Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 155
Перейти на страницу:

Напалі на баб і астатнія мужчыны.

— Мала ён вас памучыў, мала перавалачылі дабра яму з хатаў, забылі?! Ме-елюць, ме-елюць, ліхо іх ведае, языкамі!.. Бачылі, як. ваш гэты «спасіцель» ды праведнік байца раненаго лупцаваў, замест таго каб накарміць? Макарыхі унь спытайце! Шчасце, што немпам не сказаў, а то не адзін з нас у бадылях тут валяўса б!..

— Не дай бог, які ўрэдны быў стары — ніколі не засмяяўса як чалавек, адна Тэкля і ладзіла з ім неяк!

— Такі там лад! Вазілася, бы з калекам! Дзяцей не мела, то завяла забаўку, а потым і кідаць нясмко было!..

— Ліхо яго ведае, як і чаму такім абармотам, якога і да хаты страшно ўпусціць, вераць?! Ці то дурпяў на свеце гэтак много, пі хвароба такая часамі нападае па людзей, як паморак?!

Пасаромленыя бабы маўчалі. Тым часам мужчыны задумаліся, пачалі закурваць. Перад бядой, якая на іх няўмольна навальвалася, на дзядзьку з Грыбава празнікаўцы паўзіраліся цвярозымі вачыма.

Раптам аднекуль прыляцела растрапаная, успатнелая Тэкля, і натоўп пачціва расступіўся. Расшыранымі вачыма глянула жанчына ў вытаптаную лебяду, спатыкнулася на роўным месцы і застыла, бы анямела.

Тэкля нерухома глядзела мінуту, другую...

— Тэклечка, гэто — дурная Піліпіха...— пачала апраўдвац-ца нейкая цётка.— Мы, дальбо, стаялі здалёк і ніц немцу не казалі, а яна ўсё падгаворвала афіцэра!..

— Ды перастаньце вы! — цыкнула сурова яна на жанчыну.

Тэкля яшчэ хвіліну пастаяла, паглядзела на Альяша і дзелавіта звярнулася да мужыкоў:

— Трэ пахаваць. Дапамажэце! Занясём дахаты, і я яго збяру, покуль не застыў! Хто-небудзь з вас труну рабеце!.. Дошкі ў мяне е... Ляжаць у бацькі на вышках, а гэблік — у сенях на сцяне!..

Гродна, 1970—1973 гг.

Апавяданні

РЭПАРТАЖ З ПЕРОНА

З дзённіка загадчыка агенцтва «Інтурыст»

Праз Гродна праходзіць турысцкі маршрут Ленінград — Варшава — Берлін — Парыж. На гэтым маршруце ідуць два замежныя цягнікі. I едуць гэтымі цягнікамі турысты. Пасажыры тут розныя: савецкія — у Варшаву, Берлін, Прагу, Парыж, а іншаземныя — у Вільнюс, Ленінград, Маскву, Валгаград, Сочы.

Чаго толькі не ўбачыш і не пачуеш на гродзенскім пероне, асабліва калі маеш дачыненне да турызму.

23 ліпеня

Вечарам прыехала група з ГДР і італьянскі доктар з жонкай. Доктар — важны, сталы, уручае мне візітную картачку, дзе перад яго прозвішчам трайны тытул, які гаворыць аб вучонасці іншаземнага турыста. Сіньёр аднолькава гаворыць на многіх мовах, едзе на дваццаць дзён на Чорнае мора, а каштуе яму гэтая прыемнасць 1220 рублёў.

Аказваецца — група толькі па назве з ГДР, у ёй адзіны немец — яе кіраўнік. Астатнія: дзве японкі, індус, швейцарская пара, двое ізраільцян, францужанка Надзіна Нікалаева!.. Усе яны — замежныя студэнты ды педагогі, якія вучацца і працуюць ва Усходняй Германіі. Разгаварыўся з прывабнай японачкай — упершыню ў жыцці гутару з чалавекам з Краіны Узыходзячага Сонца,— гляджу, а другія на мяне здорава пакрыўдзіліся. Чорт, трэба быць больш уважлівым!..

Поезд адпраўляецца, і выпадкова даведваюся на таможні, што сіньёр італьянец, між іншым, вёз тры таўшчэзныя чамаданы... капронавых панчох ды ішпага барахла для шмугелю.

Вучбны з трайным тытулам!..

24 ліпеня днём

Выязджае толькі група немцаў. Групы іх усе аднолькавыя, па 28 чалавек. Як і немцы, што ехалі раней, так і гэтыя надзвычай карэктныя, дысцыплінаваныя і паслухмяныя. Да ўсяго — сентыментальныя. Калі іх суправаджае ленінградскі ці маскоўскі перакладчык і на гродзенскім пероне яны развітваюцца, то ўсе плачуць. Вось і зараз сказаў ім толькі пару цёплых слоў прывітання, і ў многіх ужо звільгатнелі вочы. Іх кіраўнік раздала кожнаму рублі, і немкі адразу накінуліся на гродзенскае марожанае.

О-о-оў, гу-ут! — захапляюцца яны і старанна аблізваюць вафельныя кубачкі.

У мяккім вагоне — амерыканскі бізнесмен. У яго бацькі 19 мільёнаў капіталу, сын валодае толькі часткай гэтага багацця. Малады чалавек год 28, апрануты з густам, элегантны, свабодна валодае французскай, нямецкай, італьянскай мовамі, а — англійская ў яго чыстая і без акцэнту, як у іншых амерыканцаў. Думкі мае ўлоўлівае з паўслова, і наогул прыемны субяседнік. Вяду яго ў рэстаран: цікава, што ж ядуць мільянеры? Амерыканец заказвае шклянку кавы, булачку, масла і... усё!

Заводжу яго да сябе ў агенцтва, даю фірменныя малюнкі з відамі Крамля, Мінска, Кіева. Бярэ ахвотна. Прыйшоў да мяне чагосьці дзевяцігадовы сын і ўважліва назірае, як амерыканец скручвае прыгожыя плакаты ў рулон.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)