Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 155
Перейти на страницу:

Праз гадзіну ідзём дадому, і сын азадачана пытаецца:

Та-ата, ён буржуй, а чаму такі сімпатычны?..

24 ліпеня вечарам

У мяккім — журналістка з Канады. Прыгожая, элегантна апранутая, маладая. З задавальненнем расказваю ёй аб горадзе, аб яго гісторыі, а яна... засадзіла пяцярню ў шавялюру і чухаецца, чухаецца, чухаецца... Бр-р-р! — стала агідна.

Прыбыла сёння і група з Чэхаславакіі. Іду да яе. Здалёк вітаю:

Добры дзень, браты чэхі!

— Чаму чэхі? — чую некалькі пакрыўджаных жаночых галасоў.— Я, напрыклад, славачка!

I я!

А я — венгерка!..

Зноў папаўся, як учора з японкай.

Але ж вы — каралевы прыгажосці Чэхіі,— выкручваюся.— Ці няпраўда?

Улагоджаныя жанчыны пырскаюць смехам. Здаецца, сябе рэабілітаваў.

25 ліпеня

Выязджаюць галандскія настаўнікі. Выглядаюць молада, робяць уражанне заможных людзей. Можна з кожным дагаварыцца па-нямецку. Дзеляцца ўражаннямі. Убачаным вельмі захапляюцца, асабліва Ленінградам. Бачылі ў нас недахопы? Так, бачылі. Прагрэсіўна настроены настаўнік фізікі не можа дараваць, што нашы жанчыны поруч з мужчынамі ломікам разбіраюць брук, варочаюць цэментавыя пліты.

Раўнапраўе? — не дае ён мне ўставіць слова і смяецца: — Нябось, ніводнага вашага мужчыны не знойдзеш у яслях, дзіцячых садах!..

Столькі разоў «Літаратурка» ды іншыя газеты выступалі з гэтага поваду!.. Ці не пара ад слоў перайсці да справы?..

Лепш прыглядаюся да гасцей. Са здзіўленнем заўважаю, што большасці даўно за пяцьдзесят. I апрануты яны ў касцюмчыкі з дрэнненькага матэрыялу, але з густам пашытыя, выпрасаваныя; абутак начышчаны да люстранага бляску, твары старанна паголеныя — гэта і стварае ўражанне маладосці і дастатку. Стараюся ўявіць сабе іх жыллё. Прафесар мастацтвазнаўства Ніна Міхайлаўна Молева, вярнуўшыся з паездкі па Галандыі, апавядала нам на Вышэйшых Літаратурных курсах, што бачыла, як у нейкім гарадку пад Ротэрдамам жанчыны кожную раніцу каменні бруку перад сваімі домікамі мылі цёплай вадой, з мылам. Ведаў, куды пасылаць моладзь вучыцца, Пётр Першы!..

Гутарым далей. Заводжу размову аб галандскай калоніі — Заходнім Ірыяне. Настаўнікам яўна няёмка, яны ўсяляк стараюцца мяне пераканаць: з каланіялізмам нічога агульнага не маюць.

Вельмі здзіўляюцца, што ў нашым невялікім горадзе тры інстытуты. I тут успамінаю: магу паведаміць ім прыемнае!

Больш двух стагоддзяў таму назад гродзенскі граф Тызенгаўз прывёз з Галандыі ткачоў, і яны ўтварылі ў нас Галандскую вуліцу, на рацэ Ласаснянцы пабудавалі фабрыкі і цэлае стагоддзе пастаўлялі для рускай арміі выдатнае сукно. Цяпер наш тонкасуконны камбінат — у межах горада — выпускае дзевяць кіламетраў сукна ў суткі, і станкі яго прыходзяць у рух не ад вады.

Былая Галандская вуліца зараз называецца імем польскай пісьменніцы. Але і цяпер кожны гродзенец пакажа разваліны фабрык на берагах Ласаснянкі і дзесятак галандскіх вастраверхіх домікаў па вуліцы Элізы Ажэшкі.

Турысты слухаюць са здзіўленнем, затым пільна разглядаюць прахожых, стараюцца знайсці ў іх прыкметы сваёй крыві.

26 ліпеня раніцай

Пасажыры сёння нецікавыя. Замест рэпартажу з перона — дзве гісторыі.

Восенню, калі праўленне «Інтурыста» выклікала мяне ў сталіцу, я назіраў такі малюнак.

Ахотны рад.

Ля мяснога магазіна тачыльшчык рытмічна націскае нагой на педаль, а з-пад вялізнага нажыска страляе імклівы струмень залацістых іскраў.

Па тратуары цягнуцца тры індусы ў белых турбанах, з тварамі, бытта іх шчодра аблілі алеем, а потым доўга смажылі на патэльні. Індусы, відаць, у Маскве даўно, бо надта стомленыя і ўжо да ўсяго абыякавыя.

Раптам госці ўбачылі тачыльшчыка. Для іх — дзіва, што ён амаль дакладна такі, як і ў Бамбеі ці Калькуце. Іхнія масляністыя вочы ўжо аж гараць шчырай радасцю, выступілі нават слёзы — гучаць узбуджаныя галасы.

А мяне ўпікнула бяссілыіая рэўнасць, што вось так, як гэтае дурное тачыла, не кранае іх ні метро, ні ТУ-104, ні Крэмль, ні магутныя заводы...

Расказваю аб гэтым нашаму літаратурнаму крытыку, Валодзю Калесніку, а ён мне паведамляе зусім іншага характару карціну, якую ён назіраў у сваім Брэсце. Вось яна.

З вакзала чатыры негры пайшлі паглядзець горад. Ідуць, усюды спатыкаюць добразычлівыя і цікаўныя позіркі, прыязныя ўсмешкі. За імі ўвязаўся цэлы хвост хлапчукоў: такія госці бываюць у Брэсце не часта.

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)