Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 379
Перейти на страницу:

Як казаў ваш ліцвінскі класік Сваяк: “Заўсёды развітвайцеся назаўжды, хаця пакідаеце каханых хоць на адно імгненне…”

Мне прыходзілася толькі маўчаць, як загадаў ці папрасіў мой сябар.

Я глядзеў неадрыўна яму ў вочы, лавіў хвалі дабрыні і пяшчоты, што зыходзілі ад яго, хаця то ўжо былі не хвалі, а языкі полымя, якое гарэла штодня, і не спальвала, а толькі сагравала мяне, прыдавала сілы. Мусіць жа, сам Бог паслаў мне яго, каб я выжыў, каб не стаў бамжом ці прапойцам, ці – яшчэ горш – злачынцам у сваёй вымушанай эміграцыі, калі абставіны выпхнулі мяне з маёй радзімы, ад чаго боль мой патроіўся. Бо боль на адлегласці – нашмат большы, невымяральны нават.

– Слухай сюды, Антон сан, – разліваў сябар па келіхах мандарынавы сок, – што я табе сказаць хачу. Падрыхтаваў я для цябе два падаруначкі. Недарагія. Каб не думаў, што я адкупіцца хачу. Ні ў якім разе. Дык вось, першы мой падарунак – дзоры. Не ведаеш, што гэта такое? Дзоры – мяккі абутак японцаў. Па вашаму – тапкі, ходнікі, пасталы. Яны вельмі танныя, недарагія ў параўнанні з іншымі прадметамі абутку...

Саяма дастаў іх аднекуль з-пад стала і паклаў побач на драўлянае крэсла:

– Вось яны. Акурат па тваіх нагах. Такі фасон можна купіць за паўіены ў любой японскай краме, але такія, як гэтыя, ты не купіш нідзе. І ні за якія грошы.

– І чым жа яны адметныя? – асмеліўся пацікавіцца, бо ведаў, што прыйшла пара і мне ўставіць свае тры грошыкі.

– Чым? А тым, што ты іх на ногі не насоўвай кожны дзень. Не адпачывай, як Шэрлак Холмс, вечарамі каля каміна. Насі з сабой, абуеш толькі ў самым крытычным выпадку – калі будзе невыносна цяжка, ці калі надарыцца безвыходная сітуацыя, у якой ужо ніхто і нішто памагчы не здолее…

– Хочаш аблегчыць мне жыццё? – па-дурному пракукарэкаў, але Саяма не пакрыўдзіўся на маю заўвагу, нават і вокам не міргануў.

– Я толькі даю табе магчымасць абысці дурную сітуацыю. Слухай, – нечакана ён перабіў і самога сябе, – а давай закажам тэмпуры, бо я чамусьці не магу наесціся. Гэта рыба, смажаная у цесце. Наш нацыянальны наедак.

– Давай. І я з’ем. І я не магу наесціся – як быццам мы галадалі з табой цэлы год.

Калі афіцыянтка прынесла нам смажаную рыбу, калі ветла нахілілася гнуткім станікам над сталом і пажадала нам смачна есці, Саяма сказаў:

– Дзоры – рэч карысная і неабходная. Табе – тым больш. Бо там у цябе, на радзіме, ідзе ўдушэнне святла і розуму. Ты ж адчуваеш абсурднасць і злачыннасць усяго, але нічога парабіць не можаш, каб спыніць рабаванне і вэрхал ведзьмаў… Таму памажы сабе сам, памажы краіне сваёй…

– Дзякую. І не толькі ад мяне.

– Першыя, даруй, разумныя словы, – заўсміхаўся Саяма, і яго вочы яшчэ больш звузіліся, сталі як шчылінкі, у якія прасвечвалася ранішняе сонца.

Я яшчэ раз падзякаваў.

– А цяпер другі падаруначак, Антон сан. Ён маленечкі-маленечкі, як карабок сярнічак. Ён і выглядае як карабок запалак. Але калі ты ссунеш пальцам верхнюю пласцінку, то ўбачыш кнопачкі з літарамі і лічбамі. Гэта – радыётэлефон. Ты ж павінен са мной трымаць сувязь? Павінен. Ты можаш мне званіць у любы час – сярод ночы і днём, – і я табе адкажу. Калі ж мяне не будзе, альбо пільна буду заняты – адкажа нехта іншы, мо і мой электронны сакратар.

– Дык я ж і мовы толкам вашай не ведаю.

– А тое і не трэба. Калі ж ты будзеш гаварыць са мною, то на сваёй, а словы аўтаматычна перакладуцца на мову той краіны, куды будзеш званіць. Не верыш? Можаш праверыць. Можаш пазваніць сакратару Біла Клінтана альбо Моніцы Левінскі і спытаць, дзе ў дадзены момант Біл.

– Не можа такога быць!

– Можа. Усё можа быць. Нават можаш набраць нумар тэлефона тваёй Яніны. Яна адкажа табе.

Я акругліў вочы, не верыў, а калі і верыў, дык не ведаў, якім павінна быць маё здзіўленне. А ён смяяўся з маёй недасведчанасці.

– Дык я ж нават яе і нумара не ведаю! – крычу я роспачна, тым самым даказваючы, што бязглудзіцу неймаверную нясу, а ён пасміхваецца з мяне, радуецца, што мне да спадобы такі падаруначак. – І ты пра тое ведаеш, Саяма сан!

Ён націснуў некалькі кнопачак з лічбамі, паклаў карабок перада мною на стале, прыўзняў матавую пласцінку, на якой бегалі-міргалі лічбы, шукаючы неабходныя, з мільёнаў нумароў выбіралі адзін, прызначаны для Яніны…

У мяне ўсё пахаладзела усярэдзіне – на экране высвецілася яна, Яніна і яе нумар тэлефона. Бачыў, як яна здзіўлена ўзяла слухаўку, паднесла да вуха:

– Алё! Алё, я вас слухаю, гаварыце!

А ў мяне адняўся язык. Як змярцвеў. Як анямеў.

Яніна як бы што зразумела, адчула, дыхала ў слухаўку і чакала ўсё ж такі пачуць маўклівага абанента.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)