Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 155
Перейти на страницу:

Арыгінальны народ! — дзеліцца ўражаннямі.— У поездзе адзін правініўся, дык усе шэсцьдзесят чалавек так на яго напалі, так адчытвалі, што я думаў — галаву адарвуць! У нас пасля такога наганяю па меншай меры два тыдні не размаўляюць адзін з адным. А яны праз пяць мінут зноў усе мірна гутараць, смяюцца, бытта нічога не здарылася...

Гм... Гэта — граф? — перабіваю я перакладчыка ды паказваю на высокага і статнага малайца, які расхаджвае па пероне, нібы ў сябе на двары, бестурботна пазіраючы на свет карымі вачыма.

Што-о вы, гэта — шафёр з Мілана, камуніст!.. Ідзём, пакажу графаў!

Узбіраемся ў вагон. З адпаго купэ на ўзроўні ніжняй паліцы высунулася маленькая галоўка са зморшчаным і абязвечаным старым шрамам тварам, з паўідыятычнымі вочкамі.

Гэты! — шэпча перакладчык.— А там далей — графіня. Пойдзем, пазнаёмлю, ёй надта падабаецца, калі звяртагоць на яе ўвагу!

Не-е, хопіць гэтага! — адхацелася мне ўжо ісці далей.

Вырадзіліся графы, ці што?

Начальнік поезда адзывае мяне:

Калі ласка, у мяккім вагоне амерыканка штось лапоча і лапоча, а мы аніяк не зразумеем, што ёй трэба...

Ужо ў гадах, але яшчэ бадзёрая і вельмі рухавая жанчына з тых, якія ніяк не могуць развітацца з думкай, што ім даўно не дваццаць, сустракае мяне весела:

Гэлло, містэр, вы з «Інтурыста»? Вельмі добра, вельмі добра! — па-панібрацку ляпае мяне па плячы і задаволена рагоча на ўвесь ярка нафарбаваны рот.— Хачу абмяняць грошы. Дзе гэта ў вас робіцца?

Прычоска, сукенка, туфлі — апошняй моды, сама яна ўсыпана бліскучымі брошкамі, калье, як скіфская княгіня, аж рэжа ў вачах. Гляджу яе праязныя дакументы. Багатая міс едзе па класу люкс у падарожжа па СССР.

Ідзем да выхада. Убачыўшы правадніцу, амерыканка мяне спыняе і трашчыць:

— Скажыце ёй, хай пачысціць мне манто, покуль буду мяняць грошы. Учора ў Парыжы ліў неміласэрны дождж, заляпала цалкам па лужах ля Сены!..

Ад такой нахабнасці я сумеўся. Можа, я няправільна зразумеў? Гаворыць бесталкова, хутка, дзе трэба слова, сыпле дваццаць, і вымаўленне ў яе невыразнае — відаць, адзін з амерыканскіх дыялектаў. На ўсялякі выпадак маўчу.

У банку дама прыліпае да акенца. Да мяне падлятае пераклад-чык італьянцаў:

Таварыш загадчык агенцтва, у нас адзін стары сур'ёзна хворы! Змералі цяпер тэмпературу, а ў яго — 39! Што будзем з ім рабіць?

Выклікаем «хуткую дапамогу». Урач вырашае: у хворага іншаземнага пасажыра крытычны стан, яго трэба неадкладна высадзіць з поезда і здаць у бальніцу на лячэнне! Санітары вядуць пад рукі бездапаможнага, як дзіця, і слабога старога, твар яго гарыць — нібы ён толькі што з лазні. Раней ён ведаў крыху па-французску, а наша касірка Вора Аркадзеўна жыла гадоў дваццаць у Францыі, гэ-тай мовай валодае выдатна, і цяпер яна спрабуе выпытаць у сіньёра, чым ён хварэў раней, якія прымаў прывіўкі. Ад гарачкі ён забыў усе замежныя словы і мармыча штосьці незразумелае ды час ад часу паўтарае:

— Мама міа, мама міа!..

Вера Аркадзеўна разводзіць рукамі. Перакладчыка з групы не можам знайсці. «Хуткая» вязе старога ў гарадскую бальніцу, і я думаю, як цяжка будзе нашым урачам дагаварыцца з капрызным іншаземцам. I тут спахопліваюся: Васіль Быкаў піша новую аповесць «Альпійская, балада», у ёй галоўная гераіня — італьянка, і таму аўтар прасіў яму пазваніць, калі будуць турысты з Італіі. Як жа я забыў?! Шкада, дня не вернеш!.. Ладна, мо заўтра?..

Вяртаюся да амерыканкі, ідзём з ёй у поезд. Яна пытае:

Ці пачысціла правадніца мае манто?

Зноў тое самае!

Па катэгорыі люкс ездзяць да нас багацеі. Яны плацяць толькі за гасцініцу па 6 рублёў ды за харчаванне па 7,20 у суткі! Плацяць, вядома, замежнай валютай, і гэта нам вельмі выгадна. Па-першае, яны пераконваюцца, што на Ахотным радзе не бродзяць белыя мядзведзі, у магазінах поўна хлеба і ў СССР няма агульных жонак. Па-другое, яны прывозяць нашаму Дзяржбанку долары, фунты, ліры, франкі... Гэта зразумелі і нашы фінорганы, таму колькасць турыстаў па люксу ў савецкіх паяздах рэзка ўзрасла.

Палітыка палітыкай, фінансы фінансамі, але дзівацтва багатай гультайкі мяне ўзарвала. З абурэннем заяўляю, што патрабаваць ад паязднога персаналу пачысціць манто — нахабнасць, у праграму абслугоўвання «Інтурыстам» такія рэчы не ўваходзяць, слуг у СССР ёй не знайсці! Растлумачваю нашы звычаі: у нас гэта лічыцца знявагай! I дзіва! Жанчына спачатку слухае мяне збянтэжана, а потым — з захапленнем. Нарэшце просіць прабачэння ды апраўдваецца:

1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)