Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 150
Перейти на страницу:

злодзей і дурань. На калені, гультай, проста тут, і прасі прабачэньня, а тое мая сталь пакаштуе пасьля тролевай крыві тваёй!

Меч бліснуў пад вечаровым сонцам. Мэры з Сэмам таксама выхапілі мечы й пад'ехалі на падтрымку Мэры, толькі Фрода не варухнуўся. Бандыты адсунуліся. Палохаць прыгорскіх сялянаў ды зьневажаць разгубленых хобітаў – вось тое было ім даспадобы. А мець справу з хобітамі адважнымі й суворымі, якія трымаюць у руках зыркія мечы, сталася вялікаю неспадзяванкай. I гучала ў галасах прышлых хобітаў тое, чаго раней гультаі ня чулі й ад чаго зьледзянелі ад страху.

– Прэч! – загадаў Мэры. – Калі патурбуеце гэтую вёску зноўку, пашкадуеце!

Тры хобіты рушылі поні зь месца, а зладзеі кінуліся наўцёкі ўверх па Хобіцкім шляху. Аднак на бягу задзьмулі ў рогі.

– Ну, мы ў час вярнуліся дахаты, – заўважыў Мэры.

– Можа, ужо й запозна. Прынамсі, каб выратаваць Лота, – сказаў на тое Фрода. – Нікчэмны дурань, але ж мне шкада яго.

– Выратаваць Лота? Што ты маеш на ўвазе? – зьдзівіўся Піпін. – Яго зьвяргаць трэба, а не ратаваць.

– Мяркую, ты не зусім разумееш, што адбываецца, Піпіне, – патлумачыў Фрода. – Лота аніколі не жадаў, каб усё гэтак павярнула. Ён заўжды быў дурань, і нядобры дурань, а цяпер патрапіў у пастку. Бо галаварэзы ўладараць, адбіраюць, рабуюць, палохаюць і руйнуюць з уласнага жаданьня ад ягонага імя. I ўжо нядоўга ад ягонага. Ён, па-мойму, зараз вязень у Торбе-пад-Стромай, і надта напалоханы. Мы мусім выцягнуць яго адтуль.

– Каб мне ашалець! – толькі й вымавіў Піпін. – З усіх сканчэньняў нашай вандроўкі гэткае ўявіў бы ў апошнюю чаргу: біцца з бандытамі й паўоркамі ў самім Шыры, каб выратаваць Лота Вугра!

– Біцца? Верагодна, дойдзе й да бойкі. Але ж запомніце: нельга забіваць хобітаў, нават калі яны перакінуліся на другі бок. Насамрэч перакінуліся, я маю на ўвазе, а не папросту запалоханыя выконваюць загады бандытаў. Аніколі ў Шыры ніводны хобіт наўмысна не забіваў другога, і не цяпер тое пачынаць. I ўвогуле, анікога лепей не забіваць, калі толькі можна. Утаймоўвайце злосьць, трымайцеся да апошняга.

– Але ж калі латругаў шмат, – заўважыў Мэры, – біцца давядзецца абавязкова. Ты ня выратуеш ні Лота, ні Шыр адно шкадаваньнем ды подзівам, даражэнькі Фрода.

– Не, – дадаў Піпін, – другі раз іх гэтак лёгка не напалохаеш. Мы іх неспадзевам узялі. Чуў, як трубілі ў рогі? Відочна, астатнія недзе паблізу. Яны пасьмялеюць, калі іх зьбярэцца болей. Трэ нам недзе прыхавацца на ноч. Усё-ткі нас толькі чацьвёра, хоць мы й узброеныя.

– Я прыдумаў, – абвесьціў Сэм. – Хадземце да старога Тома Котана ўніз на Паўднёвую вулку. Ён заўсёды быў годным хобітам! I ў яго плойма хлапцоў, маіх даўніх сябрукоў.

– Не! – запярэчыў Мэры. – Няма сэнсу "прыхоўвацца". Менавіта гэта й робяць нашы, і якраз тое нягоднікам даспадобы. Яны зьбяруцца вялікай гурмаю дый выганяць нас ці спаляць у нашым спраце. Не, нам неадкладна трэба рабіць іншае.

– Што ж? – спытаў Піпін.

– Падымаць Шыр! – выклікнуў Мэры. – Зараз жа! Абудзіць усіх! Бо яны ж усе ненавідзяць цяперашняе становішча. Усе, апрача пары нягоднікаў ды жмені дурняў, якія жадаюць пафанабэрыцца й пастаршыняваць, а насамрэч не разумеюць, што адбываецца. А народ шырскі столькі часу жыў ва ўтульнасьці й бясьпецы! Ня ведаюць хобіты толкам, што рабіць. Адылі толькі пакажы ім, яскраўку кінь – усё й усе запалаюць. Правадыровы людзі канечне пра тое здагадваюцца. Яны паспрабуюць хутчэй нас злавіць ды расьціснуць. У нас зусім мала часу. Сэм, калі хочаш, скачы да Котанавай сядзібы. Ён – галава ва ўсім навакольлі, дый сам сьвядомы. Давай! А я задзьму ў роханскі рог, хай усе пачуюць музыку, якой аніколі раней ня чулі.

Вандроўнікі вярнуліся да сярэдзіны вёскі. Там Сэм збочыў і паскакаў намётам на поўдзень па прысадах, што вялі да Котанавай сядзібы. Раптам ясны погук рогу зазьвінеў у паветры. Раскаціўся далёка над палямі й пагоркамі. I гэтак зазыўна клікаў ён, што Сэм ледзь не спыніўся й не павярнуў назад. Поні заржаў ды ўскінуўся на дыбкі.

– Не, хлопча, не! – гукнуў Сэм. – Мы неўзабаве назад!

А тады пачуў, што Мэры зьмяніў мэлёдыю, і над зямлёю панёсься Заклік Прыбычча, і ажно здрыганулася паветра:

ПРАЧНІЦЕСЯ! ПАЎСТАНЬЦЕ!

ВОРАГ! ВОРАГ!

АГОНЬ! АГОНЬ! ВОРАГ!

ПРАЧНІЦЕСЯ! ПАЎСТАНЬЦЕ!

Сэм пачуў за сьпінаю шматгалосы гоман, бразгатаньне дзьвярэй. Наперадзе ў змроку ўспыхвалі вагні, брахалі сабакі, нехта кудысьці бег. Сэм яшчэ не сягнуў канца прысадаў, як пабачыў гаспадара Котана з трыма хлопцамі, Томам-малодшым, Джолем ды Нікам, яны зь сякерамі ў руках несьліся насустрач. Заўважыўшы Сэма, перагарадзілі яму праезд.

1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)