Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 245
Перейти на страницу:

— Яны схапілі маю Луну, — зашаптаў ён. — Толькі з-за таго, што я пісаў. Яны забралі маю Луну, і я не ведаю дзе яна зараз і што з ёй. Але яны паабяцалі мне вярнуць яе зваротна, калі я… што я…

— Выдасць ім Гары, — скончыла за яго Герміёна.

— План адмяняецца, — рашуча адрэзаў Рон. — Мы сыходзім, прэч з дарогі.

Ксенафіліюс выглядаў жудасна, быццам бы пастарэў на сотню гадоў, яго губы выгнуліся ў жудаснай грымасе.

— Яны ўжо будуць тут у любы момант. Я павінен выратаваць Луну. Я не магу страціць Луну. Вы павінны застацца, — ён раставіў рукі, заступаючы ім шлях да лесвіцы, і Гары раптам усвядоміў, што яго маці так жа была гатова здзейсніць што заўгодна, абы абараніць яго ў зыбкі.

— Не прымушайце нас прычыняць вам боль, — вымавіў Гары. — Сыдзіце з дарогі, містэр Лаўгуд.

— ГАРЫ! — пранізліва закрычала Герміёна.

Фігуры на мётлах мільганулі ў крайніх вокнах. Сябры на імгненне адвярнуліся ад Ксенафіліюса. Гэтага было досыць, каб ён паспеў выхапіць сваю палачку. Гары імгненна ўсвядоміў іх памылку. Ён кінуўся ў бок ад небяспекі, захапляючы за сабой Рона і Герміёну, у той час як Страшэнны заклён Ксенафіліюса, прасвістаўшы праз пакой, стукнуў у Рог Грамаманта.

Пакой скалынуў грандыёзны выплеск. Ад яго моцы, здавалася, разарвецца ўвесь пакой. Кавалкі мэблі, зрытоўкі паперы і каміннага мура разляцеліся ва ўсіх кірунках, турачы наперадзе сябе сцяну няўяўна густога белага пылу. Гары праляцеў па паветры і абрынуўся на падлогу; закрыўшы галаву рукамі, Гары быў ужо не здольны ўбачыць, як град з абломкаў накрывае яго.

Ён пачуў выкрык Герміёны, крык Рона і цэлыя ваўчкі металічных гукаў, якія падказалі яму, што Ксенафіліюс апынуўся адкінутым уніз па шрубавай лесвіцы сваім уласным заклёнам. Напалову засыпаны абломкамі, Гары зрабіў спрабу падняцца. Ён ледзь мог дыхаць і бачыць штосьці вакол з-за пылу. Палова столі цалкам абрынулася, і канец караляў Луны звешваўся з праёму.

Бюст Равены Рэйвенкло, з адсутнай паловай твара, ляжаў побач з Гары, у паветры парыў абрывак пергамента, вялікая частка друкаванага станка ляжала ў баку, блакуючы верхнюю частку лесвіцы з боку кухні. Белая фігура перасоўвалася зусім каля яго, і Герміёна, уся пакрытая пылам, таму яна нагадвала яшчэ адну статую, наблізілася, прыклаўшы палец да вуснаў.

Унізе з грукатам адчыніліся дзверы.

— Няўжо я не казаў табе, што не трэба было спяшацца, Трэверс? — вымавіў грубіянскі голас. — Няўжо я не казаў табе, што ў гэтага псіха чарговае вар’яцтва?

Прычуўся воплеск, а ўслед за ім віск болю Ксенафіліюса.

— Не… не… наверсе.. Потэр!

— Я казаў табе яшчэ на мінулым тыдні, Лаўгуд, мы не вернемся ні за чым меньшым, чым дакладная інфармацыя! Памятаеш мінулы тыдзень? Калі ты жадаў абмяняць тваю дачку на ідыёцкі, мерлінава барада, галаўны ўбор? А тыднем раней, — лясь, зноў лямант. — калі ты прыдумаў, што мы вернем яе за доказ існавання Моршча… — лясь. — Рогіх… — лясь. — Кізлякоў?

— Не… не… умольваю вас! — ухліпываў Ксенафіліюс. — Гэта на самай справе Потэр. На самай справе!

— І зараз апынецца, што ты нас паклікаў толькі за тым, каб паспрабаваць нас падарваць! — зароў Пажыральнік Смерці. Раздаўся град воплескаў упярэмэжку з пакутлівымі віскамі Ксенафіліюса.

— Падобна на тое, што ён канчаткова звар’яцеў, Сельвін, — вымавіў стрыманы голас другога візіцёра, які пракаціўся рэхам уверх па зламанай лесвіцы. — Лесвіца заблакавана. Можа паспрабаваць яе раскрыць? А можна і так пакінуць.

— Ты хлуслівы кавалак бруду, — не спыняў крычаць вядзьмак па імі Сельвін.

— Ты ніколі ў жыцці не бачыў Потэра, так жа? Ты прывёў нас сюды, каб пакончыць з намі, так жа? Ты, падобна, думаў, што гэта дазволіць табе вярнуць сваю дзяўчынку?

— Я клянуся… я клянуся… наверсе Потэр!

— Хоменум рэвіліё, — вымавіў голас каля лесвіцы. Гары пачуў перарывісты ўздых Герміёны, і яго наведала дзіўнае пачуццё, быццам нешта дрэннае насоўваецца на яго, Накрываючы яго сваім ценем.

— Там наверсе сапраўды хтосьці ёсць, Сельвін. — рэзка кінуў другі.

— Гэта — Потэр, кажу вам, Потэр! — усхліпваў Ксенафіліюс, — Калі ласка… калі ласка… аддайце мне Луну, проста дазвольце мне ўзяць Луну…

— Ты зможаш вярнуць сваю дачушку, Лаўгуд, — адклікнуўся Сельвін. — Калі ты падымешся па гэтай лесвіцы і спусціш уніз Гары Потэра. Але калі толькі гэта пастка, калі гэта трук, калі ў цябе там змоўшчык, які чакае нас у засадзе, мы ўбачым, і тады мы дашлем лішні кавалачак тваёй дачкі табе на пахаванні.

Ксенафіліюс завыў ад страху і адчаю. Ён клапатліва заварушыўся, заскробся ў спробе прабрацца скрозь разваліны лесвіцы.

— Давай, — прашаптаў Гары. — Мы павінны выбірацца адсюль.

1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)