Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 179
Перейти на страницу:

— Чаму ты не адказваеш? — павярнулася да яго Аліцыя.

— Прабач, я не чуў.

— Я пыталася, калі мы едзем на Хель?

— Я не паеду. Застануся ўжо ў Варшаве. Справы мяне трымаюць…

Аліцыя яго не ўгаворвала. Наадварот, яна заявіла, што тады і яна паедзе толькі на некалькі дзён скончыць свае справы на моры.

Ніводнага слова Аліцыя не прамовіла пра Юльку. Яна ўжо не сумнявалася, што паміж ёй і Друцкім быў раман, аднак яна была пераканана, што цяпер, пасля размовы з Багданам, як толькі яна выправадзіць Юльку з Варшавы, усё наладзіцца само сабой. Аліцыя ведала, што Друцкі здраджвае ёй і з іншымі жанчынамі, але яна цвёрда верыла ў сваю прывабнасць і розум і спадзявалася ўзяць сітуацыю пад свой кантроль ды ліквідаваць з яго жыцця не толькі ўмовы, што спрыяюць здрадзе, але і ўсякую цікавасць да іншых жанчын.

Найперш яна вырашыла цалкам змяніць свае адносіны да Друцкага, вырашыла ўнікнуць у яго асабістыя справы, дэталёва пазнаёміцца з раскладам яго заняткаў, ну і дабіцца таго, каб урэшце яны сталі жыць калі не ў адной кватэры, то па суседстве.

Аліцыю не адштурхнула нават тое, што Друцкі не прыйшоў на вакзал і, сядаючы ў поезд, яна дэталёва распрацоўвала план дзеянняў. Для Юлькі вырашыла знайсці пасаду настаўніцы для дзяцей дзе-небудзь на далёкай ускраіне. Ні ў якім разе Аліцыя не збіралася далей займацца выхаваннем гэтай няўдзячнай, да якой яна зараз, акрамя нянавісці, нічога не адчувала. Яна не думала таксама заводзіць з ёй ніякіх размоў, высвятленняў ці спрэчак.

Прыехаўшы ў «Гадзіву», Аліцыя коратка заявіла Юльцы:

— Збірайся. Заўтра вяртаемся ў Варшаву.

Дзяўчына, як заўважыла Аліцыя, павінна была здагадацца, што яе подласць раскрыта, бо яна нават не спрабавала наладзіць ранейшыя адносіны. Яна ўпарта маўчала і была прыгнечаная. Кожны раз, калі, седзячы ў вагоне насупраць адна адной, яны сустракаліся позіркамі, Юлька бляднела, а Аліцыя стрымлівалася, каб не кінуць ёй у твар слова «змяя».

Прыехалі яны позна вечарам, і Аліцыя адразу ж пераапранулася і паехала ў «Аргенціну». Яна загадала пасадзіць яе ў ложу і папрасіла, каб прыйшоў дырэктар Вінклер. У яе быў не надта добры настрой, але яна рабіла ўсё, каб Друцкаму было ў яе кампаніі вельмі весела. Аліцыя піла шмат віна і, калі прыкладна ў чатыры гадзіны яны садзіліся ў «фулд», заявіла, што не змагла б рэшту ночы правесці ў адзіноце.

— Паехалі да цябе, Бох, добра?

Багдан згадзіўся. Згадзіўся! Значыць, усё пачынае складвацца так, як яна і прадбачыла!

І складвалася паўтара тыдня.

За гэты час Аліцыя наведала ўсе самыя вялікія бюро па працаўладкаванні. Для Юлькі пакуль нічога падыходзячага не знаходзілася, аднак хутка павінна была вызваліцца пасада настаўніцы-гувернанткі для трох маленькіх дзяўчынак у заможных сялян у Вандолах, маёнтку, размешчаным на ўскраіне Піншчыны, за сорак кіламетраў ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Аліцыя палічыла, што гэта менавіта тое, што трэба, а пасля вяртання дадому сказала Юльцы:

— Хачу табе паведаміць, што далей я не магу цябе вучыць. Ты ўжо ў такім узросце, калі карыстанне чужой дапамогай і жыццё за чужы кошт апраўдваецца толькі, калі на гэта ёсць маральнае права. Думаю, ты гэта разумееш?

— Так, — адказала Юлька дрыжачым голасам.

— Дык вось, я не бачу прычыны, па якой ты не магла б сама сябе забяспечваць. Пра адшуканне ў Варшаве пасады, што магла б даць магчымасць сяк-так існаваць, канечне, цяпер не можа быць размовы. Я, аднак, спадзяюся знайсці для цябе што-небудзь у правінцыі. Ты хочаш гэтым скарыстацца?

— Так, — адказала Юлька. Яна была бледная, і вусны яе дрыжалі.

Аліцыя накіравалася да выхаду і, затрымаўшыся ў дзвярах, дадала:

— Ты будзеш настаўніцай трох дзяўчынак у прыватным доме на вёсцы. Праўда, гэта ў нейкай ступені глуш, але і там з тваім талентам можна знайсці каханка.

Увечары гэтага дня Аліцыя чула праз дзверы прыглушаны плач Юлькі, але гэта яе зусім не кранула.

Водпуск Аліцыі скончыўся якраз назаўтра пасля гэтай размовы, і ўжо зранку яна працавала ў судзе.

Яе сустрэлі цёпла. Асабліва абрадаваўся пракурор Мартыновіч, таму што ў канцылярыі ляжала некалькі вельмі складаных спраў, займацца якімі ён хацеў даручыць Аліцыі.

Аліцыя з вялікім задавальненнем заглыбілася ў працу. Яна адчувала сябе каралевай у свеце параграфаў, правілаў, незлічоных аркушаў паказанняў, пратаколаў, данясенняў. Тут лепей, чым у жыцці, яна разбіралася ў матывах дзеянняў складанай чалавечай псіхікі і хаосе доказаў. Тут яна цвяроза, непрадузята магла расстаўляць людзей, як пешак на шахматнай дошцы, і апеляваць фактамі з поўным усведамленнем вынікаў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам.

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)