Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 155
Перейти на страницу:

У нас так прынята!..

Развітваемся мірна. Правадніцы цікавяцца, з-за чаго мы спрачаліся. Расказваю. Дзяўчаты смяюцца і абяцаюць у дарозе яе правучыць. Яны гэта могуць зрабіць так, што не падкапаешся! Уяўляю сабе такі малюнак, і мяне разбірае смех.

7 жніўня

Прывозяць з бальніцы старога. Гэта — камерсант з Венецыі, ён жа і камуніст аж з 1922 года. Тэмпература ў яго спала, аднак італьянец яшчэ слабы. Ён упёрся ехаць дамоў — што б ні стала,— і давялося нашым медыкам яго выпісаць. Развітваецца з урачамі, плача і не знаходзіць слоў удзячнасці. Перакладчыкам са здзіўленнем бачу свайго суседа, доктара Кахоўскага. Мы з ім жывём у адным доме і ў адным пад'ездзе ўжо восем гадоў, пяць разоў на дзень спатыкаемся, і толькі цяпер даведваюся, што ён валодае італьянскай мовай так, як я сваёй роднай!.. Італьянца вядуць у купэ, чула з ім развітваюцца.

Арэвідэрчы, компаньё! — крычаць ды сунуць яму сетку з апельсінамі: — На дарогу!

9 жніўня

Прыйшоў хуткі. Зноў многа італьянцаў — гэты раз я паспеў пазваніць Быкаву. Адзін італьянец нядрэнна гаворыць па-руску: малады, каравокі і нізкі здаравяка. Аказваецца — супрацоўнік камуністычнай «Уніты» з Рыма. Ён узначальвае і групу.

Але астатнія — буржуа! — смяецца хлопец.

Ну і як вы з імі ладзіце?

Покуль што па-ленінску — суіснуем!..

Смяюся і я. Рэкамендую зайсці да нас у «Інтурыст» па сувеніры. Італьянец накіроўваецца на другі паверх у наша агенцтва. Там якраз сядзіць у мяне бацька. Ён прыехаў у госці з Ваўкавыска. Яму ўжо за семдзесят, пенсіянер, стары камуніст і вельмі любіць пагаварыць пра міжнародныя праблемы і палітыку. Думаю, што ён і італьянец вельмі хутка знойдуць тэму для размовы і сумаваць не стануць; а тут яшчэ да іх далучаецца і Васіль Быкаў. Мяне праваднікі просяць у мяккі.

У купэ — нейкія два сімпатычныя маладыя чалавекі: з чорнымі вусікамі, у белых накрухмаленых кашулях, у цёмных касцюмах, з гарэзлівымі агеньчыкамі ў вачах.

Мы — кубінскія журналісты! — рэкамендуюцца мне абодва на добрай англійскай мове ды шчасліва ўсміхаюцца.

Дык вось якія гэтыя самыя кубінцы!.. Сардэчна паціскаем рукі, штурхаем адзін аднаго ў бакі, абнімаемся...

Адкуль вы?

З Масквы!..

О-о, дзе мы толькі не былі!..

Трэба чакаць таможнікаў, а яны ўсё не ідуць. Заглядаю ў суседняе купэ, а там... знаёмы мне ксёндз з сястрой.

Гэлло! — крычаць мне абое, здзіўленыя.

Гэлло! — крычу і я, здзіўлены не менш.— Ужо вяртаецеся дадому?

Але тут мяне адцягваюць у суседні вагон.

Тут справа складаная. Немец, аспірант Ленінградскага політэх-нічнага інстытута, прыехаў у Ленінград на стажыроўку і закахаўся ў выхавацельку дзіцячага сада. Аспірант датэрмінова кінуў стажыроўку і вось вяртаецца ў Лейпцыг прасіць бацькоў, мясцовую ўладу дазволіць яму ўзяць у жонкі рускую дзяўчыну. Вядома, як закаханы, пераблытаў дакументы, узяў не тое, што трэба. Рускай мовай не валодае. Старшы лейтэнант Артур Мікалаевіч Пыжоў ломіць галаву, што рабіць. Я гляджу на заклапочаны малады твар немца і здзіўляюся:

I дзе ж вы з ёю пазнаёміліся ў Ленінградзе?

У кіно...

Ну, і доўга былі разам?

Два тыдні! — гаворыць ён так, нібы размова ідзе пра два гады.

Яна валодае нямецкай мовай?

Некалькі слоў... Нічога не разумею.

Нарэшце фармальнасці з закаханымі ўладжаны, я вяртаюся ў мяккі і бачу дзіўны малюнак. У кубінцаў стаіць таможнік Юрый Паўлавіч Саяпін. Побач, нібы змрочная каланча, узвышаецца амерыканскі ксёндз і служыць таможніку за перакладчыка. Хітрыя кубінцы адчуваюць камізм сітуацыі, адказваюць таможніку з гарэзлівасцю, ледзь стрымліваючы смех. Камізм сітуацыі адчувае і амерыканец, але выконвае ролю перакладчыка пакорліва, з нейкай манашскай дакладнасцю і паслушэнствам, схіліўшы галаву набок. Перакладчык з яго дрэнны, рускую мову ведае ледзь-ледзь, часта блытаецца, а ў Саяпіна яшчэ дзвесце пасажыраў наперадзе, і ўсіх трэба абысці. У Юрыя Паўлавіча не хапае цярпення слухаць перакладчыка, і ён заяўляе ксяндзу:

А-а, што я буду ў іх правяраць? Няхай перадаюць ад мяне Фідэлю прывітанне!

Саяпін махае рукой і адыходзіць у суседні вагон.

Я перакладаю словы таможніка. Кубінцы задаволена рагочуць. На вуснах ксяндза застыла недарэчная ўсмешка.

У кубінцаў больш гадзіны часу, іх трэба чымсьці заняць. Успамінаю пра бацьку. Цікава будзе старому глянуць на легендарных кубінцаў. Запрашаю іх у агенцтва.

Узыходзім утрох на другі паверх вакзала, адчыняю дзверы ў «Інтурыст». Там ужо італьянец з «Уніта» гутарыць з маім старым і Быкавым. Васіль Быкаў дае італьянцу блакнот, каб той запісаў патрэбную яму фразу, я знаёмлю з імі кубінцаў, запрашаю іх сесці. Пачынаецца гутарка.

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)