Выбраныя творы ў двух тамах
- Автор: Карпюк Аляксей
- Год: 1980
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
Спрабую прафесара ўцягнуць у гутарку: не часта ўбачыш такога буйнога вучонага! Паступова разгаварыліся. Сцвярджае, што ў барацьбе з гэтай хваробай чалавецтва амерыканскія анколагі ідуць прыкладна на адным узроуні з савецкімі. Па дарозе з Масквы ён з жонкай заязджаў у Вільнюс. Цешча прафесара яшчэ да рэвалюцыі выехала адтуль у Амерыку, і вось бландзінка захацела глянуць на радзіму маці. Горад абаім спадабаўся.
Размаўляючы так, выходзім да ларкоў. Бландзінку прыводзяць у захапленне тавары на вітрыне; ёй і таго хочацца, і гэтага, але прафесар няўмольны. Купляе толькі рублёвую матрошку. Астатнія рублі нясе ў банк мяняць на долары. Пакуль муж у банку, я даведваюся ад яго жонкі, што яна хатняя гаспадыня, мае трое маленькіх дзяцей. Прапаную на памяць нашых карцінак, і жанчына ахвотна згаджаецца. Вяртаецца прафесар, мы ідзём у агенцтва.
Маляўнічыя віды Масквы і балярын прывялі ў захапленне літоўку. Ды і непранікнёны твар прафесара таксама распагодзіўся. Амерыканец намерваецца загарнуць плакат. Падаю яму «Известия». Ён па-гаспадарску раскладвае газету на стале, каб загарнуць у яе падарунак, і... прама перад сабой бачыць некалькі карыкатур. Адна з іх уяўляе сабой славутую статую Свабоды з... кінжалам у грудзях! Амерыканец раз'юшваецца, збіраецца шпурнуць у мяне плакатамі, але іх падхоплівае жонка ды пачынае згладжваць вуглы паміж намі...
Апускаемся на першы паверх, але размова ў нас ужо не клеіцца. Прафесар глядзіць на гадзіннік, заяўляе, што ідзе ў горад, але к поезду вернецца ў час. I вось яны адпраўляюцца ў бок вуліцы Ажэшкі. Абое высокія, у светлых плашчах. Ён бярэ ў яе рулон сабе пад паху. Адчуваю нейкую няёмкасць, цягне зірнуць на карыкатуру яшчэ раз. Ліха на яго, запрашаем адзін аднаго ў госці, збіраемся для мірнай гутаркі, укладвасм у гэта многа намаганняў і сродкаў, і вось які-небудзь нязначны факт — і ўсё ідзе ў глум!
Ці варта нам чарніць тое, што іншым здаецца святасцю?!
Спяшаюся да начальніка вакзала, знаходжу той самы нумар «Известий» ад 27 ліпеня ў падшыўцы і прыглядаюся. Аказваецца, гэта — падборка малюнкаў, перадрукаваных з... амерыканскіх газет!
Вось дык штука!
Праз паўгадзіны вярнуліся амерыканцы з горада. Паказваю прафесару карыкатуру, называю газету, з якой яна ўзята, і вучоны раптам траціць усю англасаксонскую важнасць, пачынае на ўвесь голас смяяцца. Перастане, вытра слёзы, нахіляецца над малюнкам, прачытае на кінжале надпіс «Макарці» і зноў рагоча.
Дзякуй табе божа, кантакт адноўлены!
5 жніўня
З Кузніцы прыбыло 28 нямецкіх настаўнікаў. У суседнім вагоне — два амерыканцы. Нямецкіх турыстаў я вывеў на перон, расказаў аб далейшым шляху і пачынаю запісваць у блакнот звесткі для тэлеграмы ў Лепінградскі «Інтурыст». Настаўніца спеваў з Ростака, пажылая фрау,— кіраўнік групы.
14 жанчын,— дыктуе яна,— столькі ж мужчын і шэсць пар сямейных...
Толькі шэсць пар? — жартую я.— Нічо-ога, фраў, калі будзеце ехаць назад, напэўна, сямейных пар будзе болей.
Выбух смеху. Немцам, я ўжо даўно ведаю, такія жарты па густу. Але ж тут настаўніца спеваў раптам адказвае на мой такім жартам, што я чырванею, як хлопчык. Папаўся!..
Раблю выгляд, бытта нічога не здарылася, расказваю турыстам аб нашым горадзе. Калі паведаміў, што за вайну фашысты расстра-лялі 40 000 гродзенцаў, немцы змаўкаюць надоўга. Да адыходу поезда яшчэ 40 мінут, турыстаў адпускаю. Немцы адпраўляюцца ў горад, а я — да амерыканцаў.
Перада мной — высачэзны мужчына ў чорным і доўгім убранні. Тугі абадок цёмнага і стаячага каўнерыка ды якісьці лагодны пакорлівы позірк пасажыра адразу выдаюць у ім служыцеля культу.
Так, я ксёндз...— пацвярджае маю думку іншаземец па-руску і, перахапіўшы мой цікаўны пагляд на яго маладую спа-дарожніцу, пратэстуе спалохана:— О-о, не-е, гэта не жонка! Мая сястра!
Далей размаўляць па-руску яму не хапае слоў, і мы пераключаемся на англійскую мову. Выходзім на перон. Аказваецца, брат з сястрой купілі трохдзённую турысцкую пуцёўку ў СССР і накіроўваюцца ў Вільнюс — месца, дзе калісьці нарадзіліся іх бацькі. Нас затрымлівае старшы лейтэнант Успенскі, махае пачкам нейкіх паштовак, просіць мяне:
Перакладзіце свайму турысту, што іконы затрымліваем. Будзе ехаць назад — аддадзім! Я палічыў іх — 100 штук роўна!..
Са здзіўленнем гляджу на ксяндза. Ён вінавата апускае вочы. Бо-ожа, чым займаецца здаровы мужчына! Становіцца яго нават як бы шкада...
У банку амерыканец мяняе толькі пяць долараў. Бедныя цяпер ксяндзы і ў Амерыцы....