Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 179
Перейти на страницу:

— Я подлая, пане Янэк, я найпадлейшая з подлых, вы павінны мяне ненавідзець, пагарджаць мной… Але я так за вас баялася. Аліцыя пасля паведамлення, што вы не вернецеся сюды, вельмі змянілася. Я яе павінна любіць і, можа, нават люблю, але не магу… не магу…

— Не румзай, малышка, — стараўся супакоіць яе Друцкі, — якая ёсць, такая ёсць, і не рві ў сябе на галаве валасы, а старайся заўсёды быць сабой. Гэта аснова. Ты яшчэ страшна смаркатая і з гадамі паразумнееш.

— Вы мной не пагарджаеце? — усхліпвала яна.

— Ах ты, дзіцятка. Ты ж ведаеш, што я вельмі цябе люблю.

— А вы не злуяцеся, што я вам тэлеграфавала?

— Не злуюся, хоць ты зрабіла не падумаўшы.

— І непрыстойна, — уздыхнула яна.

— Прыстойна ці непрыстойна, я ў гэтым не разбіраюся, — засмяяўся Друцкі, — пра гэта спытайся ў каго-небудзь іншага. Але што неразумна — гэта напэўна.

— Пан Янэк, а Аліцыю вы… кахаеце?..

— Я табе казаў, што не.

— Мой дарагі, мой адзіны!.. Дык вы і не засмучаецеся, што не ўбачыліся з ёй?

— Дзяўчына! Не мялі пустое! Мяне нічога не засмучае. За мяне засмучаецца адзін ветлівы конь.

— Конь?

— Так. У яго вялікая галава, дык яму з гэтым лягчэй. Ну, хадзем на пляж.

Юлька не кранулася і сказала, гледзячы долу:

— Аднак…

— Што там яшчэ?

— Аднак вы кахалі Аліцыю… Пане Янэк, вы ж былі яе каханкам.

— І што з таго?

— А… а… маім не…

Друцкі не стрымаў смех.

— О, вы з мяне смеяцеся, — схавала яна галаву пад яго пінжак. — Я ведаю, я непрыгожая!

— Нічога ты не ведаеш! — раззлаваўся Друцкі. — Зараз я табе падніму спаднічку і так адлупцую, што ўспомніш Кейптаўн.

— Кейптаўн, — расчырванелася яна, — дзе з недалёкіх здымаюць тры скуры?

— Памятаеш? — рассмяяўся ён. — Бач ты!

— О, я памятаю ўсё-ўсё.

— Няўжо? А ведаеш, што робіцца ў Марсэлі?

— Натуральна! — падскочыла дзяўчына, — там, калі хтосьці кажа, што лжэ, то таксама лжэ, бо ён на самай справе не лгаў. Так?

— Брава! А чаму рыбы ў Сінгапуры п’юць ваду?

— Бо там стаіць шатландскі гарнізон, а ў рыб няма грошай.

— Гляньце вы! Яшчэ годзік навучання і ты магла б у начных туфліках да цёткі Фанны на…

— …сняданкі хадзіць! — трыумфальна скончыла дзяўчына, і абое рассмяяліся.

Да позняй ночы яны сядзелі на тэрасе і размаўлялі, а на золку Друцкі выехаў.

З таго, што даведаўся ад Юлькі, ён зрабіў выснову, што Аліцыя, не заспеўшы яго ў Варшаве, вернецца на Хель. Пэўна ж Зоська ёй сказала, куды ён паехаў. Ён прагнуў пазбегнуць сустрэчы з Аліцыяй. Ён ведаў, што сутыкненне будзе непрыемнае, і радаваўся, што не спаткае яе зноў.

У дарозе яго «фулд» два разы псаваўся. Таму ён толькі на золку прыехаў у Варшаву і быў такі змораны, што тут жа лёг спаць, пакінуўшы машыну на вуліцы.

Прачнуўся позна.

У суседнім пакоі завіхалася Зоська. Быў, відаць, пасляабедзенны час.

— Зоська! — паклікаў Друцкі.

— Аў! — адазвалася дзяўчына, стоячы ў дзвярах, — я вас не разбудзіла?!

— Не, я сам прачнуўся. Колькі зараз?

— Ужо трэцяя гадзіна, — наблізілася яна і каленямі абаперлася на ложак. — Вы выспаліся?

Ён спытаўся ў яе, ці не прыходзіў хто, калі ён адсутнічаў. Зоська дала дакладную справаздачу пра ўсе візіты, адзінае, пра знаходжанне ў кватэры Аліцыі расказала сцісла, не ўспамінаючы пра тое, што Аліцыя чытала тэлеграму.

— Такая прыгожая, але такая брыдкая, — скончыла Зоська сваю справаздачу.

— Брыдкая? Што значыць брыдкая?

— А хто яго ведае? — паціснула дзяўчына плячыма.

Друцкі рассмяяўся і, загарнуўшы яе ногі, паклаў Зоську побач з сабой. Гэтая дзяўчына неверагодна ўздзейнічала на яго пачуцці. І гэты пах малака і чабору… І гэтая прастата жарсці…

Невядома чаму, але пасля кожных абдымкаў ён не толькі не адчуваў, што яна яму прыкра чужая, а наадварот — яго апаноўвала прага чуйных пяшчот, хацелася ёй гаварыць нешта мілае, ужываць чулыя словы, ласкавыя і прыгожыя.

Вось ён, абапершыся локцем на падушку, і тлумачыў гэта Зосьцы, углядваючыся ў яе заружавелы твар і ў раскрытыя хуткім дыханнем вусны, як у вітальні загучаў званок.

— Каго там чэрці нясуць? — спытаў ён.

— Я адчыню і пагляджу, — Зоська паднялася, хутка паправіла валасы і паркалёвую сукенку, якая была безнадзейна памятая.

Друцкі лавіў вухам гучанне яе босых ступняў, потым шчоўканне замка, калі яна адчыняла дзверы, і збянтэжаныя галасы.

«Які чорт?» — падумаў ён.

Амаль у гэты ж момант у спальню ўвайшла Аліцыя.

— Бох! — крыкнула яна.

— Гэтая пані адапхнула мяне і ўвайшла без запрашэння, — гучна абуралася Зоська.

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)