Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 179
Перейти на страницу:

— А Бог яго ведае, — развяла рукамі акушэрка.

— Адкрыты ці карэта? — па-іншаму сфармулявала Аліцыя.

— Не карэта, я ж кажу: аўтамабіль. Зроблена, як карэта, але аўто. Пакуль я яшчэ памятала нумар, пайшла ў транспартную ўстанову і пытаюся: «Чыё?» А там мне і кажуць: «А вам, жанчынка, якая сабачая справа, ён вас пераехаў ці што?..» Дык я яму кажу, што, па-першае, ніякая я не жанчынка, грубіян гэткі, а ўвогуле гэта што, вялікая тайна?.. А на наступны дзень я паслала швагра, і ён даведаўся, што гэта машына нейкага генерала і зарэгістравана ў Познані.

Аліцыя нецярпліва закруцілася ў крэсле:

— А гэты мужчына генерал?

— Куды яму ў войска! Здыхлік такі, але пры гэтым, мне здаецца, ён павінен быць доктарам, бо разбіраецца ў гэтым, і па-лацінску запісвае сабе, і пытанні задае прафесійныя.

— Ну, і што ж ён робіць з гэтымі дзяўчатамі?

Буфалова развяла рукамі:

— Пэўна ж нейкія свінствы, не без гэтага, глядзіце, каб там распусты не было.

— А дзяўчаты, калі вяртаюцца дадому, што гавораць?

— У тым і справа, што нічога не гавораць, бо ніколі не вяртаюцца. Пайшла і прапала, як камень у вадзе. Праз пэўны час, бывае, нейкая напіша, што з’ехала ў Амерыку альбо яшчэ далей куды, але хто ў гэта верыць?.. Ні за што не паверу, што ён іх жывымі выпускае. Быў бы дурнем. Калі не забівае, то навошта рабіць тайну і столькі бабак убухваць? А можа, хто прыгажэйшы, таго прадае? Хто яго там ведае…

— А як вы даяце яму знак, што ёсць патрэбная пацыентка?

Акушэрка паціснула плячыма:

— Што вы, пані пракурор, усё на мяне! Я гэтым не займаюся, што мне да гэтага?

Аліцыя засмяялася і з дабрадушным выразам твару сказала:

— Не бойцеся, пані Буфалова. Што паміж намі, тое паміж намі. Я ўжо зразумела, што вы дастаўлялі яму гэты тавар. Калі б справа была ў вас, то я б загадала вас арыштаваць, але, думаю, што вы да мяне прыйшлі, каб адпомсціць гэтаму чалавеку. Я абяцала, што не арыштую вас, вы можаце смела гаварыць усё. Дык якім чынам у вас з ім была наладжана сувязь?

Буфалова адкрыла велізарную паношаную сумку, выняла з яе заплямленую тлушчам паперку і сказала:

— Ладна. Я павінна вам верыць, бо каму ж, як не вам?.. Дык вось, паміж намі дамова, што калі ў мяне ёсць такая, што прыйшла сябе псаваць і хоча, каб ціха, каб ніхто не даведаўся, а нікога, хто б у Варшаве яе шукаў, няма, то я пішу ў «Кур’ер» аб’яву, напрыклад, вось такую, — жанчына падала паперку Аліцыі. Няўмела спісаная каракулямі паперка ўтрымлівала такі змест: «Прапанова пад квітанцыю № 2718-ф. Прадаецца дубовая шафа. Званіць сёння (альбо ўказаць дату) 118–64».

— У вас ёсць тэлефон?

— Дзе там, гэта нумар дома і кватэры. Я жыву на Паньскай, дом 118. Так мы дамовіліся, каб ён ведаў, да каго заехаць. Бо ён, відаць, не толькі ў мяне бярэ. Дык я кідаю такую прапанову ў «Кур’ер», а перад закрыццём варот ён прыязджае і, калі яму дзяўчына падабаецца, яе забірае, але пераборлівы. Не кожную бярэ.

— Гэтую паперку пісаў ён? — спыталася Аліцыя.

— Не, толькі дыктаваў.

— Што ж, выдатна, — паглядзела на гадзіннік Аліцыя. — Я пра ўсё падумаю і займуся гэтай справай. Прыйдзіце да мяне заўтра ў дзесяць раніцы.

— Добра, шаноўная пані пракурор, я буду роўна ў дзесяць… Толькі адно я хацела б спытаць…

— Ну?..

— Ці будзе мне за гэта якое-небудзь узнагароджанне?.. Я не з-за хцівасці, я з-за беднасці, страшна цяжка ў наш час зарабіць грошы…

Аліцыя паабяцала, што калі вынікі следства будуць паспяховымі, яна папросіць для яе ўзнагароджанне.

Вяртаючыся дадому, Аліцыя разважала пра магчымыя матывы, якімі мог кіравацца той лавец цяжарных жанчын, і прыйшла да пераканання, што гэта павінна быць звязана з нейкай рэлігійнай сектай або, магчыма, з сексуальнымі адхіленнямі. У любым выпадку ў яе не было прычын падазраваць Буфалову ў містыфікацыі.

Аліцыя яшчэ дакладна не ўяўляла сабе справу, а тым больш канцэпцыю расследавання, аднак яна меркавала, што самым простым спосабам выкрыць злачынцаў было б выкарыстанне жанчыны — падстаўнога агента паліцыі.

Яна якраз пра гэта думала, сядаючы абедаць, і тут, гледзячы ў талерку, адазвалася Юлька:

— Я хацела табе сказаць, што атрымала пасаду…

— Якую пасаду? — уперылася ў яе Аліцыя…

— Канцылярысткі, у канторы Гандлёвага дома Б. Залкінд і С-ка.

— Па чыёй пратэкцыі?

— Ні па чыёй, — пачырванела Юлька, — я прачытала аб’яву ў газеце і звярнулася да іх…

Усталявалася маўчанне, і Юлька пасля доўгага перапынку дадала:

— Я буду працаваць у аддзеле пісьмаў. Заробак мой будзе трыста восемдзесят злотых, дык я змагу на гэта жыць…

1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)