Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 150
Перейти на страницу:

– У-тка, а як зараз падыміць, пакуль распавядацьмеце нам, што ў Шыры дзеецца? – спытаў нарэшце.

– Цяперака ну зусім няма ні зёлачкі, – уздыхнуў Хоб. – Прынамсі, калі ты не з правадыровых паплечнікаў. Некуды ўсе запасы падзеліся. Чулі мы, што цэлыя вазы зёлак вывозіліся прэч па старым шляху з Паўднёвага падзелу на Сарнаўскі брод. Тое напрыканцы мінулага году, калі ваша зьехаў. Але й раней паціху туды везьлі. Гэты Лота...

– Змоўкні, Хобе Сеньніку! – загукалі некалькі хобітаў. – Ведаеш жа, што гэткія размовы не дазволеныя. Вызнае пра тое правадыр, і ў нас усіх будуць непрыемнасьці.

– Ён ня вызнае, калі хто з вас здрадным плявузгалам ня станецца, – горача адгукнуўся Хоб.

– Добра, добра! – супакоіў Сэм. – Досыць. Не хачу я болей такога чуць. Ані вітаньня табе, ані піва, ані папаліць, толькі паперкі з правіламі й орцкія гамонкі. Спадзяваўся адпачыць нарэшце, але бачу: працы тут яшчэ й турботаў... Зараз лепей па ложках, забудзьмася пра ўсё да раніцы!

Правадыр, відавочна, меў шляхі атрыманьня навінаў. Ад мосту да Торбы-пад-Стромай добрых сорак вёрстаў, але нехта пасьпяшаўся, як неўзабаве зразумеў Фрода зь сябрамі.

Дагэтуль яны нічога не плянавалі, хіба толькі завітаць перш у Цвыркуновую лагчыну, каб крыху адпачыць. Але ж цяпер, убачыўшы стан рэчаў, вырашылі ехаць проста да Хобіцку. I наступнай раніцаю пасьпяшаліся. Вецер сьціх, але нябёсы заставаліся шэрымі. Землі навокал выглядалі сумна й занядбана. Так, было ўжо першага лістапада, апошні лапік восені. Аднак вакол зашмат палілі нечага, і паўсюль падымаліся слупы дыму. Вялізнае воблака віхрылася ўдалечыні, недзе ў баку Ляснакуцьця.

На сутоньні пад'ехалі да Жабішчаў, вёскі на шляху за дваццаць дзьве вярсты ад мосту. Там меркавалі застацца на ноч, бо жабішчанскае "Плывучае бервяно" лічылася добрым шынком. Але ж калі сягнулі ўсходняга краю вёскі, напаткалі ўпоперак праезду агароджу зь вялікай шыльдаю. Там значылася: "ШЛЯХУ НЯМА". За ёю стаяў сапраўдны натоўп шырыфаў з кіямі ў руках ды пёрамі на капелюшах, выглядалі хобіты адначасова надзьмутымі ад уласнай важнасьці й крыху спалоханымі.

– І што гэта значыць? – Фрода адчуў жаданьне разрагатацца.

– Што бачыце, спадару Торбінсе, – адказаў ачольца шырыфаў (з двума пёрамі ў капелюху). – Ваша арыштаваны за ўзлом брамы, абдзіраньне правілаў, напад на вартавых, недазволены праход, спаньнё без дазволу ў шырскіх будынках ды за хабар вартавым ежаю.

– Што яшчэ? – спытаў Фрода.

– Гэтага досыць, – разгубіўся ачольца.

– Я дадам, з твайго дазволу, – заўважыў Сэм, – абзываньне твайго правадыра рознымі кплівымі мянушкамі, жаданьне пляснуць па ягонай брыдкай пысе ды меркаваньне, што ўсе вы, шырыфы, выглядаеце на стадла заўзятых дурняў.

– Хопіць, спадарове, вось што я кажу. Гэта правадыроў загад, каб вашы спакойна з намі выправіліся. Даставім вас у Прырэчча й перадамо правадыровым людзям. Калі ён вашую справу разгледзіць, тады будзеце тлумачыць. Але ж калі ня хочаце затрымацца ў Замкнёных норах даўжэй, дык лепей языком не мянташце.

На вялікае раздражненьне шырыфаў, Фрода зь сябрамі голасна зарагаталі.

– Досыць дурыць! – вымавіў нарэшце Фрода. – Я еду куды пажадаю й калі пажадаю. I вось зараз я кіруюся ў Торбу-пад-Стромай па справах, і калі ты раптам захочаш рушыць тудысама – ну, гэта твая справа.

– Файна, спадару Торбінсе, – ачольца адсунуў агароджу. – Але ж не забывайцеся: я вашмосьця арыштаваў.

– Не забудуся, – згадзіўся Фрода. – хоць, можа, калі-небудзь і дарую. А сёньня я болей нікуды ня еду, буду надзвычай удзячны, калі ты правядзеш мяне да "Плывучага бервяна".

– Я не магу, спадару Торбінсе. Шынок зачынены. На дальнім канцы вёскі ёсьць шырыфская сядзіба. Я туды вашмосьць правяду.

– Ладачкі, – абвесьціў Фрода. – Ідзі, а мы сьледам.

Сэм аглядаў шырыфаў і нарэшце прыкмеціў знаёмага.

– Гэй, Робін Маланор, ходзь сюды! – паклікаў ён. – Хачу парай словаў з табою перакінуцца.

Баязьліва азірнуўшыся на ачольцу, які выглядаў раззлаваным, але ўблытвацца не адважваўся, шырыф Маланор адстаў і пайшоў побач з Сэмам, што зьлез з свайго поні.

– Ну, Робіне-Бобіне, ты ж з Хобіцку, ці не? – спытаў Сэм. – У цябе ж болей глуздоў, мусібыць, каб на пана Фрода нападаць дый сумленных хобітаў затрымліваць. I што гэта з шынкамі, чаго ўсе пазачыняныя?

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)