Пракурорка [Журнальный вариант, be]
- Автор: Доленга-Мостович Тадеуш
- Год: 2018
- Язык: белорусский
- Год: «Выдавецкі дом «Звязда»
- Переводчик: Вероника Бондарович
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
Ён раскрыў.
Юлька клікала яго прыехаць на Хель як мага хутчэй. Ніякіх прычын яна не ўказвала, але ён не сумняваўся, што павінна быць нешта важнае.
— Ліха! — вылаяўся ён. — Што ж там магло здарыцца? Я павінен ехаць.
Друцкі з нежаданнем думаў пра гэта. Калі б пад тэлеграмай быў подпіс Аліцыі, то ён бы не вагаючыся выслаў дэпешу з адмовай. Не можа — і ўсё. Аднак Юлька?.. Гэта павінна нешта значыць.
— Едзеце? — спыталася ўсхваляваная Зоська.
— Трэба, — кінуў ён дэпешу на стол і ўстаў.
— Але вы хутка вернецеся?
— Хутка, малышка, як толькі змагу.
Друцкі патэлефанаваў у гараж, каб падрыхтавалі машыну, Залкінду з паведамленнем, што зноў павінен з’ехаць і з просьбай, каб ён папрасіў прабачэння ў Любы за невыкананне абяцання наведаць яе ранкам у Канстанціне.
Праз тры чвэрці гадзіны Зоська, высоўваючыся ў акно, бачыла, як аўто Друцкага знікала за паваротам.
Не паспела яна пачаць прыбіраць, як у вітальні пачуўся званок. Дзяўчына адчыніла дзверы. На парозе стаяла тая самая прыгожая жанчына, якая раней тут так часта бывала, толькі цяпер яна была загарэлая і, відаць, вярталася з цягніка, бо ў руцэ трымала чамадан.
— Пана няма, — сказала Зоська, засланяючы сабой уваход.
— Нічога, я пачакаю, — адказала Аліцыя і ўвайшла.
— Доўга вам прыйдзецца чакаць, бо пан з’ехаў.
— Куды?
Зоська паціснула плячыма:
— З’ехаў туды, дзе яму спадабалася.
Аліцыя строга паглядзела на яе:
— Навучыцеся больш ветліва адказваць, маладая лэдзі! Калі з’ехаў пан Вінклер?
— Не ведаю, не мая справа.
— Як гэта, вы тут прыслуга і не ведаеце, калі ён з’ехаў?
— Ведаю ці не, я не абавязана кожнаму адказваць.
Аліцыя зняла капялюш, паправіла перад люстэркам валасы і села ў крэсла.
— Вы ж мяне ведаеце, — спакойна сказала яна, — і ведаеце, што я знаёмая пана Вінклера.
— Ведаю. Але мне не давалі распараджэння, каб я кожнай знаёмай, што бегае за маім панам, усё расказвала. Шмат бы знайшлося такіх аматарак.
Зоська так сказала наўмысна, і яе аж распірала ад радасці, што яна дапякла жанчыне, якую не магла цярпець.
— Вам здаецца, што я «бегаю» за панам Вінклерам?
— А хіба не? — здзекліва спыталася дзяўчына.
— І вы мяне не любіце?
Зоська паціснула плячыма.
— І не скажаце мне, калі пан вернецца?
— Адкуль жа я магу ведаць? Ён казаў, што едзе да настолькі прыгожай жанчыны, што другой такой на свеце няма, — зманіла дзяўчына, цалкам усведамляючы, якое ўражанне выкліча яе наіўны тон, — а калі яна такая прыгожая, то пэўна ж яму не захочацца хутка вяртацца.
Аліцыя сціснула вусны і адвярнулася. У гэты момант яе позірк упаў на стол, дзе ляжала тэлеграма. Яна хутка ўстала і схапіла яе, перш чым Зоська паспела ёй перашкодзіць.
Аліцыя чытала, і твар яе рабіўся ўсё бляднейшы. Раптам яна ўсё зразумела: Юлька — палюбоўніца Багдана, яны так усё зладзілі, каб пазбавіцца ад Аліцыі…
— О, гадзіна, гадзіна… — зашыпела яна праз сціснутыя зубы і, не звяртаючы ўвагі на Зоську, спешна надзела капялюш, узяла сумку і выбегла.
Аліцыя была напаўпрытомная, калі загадала ехаць на вакзал. Тут яна даведалася, што найбліжэйшы поезд на Хель адыходзіць у сем вечара.
— Калі б удалося яшчэ трапіць у аэрапорт, — сказаў служачы, — то вы б паспелі на самалёт да Гданьска. Але ўжо, відаць, не атрымаецца, бо засталося толькі пяць хвілін.
Аліцыя супакоілася. Канечне, яна не паспее. Зрэшты, перш за ўсё трэба авалодаць сабой, узяць сябе ў рукі. Яна не памятала, каб калі-небудзь так хвалявалася.
Аліцыя назвала таксісту адрас на Тапалёвай.
— Ох, гадзіна, гадзіна… Чакай жа, ты!.. Шчаня! Найпрыгажэйшая ў свеце жанчына! — выбухнула яна кароткім здзеклівым смехам. — Але я табе адпомшчу, страшна адпомшчу!.. Гадзіна!
— Слухаю вас? — павярнуўся да яе шафёр.
Толькі цяпер яна заўважыла, што гаварыла ўголас.
— Вам я нічога не гаварыла, — кінула Аліцыя ледзь не са злосцю і падумала: «Авалодаць сабой, авалодаць сабой любой цаной!»
Яна баялася дапусціць у сваю свядомасць думку, што губляе Друцкага, што выпускае з рук шчасце, якое яна не можа аддаць, таму што яе жыццё страціць сэнс і вартасць.
«О, Бох, Бох, як я цябе кахаю! Як я цябе кахаю…»
— Два злотыя сорак грошаў, — сказаў таксіст, спыняючы аўто.
— Што? — не зразумела яна.
— Два сорак.
— Ага, калі ласка.
Аліцыя хісталася, узыходзячы па лесвіцы:
— Пачакай жа, змяя, пачакай!
Раздзел 22
Юлька тулілася ў абдымках Друцкага, і на яго светлым пінжаку слёзы расплываліся мноствам цёмных плям.