольным, здаровым і бадзёрым. У нас усё па-старому, толькі ўцёк, пасля 10 гадоў вернай службы, наш цэрбер — Тарзан. Крыху муж па ім плача, я — не, бо ў мяне шмат іншых клопатаў.

Ул. С. Караткевіч прывязе Вам і даручыць вершы ў “Полымя”. Акрамя “Куфра” і “Зуброў”, калі ласка, выбірайце, якія Вам будуць болей падабацца. Спадзяюся, што ўсё мне дарована і на светлым небасхіле нашых адносінаў з Вамі хмарак няма.

Застаюся з вялікай пашанай і добрым успамінам аб Вас – Ларыса Геніюш.

Аляксею Пяткевічу

Зэльва, 17 лістапада 1966 г.

Даражэнькі сябра!

Толькі што атрымала Вашага ліста. Дзякую і за спех з лістом, і за сардэчнасць, і за Ваша сяброўства! Усё добра.

Галя пакінула свой інстытут недзе ў чэрвені 66 г. Прычына – дык быццам дабравольная, а на самой справе трудна гэтую моладзь выпытаць. Ад Вас мне гэта ўсё і патрэбна было ведаць. Шкада дзяўчынкі, малая памылка можа дорага ёй каштаваць у жыцці. Хочацца дапамагчы здольнай і харошай галоўцы. Будзем ва ўсім дастасоўвацца да Вашых рад. Яшчэ раз Вам за ўсё дзякую!

Я ўсё не перастаю хварэць, а муж – дык зусім даўся, небарак! Перажывае ўсе падзеі і кажа, што не дажыве да выхаду зборніка, памрэ са страху за змест і канцоўкі вершаў! Супакойваю яго, як дзіця, і гляджу, як тое дзіця.

Перадусім, Максім Танк – гэта такі харошы і салідны чалавек і такі добры паэт, які не будзе псаваць беларускасці ў вершах! Учора пісаў, што ўжо ў лютым будзе вялікая падборка ў “Полымі”. Ён з усяго шчыра цешыцца! Гэта адно, а другое – грамадскім рэдактарам майго зборніка – Валодзя Караткевіч. Гэты “цэрбер” пойдзе толькі на разумныя і найменшыя ўступкі! Урэшце рэшт, няма ў мяне вершаў, якіх нельга было б друкаваць, а што яны не зусім сучасныя… І я ўжо старая і не такая сучасная, але і мінулае, сялянскае – мае вартасць, тым большую пры тым, што адыходзіць ужо ў невараць…

Валодзя навыбіраў тут многа яшчэ недрукаванага і павёз з сабою, папярэдзіўшы сяброў тэлеграмай, што – вязе! Я ж была адмовілася, абгрунтаваўшы гэта даволі важкімі аргументамі свайго асабістага і нашага беларускага становішча сяння. Прыйшлося пасля ўсё прадумаць і ўступіць сябрам. М[аксім] Т[анк] піша, што гэта будзе “цудоўны зборнік з кароткай прадмовай, вартай вершаў…” Знача – іх не будуць мяняць, бо як жа фальклёр памяняць? Казаў сябра Мікола [Прашковіч], што калі чыталі іх у “Полымі”, дык Янка Скрыган праслязіўся… Хочацца мне гэтаму верыць. Усё гэта – “віна” М[аксіма] Т[анка]! Ён надзвычайна харошы, відно, і салідны характарам пры тым. Вось гэта ўсё, што магу пакуль сказаць. Калі б нешта здарылася непрадбачанае – напішу Вам.

Як там жывуць нашыя “небажыхары” гродзенскага Парнасу? Як я іх ні разглядаю, усё ж яны вельмі дарагія для мяне асабіста, ды і для нас усіх.

Калі Вы былі ў нас, дык я была крыху хворая (і сяння хварэю) і не ўсё паспела прыгатаваць, што хацела, даруйце мне гэта, калі ласка. Але я была вельмі рада з Вашага візіту. Настолькі рада, што піла з Вамі віно і гарэлку! Іначай я амаль не п’ю... Гэта вялікая ўжо радасць з майго боку!

Муж не верыць, што гэтыя вершы з кахання, крыўдаў і болю Беларусі пойдуць у друк… Ён так баіцца за “хвосцікі”… А вось я нечаму веру, што ўсё будзе добра. Ёсць жа людзі, якія толькі і толькі пішуць хвалу і гімны, і гэта іх жанр. І добра так – кожны няхай піша тое, што найлепей патрапіць! Я не ўмею нікому пісаць хвалы, затое я ўмею рабіць так, каб было справядліва і добра ўсім. Дзякую за запросіны да Вас. Калі муж будзе ў Гродне, дык, можа, і зойдзе, я ж калі буду – дык зайду абавязкова! Цікава мне, якія больш-менш добрыя мае вершы ў Вас ёсць? Можа, ёсць якія недрукаваныя, якія я пагубляла, і вартыя таго, каб даць іх у зборнік? Калі б Вам здавалася, што яны надаюцца, дык, калі ласка, пашлеце іх мне таксама са спехам.

М[аксім] Т[анк] і А. Бажко былі ў нейкага тав. Канавалава, і гэта ў яго яны дамовіліся і з гэткім хуткім друкаваннем, і з мастацкім афармленнем кнігі і г.д. Усё гэта выглядае – як харошы сон, а якая будзе рэчаістасць – пабачым…

Гудзевічаў сваіх я не пазнала. Няма нічога таго, што было раней. На дзедавым панадворку – вёска. Можа, так і добра, а можа, і не зусім. Шкада старых каменных збудаванняў, якія вынішчылі немцы, адыходзячы, і шкада дрэў і садоў, якія вынішчылі людзі, не пасадзіўшы другіх. Нават рэчку пакапалі, як краты, вынішчылі альшыну і цень і зрабілі з жывой Верацейкі ўбогую лужыну без вады і без рыбы, без хараства і без душы – проста каналік…

1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)