Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 379
Перейти на страницу:

Хто я сам? Мастак, пісьменнік, заолаг, біёлаг, лінгвіст, псіхолаг, экстрасенс, чалавек пятай расы…Колькі мне год? Мо і сто, а мо і пяцьсот, не ведаю, бо не падлічваў…Дзе жыву? У сваім городзе – родным ці не родным, гэта не мае аніякага значэння для гісторыі чалавецтва, – але ў ім я быццам бы нарадзіўся. Не ад маці. Духоўна. З дзяцінства я жыў на прыродзе, на хутары, непадалёк ад вёскі… Жыў і ў лесе сярод ваўкоў і барсукоў… Таму ведаю іх мову. Ведаю мову дрэваў і неба, ветру і зямлі…

Але мне ні ў якім разе нельга жыць на адным і тым жа месцы, ды і яшчэ ж адной і той жа істотай – за шмат стагоддзяў я павінен быў стаць птушкай і зверам, ветрам і дрэвам, чалавекам і голасам.

Частка другая

1.

З чаго пачаліся ўсе дзівосы і гэтая гісторыя?

У маё жытло ў прачыненую фортку з дзікім лямантам уляцела муха – уцякала ад вераб”я, які хацеў ёю паабедаць… Порстка кінулася пад столь, на люстру, зашылася пад крышталёвыя капяжы і пачала цяжка дыхаць – сэрца разрывалася ад сполаху і страху, не знаходзіла сабе супакаення… Доўга не праходзіў у яе страх і здранцвенне – на валаску ж была ад смерці…

“Муха, а муха, злязай з люстры, – папрасіў я ціха. – Небяспека мінула, і няма табе больш чаго баяцца…”

Але яна тады яшчэ не чула мяне. Яна і не магла мяне чуць, бо не ўмела яшчэ мяне чуць, – не ведала, што мы можам чуць адно аднаго і перагаворвацца..

Я пакарміў яе, растварыўшы драбок цукру цёплай вадой – паставіў сподак на стол. Яна адразу ж і зляцела з люстры, пачала піць салодкі нектар.

Назіраючы за ёю, адзначыў, што гэта незвычайная і нават рэдкая муха, можа яшчэ і не даследаваная вучонымі-біёлагамі… Можа то і не муха зусім, а цікавая істота, мо гэта нават жанчына, ператвораная Усявышнім па яе характары і натуры ў такую істоту. Тут трэба яшчэ ў гэтым разабрацца… А можа… можа хто і зусім іншы, нават і не чалавек, а нехта… Дык тады – хто?

– Ну, будзь тады тут за гаспадыню, – сказаў я ўголас, збіраючыся пакінуць жытло на цэлы дзень, – у шмат якія дзверы мне трэба было пастукацца і дастукацца да чэрствых сэрцаў чыноўнікаў… Глядзі тут, Мухіко, толькі не высоўвайся на вуліцу, бо верабей мае пільнае вока…

– Бз-ззз! – зазвінела радасна кватарантка, зрабіўшы па пакоі некалькі віражоў – але да форткі не падлятала, баялася, асцерагалася. – Бз-ззз-зззз-! – гэта быў голас згоды і радасці, што яна паразумелася з чалавекам, і што яна гатова быць за гаспадыню, за маю памочніцу…– Поспехаў табе, Антон!

– Дзякую! Усё. Прыду позна. Каб тут быў поўны парадак, каб быў вымыты посуд, адпрасаваны мой касцюм. Ну, і ўсё, само-сабой, астатняе.

2.

– Бз-ззз…бз-ззз…ззз!..

Яна лётала радасна па пакоі, робячы кругі, то падала, то імгова ўзлятала да столі. Я прычыніў за сабою дзверы, і ўжо не чуў яе ўзбуджанага гуду і весялосці…

Калі выйшаў на вуліцу, забыўся зусім і пра кватарантку, і пра ўсё, што было звязана з ёю, забыўся на яе, як на ўчарашні подых ветру, на кароткі дождж, што нечакана абрынуўся на мяне. І думаў я пра свае неадкладныя клопаты.

Найперш я праведаў свайго сябра – Алеся Шэліпава, мастака, які захварэў на ангіну і не мог падняцца з ложка. У яго рыхтавалася абласная выстава. Мне ж трэба было ўдакладніць такія-сякія дэталі ў падрыхтоўцы такой імпрэзы. Занёс яму яблыкаў, пляшку “Дарыды”. Перакінуліся словам-другім. Папаіў яго гарачай гарбатай з малінай, паклаў на столік, ля ложка, свежыя газеты – купіў у шапіку…

Не заўважылі, як хутка праляцеў час – дзве гадзіны праседзелі, прагаманілі… Потым заскочыў да Рыгора Андрыдаўца – рэдактара часопіса “Паляшук”, які ён заснаваў і ім кіраваў. Часопіс быў без штатных супрацоўнікаў. Ён, Рыгор, узяў на сябе адказную ролю – і рэдактара, і рэцензента, і крытыка, і карэктара… Адна асоба ў дзесяці адказных пасадах. Ніколі не напісаўшы ніводнага рамана ці апавядання, а толькі заметкі ў газетах, ён браў на сябе адказнасць даваць ацэнкі таленавітым аўтарам і графаманам…

“Выбіваў” у банкіраў грошы на гэты клопат, а ў пісьменнікаў браў творы (сам іх скарачаў, падганяў да патрэбнага памеру), друкаваў, выплачваючы невялікія ганарары…

Дзеля смеху аднёс яму апавяданне “Камар”. Пра тое, як я прыручыў камарыка і ён жыў у маёй хаце, пра тое, як мы з ім паразумеліся, як расказвалі адзін аднаму байкі-растабайкі…

Рыгор пры мне і прачытаў напісанае (тэксту было ўсяго з восем старонак на машынцы), перакрывіў у кіслай грымасе твар, выказаў прысуд:

– Разумееш, нічога, але, прашу прабачэння, чытач не паверыць у такую лухту…

1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)