Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 155
Перейти на страницу:

Раптам адчыняюцца дзверы, і ўваходзіць высокі сталы мужчына, звяртаецца да мяне:

Я — Навічэнка Леанід Мікалаевіч, з Кіева. Еду сваёй машынай з Рыгі ў Брэст. Вырашыў паглядзець ваша Гродна, пабачыць вас і аўтара «Трэцяй ракеты» Васіля Быкава.

Горад будзем глядзець вечарам, а цяпер, калі ласка, сядайце з намі, знаёмцеся!..

Украінскі пісьменнік апускаецца ў крэсла. Завязваецца жывая размова. Толькі паспяваю перакладаць кубінцам. Між іншым, абодва яны — з цэнтральнай газеты з Гаваны, а вязуць на радзіму нарысы і фатаграфіі пра СССР. Усё гэта так цікава! Эх, каб не трэба было ісці ў інтурысцкую касу — там недзе мае інспектары-аквізітары запарыліся, бо апрача турыстаў кожны дзень едзе яшчэ да тысячы замежных пасажыраў прыватных, гэтак званых «гасцявых», і кожнаму выдай праз нашу касу білет, а ён выпісваецца на трох паперках!.. Прашу прабачэння, роль перакладчыка даручаю італьянцу і выходжу.

У зале вакзала налятаю на амерыканскага ксяндза. Ён асцярожна нясе камусьці шклянку газіраванай вады з сіропам.

У нашай касе ўсё ў парадку. Гродзенцы сёння малайцы, далі выручку амаль чатыры тысячы рублёў, і Вера Аркадзеўна толькі паспявае шчоўкаць костачкамі лічыльнікаў.

Вяртаюся зноў у агенцтва. Давай пакажу свайму старому яшчэ і амерыканца. Азіраюся за ім і знаходжу доўгую фігуру ў сутане за фікусам, у куце чакальнай залы. Брат з сястрой апетытна аплятаюць булку і запіваюць яе... газіраванаю вадой!

Убачыўшы мяне, ксёндз ускоквае, просіць стаць побач з сястрой для фатаграфіі. Я бянтэжуся на міг, але тут жа прымаю рашэнне: а чаго мне баяцца амерыканскага аб'ектыва?! Пазіраю. Затым ксёндз пераводзіць кадр, уручае апарат мне, просіць сфатаграфаваць яго з сястрой па фоне чырвоных сцягоў, якія засталіся на тарцовай сцяне ад фестывалю. Прыцэльваюся. У малюсенькай адтуліне — рамка. У ёй — брат і сястра. Толькі цяпер я здзіўлены пераменай, якая адбылася з ксяндзом. Гэта быў ужо не прадстаўнік адміраючай прафесіі, які толькі што еў булку і запіваў газіроўкай. Праз лінзы старэнькага і абшарпанага апарата ўсміхалася ў мой бок пара сімпатычных і абаяльных кіназорак-мільянераў!..

Націскаю спуск, апарат пстрыкае.

Тэнк ю! — крычыць здаволены ксёндз.

Прапаную на памяць сувеніры, амерыканцы ахвотна згаджа-юцца іх прыняць. Сястра застаецца сцерагчы шклянку і рэшткі яды, а яе брат спяшаецца за мной. Заўважаю, што едзе назад крышку іншы. Як бытта памаладзелы, менш абмежаваны. Відаць, думаў, што бальшавікі тут засмажаць яго жыўцом на малым агні. А можа, і па іншай прычыне.

Уваходзім у «Інтурыст». Тут беларускі і ўкраінскі пісьменнікі, італьянскі і кубінскія камуністы ды мой стары — былы актывіст-падпольшчык — так разгаварыліся, што гоман стаіць, як на форуме. Вядома, нас ніхто нават не заўважае. Прыглядаюся, а бацька, Быкаў і Навічэнка ўжо ўвешаны нейкімі стракатымі значкамі, на якіх рэзка і катэгарычна, як чарга з кулямёта, напісана: «¡Patria o muerte! Venceremos!!!» [18]

Амерыканскі ксёндз тут зусім лішні. Ды і я разумны! Хіба мой бацька за сваё жыццё мала наглядзеўся на ксяндзоў?!

«На халеру ты мне яго прывалок?!» — ведаю, скажа потым стары.

Уручаю амерыканцу пару праспектаў, для яго сястры знаходжу фірменныя цацкі і кажу на развітанне:

— Пагранічнікі сотню вашых ікон аддадуць у вагоне, не хвалюйцеся!..

Вечарам Быкаў павёз Навічэнку паказваць Гродна, а я стомленага ўражаннямі бацьку вяду дамоў. Стары ківае галавой і дзівіцца:

У цябе тут, як у ААН!..

12 жніўня

Учора запусцілі трэцяга касманаўта, а сёння толькі што паляцеў чацвёрты. На перон з ленінградскага эшалона вывалілі дзве групы немцаў. Аб'яўляю ім пра Паповіча, і яны гарлапаняць з захапленнем і радасцю. Наўрад ці крычалі б яны мацней, будзь Паповіч не ўкраінец, а ўраджэнец Берліна. Наперабой мне паведам-ляюць: адразу за чацвёртым запусцяць пятага і лятаць будуць адна-часна тры апараты, так сказаў нібыта Гагарын у інтэрв'ю для нейкай замежнай газеты і яны чулі па Бі-бі-сі. Падыходзіць афіцэр-паграніч-нік, немкі вішчаць, затым кідаюцца яго віншаваць ды цалаваць...

3З немцамі ў адным поездзе прыбыло паўсотні італьянцаў, двое амерыканцаў, англічанін.

Чамусьці затрымліваюць адпраўку замежнага поезда. У чым справа? Званю пагранічнікам. Аказваецца, канфіскавалі ў аднаго італьянца плёнку: нейкія абураныя прахожыя-гродненцы далажылі, што сіньёр фатаграфаваў у горадзе смеццевыя ямы!

Іду дадому. Галава задурана, мільгаюць нейкія абрыўкі ўражанняў, фраз, і здаецца, што ўсе гродзенскія прахожыя гавораць на замежных мовах. Стараюся апамятацца, збіраюся з думкамі. Такі і праўда, у небе ўжо чацвёрты касманаўт!.. Перад вачыма — амерыканец, які на і гродзенскім пероне, не ўзнімаючы вачэй, паспешліва тыкае руку пагранічніку, віншуе з перамогай... Нічога не скажаш, самалюбства іх кранута за жывое.

вернуться

18

«Радзіма або смерць! Мы пераможам!!!» (ісп.)

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)