Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 379
Перейти на страницу:

– То табе дзякуй, капітан Кісана! – нечакана для мяне пахваліў яго мой сябар.

Мы і не ведалі, як завуць нашага капітана.

– Дзякуй Кісану! Дзякуй Кісану! – падтрымалі вокліч усе да аднаго.

Здаецца, мацней за ўсіх крычаў я.

6.

І прыйшоў апошні дзень нашага плавання ў акіяне.

Дзіўным для мяне было тое, што пачыналася і заканвалася плаванне адным і тым жа краявідам – у акіян апускалася малінавае кола расплаўленага сонца. Мы рухаліся на яго, не баючыся, што можам згарэць у крывавай чырвані гарызонту.

Нам аднолькава з Саямам падабалася сонца, мы аднолькава любілі і шанавалі Бога. Кожны свайго, але адзінага ў Сусвеце. І абодва жадалі, каб і нас любіў Бог…

Мы сядзім на лаўцы, схаваўшыся ад сонца, жуем цукаты, і Кэніці Саяма расказвае пра сябе… Я папрасіў яго расказаць, бо ён пра мяне ведаў усё-усё, а я пра яго анічагусенькі…

З цікавасцю слухаю, не прапускаючы ніводнага слова, бо за ўвесь час плавання нам не выпадала ніводнай вольнай хвілінкі пагаварыць…

– Калі ехаць з Модзі па асноўнай галіне кагасімскага кірунку, то, не даязджаючы трох прыпынкаў да Хаката… Ты ведаеш, што такое – Хаката?

– Не, канечне ж.

– Хаката Фукуока – гэта два гарады-суседзі на Кюсю. Але сёння пра іх можна сказаць, што яны браты-блізняты, бо вельмі разрасліся, і між імі няма ўжо дакладнай, як раней, мяжы…

– Зразумеў, Саяма сан.

– Дык вось, не даязджаючы трох прыпынкаў да Хакаты, знаходзіцца станцыя Касіі. Ад гэтай ужо станцыі, калі ісці дарогай праваруч, то дойдзеш да горада сінтаісцкага храма Касінамія, а леваруч – да бухты Хаката. То і ёсць мае родныя мясціны. І сёння перад вачамі стаіць вузкая каса, якая бясконца цягнецца ў мора. Гэтая каса злучае узбярэжжа з гарыстым востравам Сіганосіма. Калі ж добра ўгледзецца, альбо калі няма туману і свеціць сонца, то можна ўбачыць сілуэт вострава Наканосіма…

– Я ўжо бачу той востраў, Саяма сан, – кажу я, не расплюшчваючы вачэй, – і сапраўды мне бачыўся той востраў, і быў ён прыгожы, таямнічы ў сваёй прыцягальнасці…

– Веру, што ты здольны бачыць нябачнае і чуць нячутнае. Гэтае прыгожае ўзбярэжжа называюць Касійскім узмор’ем, а некалі, у старыя часы, яно было вядомым проста як бухта Касіі… Атома-но-Табібіта, вядомы канцлер, гуляючы аднойчы па беразе, склаў такія прыблізна радкі:

На беразе прыгожай бухты Касіі

ранічкай дзеці збіраюць дарункі мора,

чэрпаючы рукавамі чысты і бялюткі пясок…

– Любіш ты сваю радзіму.

– Люблю, Антон сан, і вельмі. Заставайся жыць у нас, вялікім чалавекам станеш, маючы такія здольнасці… Цябе ж там, на радзіме, арыштуюць і запхнуць у клетку…

Я маўчу. Ён ведае, якім будзе адказ, хаця і не жадае паздзекавацца з мяне. Правярае, мусіць, ці ад няма чаго рабіць пацьвельвае з мяне.

– Правільна, што маўчыш. І таму ведаю, пра што думаеш. Ты пра свой край думаеш. Баліць сэрца і душа за тое, што творыцца там у цябе. Сэрца разрываецца ад таго, што не можаш дамагчыся шчасця і спакою радзіме. Што дыктатар дабраўся да ўлады і правіць свой баль, заганяе непакорных за краты. За адныя толькі словы “Жыве Радзіма!”, “Радзіма ці сьмерць!” хлопцам пакутаваць гадамі за кратамі, а каго дык і зусім са свету зжылі…

“Саяма сан, не вырывай мне сэрца з грудзей, яно і так ледзьве трывае…”

“Добра, не буду… Даруй. Не ведаў, што табе так балюча”.

7.

У бухту мы прыйшлі пад раніцу.

Капітан стрымаў сваё слова – усіх да аднаго разлічыў да апошняй іены. Дакументы на іх атрыманне выдаў. Каманда не далічылася аднаго чалавека.Таго, які неўзлюбіў Саяму.Ніхто не ведаў, што з ім здарылася. Не ведаў пра тое і Саяма, хаця ў яго ніхто і не цікавіўся пра тое…

Перад тым, як развітацца назаўсёды, запрасіў мяне Саяма ў кавярню, якая называлася “Кайсо”.

Наша каманда выйшла на японскі бераг.

Маладзенькая афіцыянтачка, прыгожая і гнуткая, падала на стол па шкаліку японскай гарэлкі, усміхнулася ветла, пажадала добра правесці вечар.

– Я даўжнік твой, Антон сан, – прамовіў ціха мой сябар і тут жа забараніў мне што-небудзь пярэчыць, убачыўшы, – маўчы, нічога не кажы… Гаварыць буду я.

Я так нічога і не сказаў.

– Дык вось слухай сюды… Ты заўважыў, што я адразу, пры першай сустрэчы, пачаў гаварыць з табою на паляшуцкай мове? Спачатку з няправільным вымаўленнем – з “сё” і “ся”, а пасля выправіўся. Пэўна ж, заўважыў, быць таго не можа. З цягам часу ты зразумееш, чаму. Мы з табой разлучаемся быццам бы і назаўсёды, але яно не так, зусім не так. Але развітвацца павінны так, як і сапраўды быццам ніколі не пабачымся.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)