Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 155
Перейти на страницу:

З піўной ля Дома афіцэраў вывальваецца п'яны. Чалавек хвіліну азіраецца асавелымі вачыма, ловіць раўнавагу. Затым, узрадаваны, прэцца неграм насустрач, крычыць:

А-а, Луму-умба, ві-іват, бра-ава, дру-ужба, гу-ут, дабро пажа-алаваць!

I лезе цалавацца. Моцна цісне гасцям рукі.

У разгубленых неграў выступаюць на вачах слёзы расчуленасці. П'яны ж зблізку разглядае чорныя твары, губляецца і... грэбліва абцірае сваю руку аб пінжак.

Негры адразу моўкнуць, цішэюць і, пакрыўджаныя, вяртаюцца на вакзал.

26 ліпеня

Сёння апрача звычайных паяздоў прайшло два эшалоны з удзельнікамі VIII фестывалю моладзі і студэнтаў у Хельсінках. У абодвух было каля 900 французаў і 100 немцаў з ФРГ. Мяне здзівіла тое, што сярод паўтысячнай масы францужанак я не ўбачыў ніводнай прыгажуні. На пероне з кветкамі многа нашай моладзі. Гродзенскія дзяўчаты і жанчыны куды прыгажэйшыя.

Вось табе і хвалёныя францужанкі!

27 ліпеня

Зайшоў польскі палкоўнік у ювелірны магазін, і ў яго нейкі мярзотнік выцягнуў грошы. Я пасварыўся з міліцыяй.

У вузкіх сініх штоніках, з тырчма стаячымі пасмамі валасоў перакладчыца, якая прыехала сустракаць французаў, сядзіць у нас у агенцтве ды абураецца:

Якая-ая га-аньба, які со-орам!..

Нічо-ога, усё роўна зло-овяць...— няўпэўнена супакойвае дзяўчыну наша касір, Вера Аркадзеўна, якой непрыемна таксама.

Дзяўчына нервова рве кветку фіялетавымі пазногцікамі і кідаецца на мяне:

Чаму ў нас так многа зладзеяў?

Чорт яго ведае,— апраўдваюся вінавата.— У нас, здаецца, і п'яніц і нягоднікаў мала. Наша Гродзеншчына — радзіма пісьменнікаў: Ажэшкі, Цёткі, Міцкевіча...

Адгэтуль Каліноўскі, генерал Парыжскай камуны Валерый Урублеўскі...

Як так мо-ожна?! — не слухае мяне перакладчыца.— Што пра нас іншаземец падумае?

Адчуваю сябе вельмі вінаватым перад ёй. Ні то дзяўчыну, ні то сам сябе супакойваю:

Думаеце, сярод іншаземцаў не бывае прайдзісветаў?

I, быць можа, не зусім да месца, а каб заняць час, расказваю гісторыю, якая ў Гродна перадаецца з вуснаў у вусны, з пакаленняў у пакаленні.

Вельмі даўно ў нас асталяваўся французскі граф О'Брыен дэ Лясі. Адзін яго сын служыў пад камандаваннем Макарава і трапіў пад Цусіму. Калі зскадра здавалася японцам, трэба было ворагу адвезці флагманскі сцяг. Па марской традыцыі гэта павінен зрабіць малодшы афіцэр. Але ўсе адмовіліся. Тады ўзяўся добраахвотнікам мічман О' Брыен дэ Лясі. Пасля палону маракоў перавялі ў сухапутныя войскі. Малады граф трапіў у 26-ю гродзенскую артбрыгаду. Да пачатку сусветнай вайны рускія афіцэры не падавалі яму рукі і не размаўлялі з ім. Потым у Пілсудскага ён камандаваў 10-ым палком уланаў і адначасна служыў Гітлеру шпіёнам — у 1936 годзе завербаваў яго вермахт.

Перакладчыцу не захапіў і гэты мой расказ. Яна з крыўдай у голасе скардзіцца:

Ехалі мы з Брэста з групай ФРГ. Спыніліся чамусьці ў чыстым полі. Адразу збегліся хлапчукі. Мае немцы накідалі ім цукерак, шакаладу, але ніводны хлопчык гэтага не падняў. Толькі шныраюць ад вагона да вагона і выпрошваюць этыкеткі ад запалкавых скрыначак. Дык гэта ж вясковыя дзеці, босыя, не зусім прыгожа апранутыя і то... Але каб у пагранічным горадзе вось так чалавека абакрасці ў белы дзень?!

Мы з Верай Аркадзеўнай пераглядваемся.

Увесь выгляд у дзяўчыны якраз такі, якіх у нашым друку чамусьці прынята бязлітасна высмейваць. Адчуваю да перакладчыцы прыліў бацькоўскай цеплыні.

Трэба яму вярнуць страту...— уздыхае дзяўчына ды раптам ажыўляецца ад наіўнай ідэі: — А давайце зложымся ўтраіх, а?!

Я б ахвотна адзін аддаў пацярпеламу грошы, калі б гэта хоць што-небудзь змяніла.

I тут увальваецца старшы інспектар чыгуначнай міліцыі, разапрэлы маёр Драздоў. Выціраючы лоб, уздыхае:

Ну, нарэшце сцапалі!.. Рыжская кішэншчыца прыехала сюды на гастролі!.. Уф-ф-ф, а тут яшчэ спякота такая!..

Злаві-ілі, праўда? — усхопліваецца шчаслівая пераклад-чыца, алеж адразу пераходзіцьу жах: — Жанчы-ына?!

Толькі Драздову не да охаў і ахаў.

Давай сюды турыста,— загадвае мне,— няхай забірае кашалёк!

Усё роўна непрыемна. Хацелася б, каб гэта быў сон.

28 ліпеня

У поездзе толькі адзін турыст, амерыканец, часу многа, і я цэлую гадзіну прысвячаю яму. Высокі, хударлявы дваццацітрох-гадовы электрык з Ныо-Йорка расказвае сваю рамантычную гісторыю:

Пасварыўся з нявестай і вырашыў чатыры гады не паказвацца на радзіме. Падарожнічаю вакол зямнога шара. Грошай няма, прыязджаю ў якую-небудзь краіну і адразу шукаю работу — найчасцей мыю посуд у рэстаранах. Папрацую так пару месяцаў, збяру грошай на дарогу і адпраўляюся ў суседнюю краіну. Так за год пабываў ужо ў сямі дзяржавах...

1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)