Выбраныя творы ў двух тамах
- Автор: Карпюк Аляксей
- Год: 1980
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
I ў нас будзеце работу шукаць?
Паспрабую... Як думаеце, не дазволяць мне ў Ленінградзе застацца хоць бы на месяц, калі там папрашуся? Ваша консульства дало мне візу толькі на праезд у Фінляндыю...
У хлопца вочы наіўна-шчырыя, сумленныя. Побач — невялічкі чамадан з запасной бялізнай, клятчастымі кашулямі, здаравеннымі чаравікамі, брытвай, некалькі прыгодніцкіх «покітбуксаў»...
Са свайго вопыту заўважаю, што ў амерыканцаў дзіўная цяга да падарожжа і ў адрозненне ад нас якаясьці спартанская непатрабавальнасць да ежы, выпівак...
Цікава заглянуць хлопцу ў душу і даведацца, якія ў яго палітычныя погляды, што думае аб сусветных праблемах. Асцярожна задаю некалькі пытанняў на гэтую тэму, але амерыканец адразу насцярожваецца і мнецца. Нічога не застаецца, як пажадаць яму шчаслівай дарогі. А яшчэ жадаю яму сустрэць больш згаворлівую нявесту.
29 ліпеня
З Ленінграда прыбылі дзве групы нашых турыстаў, якія едуць у ГДР, а з імі 37 аргенцінцаў і 4 амерыканцы. Савецкія турысты, ажыўлена пераклікаючыся, як свавольныя хлапчукі, якія толькі што вырваліся з-пад бацькоўскага кантролю, кідаюцца да буфетаў рабіць запасы на дарогу. Купляюць з рускім размахам — на ўсе грошы і колькі могуць умясціць сумкі, капронавыя сеткі.
Высыпалі і разбрыліся па вакзале, пероне і плошны аргенцінцы — жвавыя, чорныя, таўставатыя — і загаварылі бойка-бойка, бытта затарахцелі калёсы.
Накіроўваюся да амерыканцаў.
Двое маладых — ён і яна — вяртаюцца з Хельсінак. Абое высокія, хударлявыя, у даволі бедных касцюмах. У хлопца брудны і грубы світэр, а гаспадару гэтага світэра даўно трэба было б пастрыгчыся і пагаліцца. Даведаўшыся ад мяне аб перасадцы ў Кузніцы, маладыя адпраўляюцца ў горад.
Спяшаюся да другой пары амерыканцаў.
Гэтыя — муж і жонка. Ён — прафесар-анколаг Вашынгтон-скага універсітэта, вяртаецца з Масквы з VIII Міжнароднага супраць-ракавага кангрэсу. Тыдзень быў госцем нашых акадэмікаў, адпа-чываў з імі на Чарнаморскім узбярэжжы. Яна — хатняя гаспадыня: капрызная, куды старэйшая за мужа, на ёй ультрамоднае паліто, якое зіхаціць, нібы сатканае з брыльянтавых ніцей. Падводжу да ларка з сувенірамі, але яны толькі разглядаюць рэчы. Ля буфета купляюць дзве... цукеркі. I наогул лічаць кожную капейку. Цяжка сабе ўявіць нашага прафесара, каб так скарэднічаў...
Вяртаецца першая пара амерыканцаў з горада. Аказваецца, у іх яшчэ засталося некалькі рублёў, яны хочуць штосьці купіць. Абое чулі пра славутую рускую ікру. Дзяўчына нясмела просіць сказаць, дзе прадаецца далікатэс. Падыходжу да буфета. Маленькі шкляны слоічак каштуе рубель і 64 капейкі. Маладыя бянтэжацца, нерашуча топчуцца. Ім трэба быць ужо ў вагоне. Афіцэр-пагранічнік, Артур Мікалаевіч Пыжоў, адчайна махае мне рукой, маўляў,— давай сваіх турыстаў, інакш сарвём адпраўку загранічнага поезда! Пытаюся:
— Хто вы па прафесіі?
Студэнты...
Тады я на вашым месцы ікры б не купляў!
Не-е? — даверліва перапытваюць юнак і дзяўчына адначасна.
Вядо-ома! Яна не для студэнцкай кішэні! Скончыце ВНУ, разбагацееце, тады!..
— О-о, е-е-ес! — аблегчана ўздыхаюць абое.
Бяжым мяняць іх рублі на долары. У банку пачалі запаўняць бланк на абмен, і аказваецца, што абое... ляўшы!
Навокал — натоўп гродзенцаў, якія праводзяць сваякоў за граніцу. Гэтыя здзіўляюцца:
— У Амерыцы пішуць левай? Ну-у і ну-у!.. Студэнты бянтэ-жацца.
Выводжу пару да ачэпленага ўжо пагранічнікамі поезда. О, жах! У вокнах аднаго вагона — суцэльныя батарэі бутэлек! I гэтак яны будуць маячыць, едучы праз Польшчу?! Бягу шукаць кіраўніка турыстаў.
31 ліпеня
Сёння з прыгодай.
З супрацьракавага кангрэсу зноў вяртаецца амерыканскі прафесар з жонкай. Англічанін па паходжанню, высокі і замкнуты, нічым не цікавіцца, застыў у сваёй англійскай велічы, сядзіць і маўчыць. Яна — падыходзіць яму ростам, але тоненькая фарбаваная бландзінка. З імі — вялізныя чамаданы з наклейкамі ўсіх галоўных гарадоў свету. У чамаданах кінаплёнка, кіпы рукапісаў, медыцынскія кнігі, даведнікі і часопісы на розных мовах.
На кангрэсе ў Маскве было чатыры тысячы вучоных! I трыста амерыканскіх! — з захапленнем расказвае бландзінка. Дадае з гордасцю: — Мой муж зрабіў цікавы даклад, паказаў дакументальны фільм з жыцця сваёй анкалагічнай клінікі...
Выгляд прафесара і яго рыштунак выклікаюць давер і міжвольную думку: ой, нездабраваць цяпер табе, праклятаму раку, калі гэтак дружна бярэцца за тваю паганую скуру сусветная армія вось такіх вучоных з навейшай апаратурай!!