Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 332
Перейти на страницу:

– У пагоню! – загадаў палкоўнік Сікорскі, расчараваны ўбачаным.

Але ў які бок ісці, на якіх лясных дарогах перастрэць паўстанцаў, ніхто не ведаў. Каманду ўсё ж выканалі – рушылі спехам у невядомыя нетрыскі лесу.

А тым часам паўстанцы затаіліся за Шушвой – іх надзейна схавалі крокскія лясы. Ведалі, туды, у балотнае царства не ступіць ні адна нага карніка царскага войска. Добра адаспаліся, а потым Баляслаў Калышка сабраў сход інсургентаў. Прыдзірліва агледзеў кожнага, застаўся задаволены адзеннем, абуткам. І што галоўнае – у кожнага зброя. Баявы, паўнацэнны атрад.

– Вось цяпер мы можам ісці на злучэнне з Серакоўскім! – абвясціў камандзір.

Даленга-Серакоўскі абрадваўся, убачыўшы, як да яго падыходзіць Баляслаў. Аванпост задоўга да гэтага сустрэў атрад Калышкі, адразу ж і паведамілі пра тое Серакоўскаму.

– Вітаю, Баляслаў! Малайцы, што дабраліся. Разам мы – сіла!

Палічылі свае рады – каля чатырохсот пяцьдзесят баяздольных змагароў.

Адпачылі з дарогі, атрад Калышкі накармілі як належыць.

– Куды далей рушым, таварыш Даленга? – пацікавіўся Баляслаў, калі яны селі ў зацішак дрэў, дзе і было, мусіць, месца галоўнага штаба паўстанцаў.

– Да Курляндыі наш шлях ляжыць, – дастаў са скураной сумкі, што вісела за спіной, мапу, разгарнуў яе перад сябрам, – вось па гэтай дарозе. – А па дарозе да нас далучыцца атрад ксяндза Антона Мацкевіча. Калі мы аб’яднаемся, то сілы нашыя павялічацца...

Абодва схіліліся над мапай, вывучаючы дарогі і шляхі, што вялі ў патрэбны бок. Узважвалі ўсё, узгаднялі, пераправяралі. Прыйшлі да ўзаемазгоды.

Калі па дарозе злучыліся з паўстанцамі Мацкевіча, то і рашылі атабарыцца ў глухім лесе, зрабіць інспектарскую праверку. Не забывалі і пра разведку. Рыгора Сямашка па заданні Даленгі адольваў дзесяткі кіламетраў на сваім скакуне. З’яўляўся то ў адным месцы, а праз гадзіну вынырваў за колькі вёрст у іншым, выцікоўваючы карнікаў.

Калі пачалі ладзіць вячэру, Сямашка на ўспацелым кані падляцеў да Серакоўскага:

– Таварыш Даленга! На нас накіроўваецца тры роты пяхоты і эскадрон уланаў.

– Хто камандзір, не дазнаўся?

Выціраючы лоб рукавом світкі, кіўнуў галавой:

– Ведаю – маёр Каўра, бязлітасны карнік. Звер, а не чалавек.

– Дзякую, Рыгор, за весткі. Адпачывай.

Зноў нарада, цяпер ужо і ксёндз Мацкевіч далучаны да сойміка. Падпёр бараду рукой, задумаўся. На ім даўгая світка, скураныя боты, не расстаецца з шабляй, якая не раз выручала яго ў баі.

– Пара правучыць іх, Даленга, даць ім прыкуркі, – прапанаваў Баляслаў і павярнуўся да ксяндза. – Як на гэта глядзіць святы айцец?

Антон Мацкевіч адказаў не адразу. Ён не любіў адкразу выказваць свае думкі, падтрымліваючы ці абвяргаючы прапанову, а доўга ўзважваў, раіўся, мусіць, з Вышнім, а потым толькі выказваў рашэнне.

Маўчаў і Зыгмунт Серакоўскі. Прапанова Баляслава яму спадабалася, але трэба да драбніц усё ўзважыць.

– Баляслаў мае рацыю, – падаў голас пасля некаторага маўчання і раздумвання Мацкевіч.

І зноў пачалі з самага пачатку – дзе хто будзе стаяць, хто будзе займацца акружэннем, каму будзе давераны падманны прыём. Не адну гадзіну ўзважвалі і раіліся, і толькі потым Зыгмунд прамовіў:

– Вось цяпер я спакойны. Стратэгічны план адпавядае ўсім патрабаванням тактыкі і стратэгіі!

Засада зрабілі каля вёскі Гінятаны. Дазорны абвясціў аб набліжэнні казачага авангарду.

– Прапусціць! – прагучэла ціхая каманда.

Ні аб чым не здагадваючыся і не асцерагаючыся, уголас размаўляючы, рагочучы з нейкіх сваіх жартаў, рухаўся казачы авангард смела па дарозе. Калі за ім рушыла калона, і прайшла ўжо больш палавіны ад месца засады, прагучэла новая каманда:

– Агонь!

З руляў штуцэраў, як гром сярод зімы, вылецеў свінец. Маёр Каўра спачатку нічога не зразумеў, пластом ляснуўся на зямлю, а потым ачомаўся, узяў сябе ў рукі, крыкнуў:

– Спешиться!

Калона карнікаў спынілася, карнікі пачалі страляць не па паўстанцах, бо іх не бачылі, а проста так, у неба. Калі ж яны пачалі адступаць, у бой уключыліся інсургенты Антона Мацкевіча. Махаючы шаблямі, колючы штыкамі, яны наносілі смяротныя ўдары карнікам. Мацкевіч паласнуў шабляй па плячы маёра Каўра, і той упаў.

Салдаты пачалі адступаць. Нехта схапіў пад пашкі маёра …

Большая частка карнікаў вырвалася з акружэння, але тут жа трапіла пад трапныя стрэлы паўстанцаў Даленгі. Неяк удалося прарвацца, проста ўцяклі…

Больш за сорак карнікаў былі забітыя, шэсцьдзесят – параненыя.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)