Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 332
Перейти на страницу:

Страты інсургентаў нязначныя: два забітыя, а чатыры параненыя, і то лёгка…

Царскія войскі, залізваючы раны, пабаяліся ўступаць у новыя сутычкі з інсургентамі. Гэты бой ахаладзіў іх.

Зацішша выкарыстаў Зыгмунт Серакоўскі. Атраду неабходна была перадышка і адпачынак. Слава пераможцаў паляцела далёка па вёсках. Тую падзею горача абмяркоўвалі ў вёсках ды мястэчках, хутарах і фальварках.

Інсургенты, што прыбылі ў Андрошынскія лясы, па-добраму былі здзіўлены Серакоўскі, Калышка і Мацкевіч, калі ўбачылі, які вялізны натоўп – атрад паўстанцаў – чакаў іх, усклікнулі:

– Слава інсургентам! Слава Кастусю Каліноўскаму!

Такімі воклічамі сустрэлі сяляне навакольных вёсак, паверыўшы ў сілу змагароў. Да Баляслава падышла жанчына сярэдніх гадоў, у завязанай на шыі хустцы, пакланілася ў пояс:

– Дарагія мае! Я прывяла да вас трох сваіх сыноў. Вазьміце іх у свой атрад. Смелыя яны ў мяне і адчайныя.

Даленга абняў за плечы жанчыну, спытаў:

– Як завуць цябе, мілая кабета?

– Серафіма я, Серафіма Зубічава. А сыны – Толік, Вінцэнт і Дамінік.

– Дзякуй табе, Серафіма! – ксёндз Мацкевіч наклаў на яе крыж, нахіліўся ў паклоне. – Бог усё бачыць, Бог дзякуе табе за сыноў!

А да іх падыходзілі і падыходзілі людзі. Прасілі запісаць іх у шэрагі інсургентаў. Выбралі новых камандзіраў да новых атрадаў. Калі пашыхтаваліся, калі пералічылі ўсіх, то спіс склаў больш тысячы трыста чалавек.

– Дык мы ж з вамі – сіла! – звярнуўся да інсургентаў Зыгмунт Серакоўскі. – Мы можам стварыць войска ў дзесяць тысячаў чалавек, але пакуль усё яшчэ не хапае зброі. Прыходзіцца ствараць запасныя атрады, мы іх захоўваем да лепшых часоў, – ны па першым закліку далучацца да нас. Сёння ж адпачываем. Рыхтуемся да наступнага бою. Генерал-губернатар Назімаў высылае на нас вялікую сілу – гвардзейскі Фінляндскі полк на чале з генерал-лейтэнантам Мікалаем Ганеўскім.

6.

…Мястэчка Мядзейкі, сёмае мая…

Ужо бярозы выпусцілі свае першыя ліпкія лісты, па лесе чуўся пошчак лясных птахаў; дзесьці скрыплівая жаўна “лячыла” хворую дзеравіну.

Калышка і Мацкевіч знаходзіліся між інсургентаў, давалі ім апошнія настаўленні. Ксёндз прачытаў малітву, сашчапіўшы пальцы, гледзячы ў блакіт неба, уголас папрасіў: “Езус Хрыстус! Дай нам сілу ў гэтым змаганні!..”

– Паказаліся! – падаў сігнал інсургент. – Наступаюць.

– Падрыхтавацца да бою! – голас у Баляслава спакойны, упэўнены, ён хацеў, каб упэўненымі ў сабе былі і змагары. – Падпусціць іх як мага бліжэй, каб былі добра бачны, і потым толькі страляць. Паўтараю яшчэ раз – без маёй каманды не страляць.

Маёр Мерлін кіраваў авангардам – яму і даручыў генерал Ганеўскі быць наперадзе. Жаўнеры ішлі на адкрытай мясцовасці ў поўны рост, не ведаючы, што інсургенты знаходзяцца на ўскрайку лесу і чакаюць іх. Баляслаў загадаў тым, хто будзе ў першым радзе, наламаць бярозавага галля і замаскіравацца.

Калышка пільна назірае за ланцугом авангарда Мерліна, пакусвае нервова губу. На ўзгорку затаіліся вопытныя стралкі…

Падпусціўшы як мага бліжэй, першым страляе селянін-касінер Раман Залейскі. На зямлю падае першы расейскі салдат. Следам за Раманам страляюць паплечнікі. Мерлінаўцы адказваюць, страляюць трапна і салдаты – схіліў на зямлю галаву адзін інсургент, за ім другі, трэці…

Яшчэ да гэтага рашылі з Даленгам, з лесу не высоўвацца, не атакаваць праціўніка. Колькі Баляслаў стрымліваў сябе, каб не даць каманду ісці ў атаку, строга выконваў загад Даленгі. А можна ж было імгова наскочыць на карнікаў, сакрушыць іх рады і назад у лес… Але тое, што бачыць вока., яшчэ не довад ці прычына на злом галавы кінуцца ў вір…

Салдаты бліжэй ужо не падыходзілі, стралялі адтуль, дзе і спыніліся. Тры гадзіны доўжылася перастрэлка і нечакана сціхла.

Пакуль доўжылася зацішша, схадзіў на пазіцыю Даленгі Баляслаў разам з афіцэрамі – Антаневічам і Жарскім, якія кіравалі атрадамі, каб параіцца, што рабіць далей – адступаць, каб заняць лепшую пазіцыю, перагрупавацца, ці заставацца на месцы. Даленга і сам не ведаў, што рабіць у гэтай сітуацыі, але параіў яшчэ заставацца гадзіну-дзве на сваіх месцах. Адзінае, што напрошвалася, дык гэта памяняць правы ланцуг стралкоў, бо могуць іх атакаваць – у іх не вельмі зручная пазіцыя.

Атрад ксяндза Антона Мацкевіча знаходзіўся тым часам у іншым месцы – пад фальваркам Гудзмеркі. Вырашылі – калі ён папоўніць атрад новымі інсургентамі, адразу далучыцца да асноўных сілаў. У баі здабылі каля трыццаці штуцэраў, і таму льга было сфарміраваць яшчэ адзін атрад, і адразу ж рушыць на падмогу Калышку і Серакоўскаму.

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)