Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 179
Перейти на страницу:

Дзяўчына заўважыла яго толькі праз некаторы час, калі, стоячы за два крокі ад яе, ён вылаяўся:

— Ліха цябе бяры!

— Ой-ей! — ускрыкнула Зоська і адразу ж прысела, закрываючы рукамі грудзі, але адначасова паднімаючы на яго ўсмешлівыя вочы.

— Ах, ты гадзіна, — сказаў ён, — чаму ты не закрылася?

— А хто ж ведаў, што вы зойдзеце… Што вы робіце! Намочыце піжаму! О, Божа!

Было ўжо, аднак, надта позна. Друцкі ўвайшоў у душавую, і ўмомант піжама была мокрая да ніткі.

Друцкі нахіліўся і, схапіўшы Зоську на рукі, падняў яе і прытуліў да сябе. Яна не зрабіла ніводнага руху супраціўлення, і абое стаялі так хвіліну пад буйным дажджом асвяжальнай халоднай вады.

— О, як тут добра, праўда? — сказала дзяўчына, паднімаючыся на дыбачкі і з усёй сілы прытуляючыся да яго.

Ён трымаў яе адной рукой, а другой зрываў з сябе піжаму. Вада ім залівала вочы, а кроў мазгі, і ён узяў яе, такую свежую і пругкую, як напор, што бамбіў два сплеценыя целы мільярдамі кропель.

Калі Зоська, бяссільная, павісла на яго руках, ён занёс яе ў нішу насупраць і паклаў на сафу.

— Так… так… у мяне ў галаве шуміць… ад гэтага душу, — сказала яна перарывістым голасам, тыльным бокам далоні яна правяла па лбе і ўсміхнулася.

Друцкі глядзеў на дзяўчыну, якая ляжала перад ім голая і настолькі пазбаўленая сораму, як не ведае яго галізна ўсёй прыроды.

Ён сеў ля яе і з захапленнем углядаўся:

— Ведаеш, што ты страшэнна прыгожая?..

— О… о… — засмяялася яна, і не толькі вуснамі, вачыма, але, здавалася, усёй постаццю. — Абы толькі вам падабалася…

— Мне?

— Толькі вам.

Праз дзве гадзіны ён выходзіў з дому. Зоська прасавала піжаму і напявала нешта вясёлае. Друцкі пацалаваў яе ў вусны:

— Да пабачэння, малышка!

— Да пабачэння пану… але…

— Але што? — затрымаў ён яе на парозе.

— Але на ноч, відаць… не прыйду… Бо пляткарыць будуць… Да заўтрашняга ранку?

— Добра. Ранкам! Чым раней, тым лепш.

— А вы… вы… сёння не паедзеце ў вёску да гэтай пані?..

— Ні за што на свеце! — засмяяўся Друцкі.

— Гэта добра. Да пабачэння.

Зоська праводзіла яго палымяным поглядам.

Друцкі грымнуў дзвярыма аўто і, зірнуўшы на свае вокны, убачыў Зоську, якая высоўвалася з-за фіранкі. Ён памахаў ёй рукой і рэзка рушыў.

На Дэмбовай яму адчыніў брамку бурклівы барадач і заявіў, што прафесар яшчэ не вярнуўся з чыгункі.

— Адкуль?

— З вакзала. Ён жа сына праводзіў.

— Сына? — Друцкі стаў як укапаны.

У гэты момант у вітальню ўвайшоў доктар Кунокі.

— А, як жа я рады! — усклікнуў ён з яшчэ больш ажыўленай, чым звычайна, усмешкай, якой ён заўсёды вітаў Друцкага. — Ну, праходзьце, прафесар хутка прыедзе. Што вы паробліваеце?

Друцкі некалькімі фразамі расказаў, што быў на Хелі і нават хацеў туды вярнуцца, але яго нешта «ўкусіла», і ён не паедзе.

— Мне тут Антоні сказаў, што, відаць, тут быў Пётр?

Кунокі кіўнуў галавой.

— Караль яго забраў са Швецыі назаўсёды?

— Не. Пан Пётр хацеў пазнаёміцца з Польшчай, зараз ён едзе ў Закапанэ, у Кракаў і далей, але сюды яшчэ вернецца. Я вас папрашу, — дадаў доктар пасля паўзы, — каб вы не гаварылі прафесару, што я вам пра гэта расказаў.

— Ну натуральна… натуральна… натуральна, — паўтараў задуменны Друцкі. — А… ці не можаце вы мне сказаць, як… хм… Караль абыходзіўся з сынам?..

Японец нахіліўся да яго і пачаў:

— Ведаеце, я даўно думаў, што імпульсам, які скіраваў навуковую цікавасць прафесара да праблемы так званага «ўглядання», была асабістая справа. Няцяжка было зрабіць такую выснову, гледзячы на тое, з якім захапленнем, страсцю, нервам ён гэтым займаўся. Ну, і сама рызыка даследаванняў… Таму што… Вы дазволіце, я буду з вамі шчырым?

— Калі ласка, доктар!

— Дык вось, мае падазрэнні змяніліся ўпэўненасцю ў момант, калі я ўбачыў Пятра. Не, яшчэ раней, у момант, калі я пачуў праз дзверы яго голас. Гэта быў ваш голас, пане Вінклер.

Друцкі закусіў вусны.

— Так, — працягваў Кунокі, — гэты хлопец неверагодна падобны да вас.

— Чорт! Чорт!..

— Не толькі фізічна, але і псіхічна. Гэта амаль ваша копія. Прызнаюся, што тады мне ўсё стала ясна. Прафесар падазрае, што вы бацька Пятра і… гэта не дзіўна…

— Доктар, — падняўся Друцкі, — доктар, але я клянуся, што жонка Караля ніколі не была маёй каханкай! Ніколі! Доктар, вы можаце мне паверыць?

Японец лагодна ўзяў яго за руку:

— Супакойцеся. Я вам веру. Больш за тое, я перакананы, што гэта так. Думаю, што — нягледзячы на іншыя меркаванні, — вы, з вашай натурай, з вашым тыпам псіхікі не змаглі б хлусіць, не хацелі б і не адчувалі б у гэтым патрэбы. А зрэшты… зрэшты, і сам прафесар ужо сёння верыць вам.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)