Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 150
Перейти на страницу:

– Вось яно, Фрода! – вымавіў Мэры. – Я ж ведаў, што нам давядзецца біцца. Яны пачалі забойствы.

– Не зусім яны, калі шчыра, – паправіў Котан. – Прынамсі, страляць не яны пачалі, а Хваты. Бачце, бацька вашці, спадару Перыгрыне, ён Лота на дух не выносіў ад пачатку. Казаў, што калі каму й гуляцца ў правадыры гэткаю часінаю, дык гэта найшляхетнейшаму Шырскаму тану, а ня выскачку нейкаму. А калі Лота сваіх людзей паслаў, то пралічыўся. Хватам шчасьце, у іх норы найглыбейшыя на Зялёных пагорках, Вялікія Сьміялы ды ўсялякае такое, шалберам да іх не дабрацца, і на сваю зямлю Хваты чужынцаў не пусьцілі. Калі тыя прыходзяць, на іх палююць. Хваты трох застрэлілі за шныпараньне й рабаўніцтва. Пасьля таго бандзюкі зрабіліся шкаднейшымі. I пільна вартуюць Хватаву зямлю. Аніхто цяпер ані туды, ані адтуль.

– Малайцы Хваты! – выгукнуў Піпін. – Але ж нехта мусіць туды патрапіць цяпер. Я рушу ў Сьміялы! Хто з мною да Хватавай Гародні?

Сабраў з паўтузіна хлопцаў-вершнікаў ды ад'ехаў зь імі праз палі.

– Да хуткай сустрэчы! – гукнуў на разьвітаньне. – Тут толькі чатырнаццаць вёрстаў ці каля таго па палёх. Да ранку вярнуся з войскам Хватаў!

Мэры задзьмуў у рог увасьлед, калі тыя зьніклі ў начной цемры. Народ радасна загалёкаў.

– Гэтак ці інакш, – сказаў Фрода хобітам побач, – я хацеў бы, каб не забівалі нават злачынцаў, калі без таго магчыма абысьціся. Хіба толькі каб ня даць ім пашкодзіць нашым.

– Добра! – пагадзіўся Мэры. – Вось толькі неўзабаве намячаецца візыта да нас з Хобіцку. I візытоўцы тыя не зь перамовамі зьявяцца. Мы паспрабуем зь імі па-добраму, але трэба рыхтавацца да горшага. Маю плян.

– Добра, – таксама пагадзіўся Фрода. – Тады яго й ажыцьцяўляй.

Якраз тады прыбеглі хобіты, якіх пасылалі да Хобіцку.

– Ідуць, ідуць! – загукалі яны. – Тузін ці нават болей. А двое на захад выправіліся напрамкі.

– Да Скрыжаванкі, няйначай, – заўважыў Котан, – каб болей сваіх сабраць. Ну, тое пятнаццаць вёрстаў туды, пятнаццаць назад. Пакуль пра іх клапаціцца рана.

Мэры пасьпяшаўся раздаваць загады. А Котан выгнаў усіх з вуліцы за дзьверы, пакінуўшы толькі старэйшых сталых хобітаў, у каго была якая зброя. Чакалі нядоўга. Неўзабаве пачулі гучныя галасы й тупат цяжкіх ног. На бальшаку паказаўся сапраўдны шыхт бандытаў. Зірнулі на агароджу й зарагаталі. Яны й уявіць не маглі, што хтосьці ў гэтай маленькай краіне паўстане супраць дваццаці такіх, як яны.

Хобіты прыбралі агароджу, адсунуліся ўбок.

– Дзякуй! – кпліва зарагаталі людзі. – А зараз ну-тка па ложках, пакуль пугі не пакаштавалі!

Тады крочылі па вуліцы, гукаючы:

– Згасіць агні! Па хатах, сядзець ціха! Альбо паўсотню возьмем у Замкнёныя норы на год! Па хатах! Правадыр траціць цярплівасьць!

Аніхто на загады не зважаў, а калі чужынцы міналі, хобіты моўчкі рушылі ўвасьлед за імі. Людзі сягнулі вогнішча й пабачылі спадара Котана: ён стаяў самотны й грэў рукі над полымем.

– Хто ты й што ты, па-твойму, робіш? – спытаў ачольца бандытаў.

Котан глянуў на яго павольна й доўга. I вымавіў:

– Я ў цябе якраз пра тое хацеў спытаць. Гэта не твая краіна, і табе тут ня месца.

– А я вось ведаю, дзе тваё месца! – гыркнуў ачольца. – Хапайце яго, хлопцы! У Замкнёныя яго, а каб прызвычаіўся, джгніце яму дзеля спакою!

Людзі зрабілі крок – і замёрлі. Бо вакол узьняўся раззлаваны гоман, і раптам яны адчулі, што Котан не адзін. Што яны абкружаныя. У змроку за колам сьвятла ад вогнішча стаялі хобіты, якія цішком выйшлі зь цемры. I было іх за дзьве сотні, і ўсе трымалі зброю.

Мэры крочыў наперад.

– Мы ўжо сустракаліся, – сказаў ачольцу, – і я папярэджваў цябе не вяртацца сюды. I папярэджваю зноў: ты стаіш на сьвятле, вакол цябе – лучнікі. Калі пальцам кранеш старога альбо каго шчэ, цябе адразу падстрэляць. Кладзі долу ўсю зброю, якую маеш!

Ачольца азірнуўся. Ён патрапіў у пастку. Але не напалохаўся, бо за сьпінаю меў тузін паплечнікаў. I надта мала ведаў пра хобітаў, каб зразумець небясьпеку. З дурасьці вырашыў біцца. Палічыў, што лёгка вырвецца з пасткі.

– Бі, хлопцы! – закрычэў раптам. – Пакажам ім!

З доўгім нажом у левай руцэ й дубцом у правай кінуўся на хобітаў, маючы намер прарвацца назад, да Хобіцку. Замахнуўся на Мэры, які стаяў на дарозе. I ўпаў мёртвы з чатырма стрэламі.

Астатнім хапіла. Усе здаліся. У іх адабралі зброю, павязалі разам ды завялі ў пустую хаціну, якую яны самі сабе колісь пабудавалі, там іх і замкнулі, зьвязаўшы рукі й ногі, ды пакінулі пад вартаю. Мёртвага ачольцу адцягнулі прэч ды закапалі.

– Здаецца, усё проста, га? – вымавіў Котан. – Я ж казаў: разьбярэмся мы зь імі. Але ж заклік быў патрэбны. У самы час вашаць зьявіўся, спадару Мэры.

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)