Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— “Тады Смерць дазволіла траім братам працягнуць іх шлях, і яны пайшлі далей, здзіўлена абмяркоўваючы сваю прыгоду і любуючыся падарункамі Смерці.”
— “Але неўзабаве кожны з братоў пайшоў сваім уласным шляхам.”
— “Першы брат ішоў больш тыдня, пакуль не дасягнуў выдаленай вёскі, у якой адшукаў такога ж чараўніка, з якім ён быў не ў ладу. Вядома, узброены Старэйшай Палачкай, ён не мог не выйграць двубой, які рушыў за сваркай. Пакінуўшы суперніка мёртвым на зямлі, старэйшы брат адправіўся ў карчму, у якой стаў гучна выхваляцца сілай чарадзейнай палачкі, адабранай ім у Смерці, і непераможнасцю, падараванай ёю.”
— “Глыбокай ноччу іншы чараўнік пракраўся да старэйшага брата, які ляжаў у сваім ложку наскрозь прасякнуты выпітым віном. Злодзей узяў палачку, і для мацнейшай пэўнасці перарэзаў старэйшаму брату горла.
— “Так Смерць забрала да сябе першага брата.”
— “Тым часам другі брат дайшоў да сваёй роднай хаты, у якой жыў у адзіноце. Там ён выняў камень, які валодаў уладай вяртаць мёртвых, і тройчы павярнуў яго ў руцэ. Да яго здзіўлення і захаплення вобраз дзяўчыны, якую калісьці, да яе заўчаснага скону, ён спадзяваўся ўзяць у жонкі, адразу паўстаў перад ім.”
— “Але яна была саркотная і халодная, быццам аддзеленая ад яго нябачнай завесай. Хоць яна і вярнулася ў мір жывых, але сапраўды ўжо не належыла яму, пакутуючы ад гэтага. У выніку, другі брат, ашалеўшы ад безнадзейнай нуды, забіў сябе і так уз’яднаўся з ёю па-сапраўднаму.”
— “Так Смерць забрала да сябе другога брата.”
— “Але як ні спрабавала Смерць на працягу шматлікіх гадоў адшукаць трэцяга брата, у яе гэта так і не атрымалася. Толькі дасягнуўшы глыбокай старасці малодшы брат, нарэшце, растаўся з Плашчом-Нябачнікам, перадаўшы яго свайму сыну. І ён прывітаў Смерць, як старога прыяцеля, і ахвотна, як роўны, рушыў услед за ею да завяршэння свайго жыцця”.
Герміёна закрыла кнігу. Мінула некалькі імгненняў, перш чым Ксенафіліюс зразумеў, што яна, нарэшце, скончыла чытаць, ён адвёў пільны погляд ад акна і прамовіў:
— Ну вось.
— Прашу прабачэння? — перапытыла Герміёна, прыкметна збянтэжыўшыся.
— Гэта — Рэліквіі Смерці, — вымавіў Ксенафіліюс.
Ён падняў пяро з заваленага стала, які стаяў паблізу, і выцягнуў жмуток пергамента, заціснуты між кнігамі.
— Старэйшая Палачка, — вымавіў ён, малюючы вертыкальную лінію на пергаменце.
— Камень Уваскрашэння, — дадаў ён круг па-над лініяй.
— Плашч-Нябачнік, — завяршыў ён, складаючы абедзве фігуры — лінію і круг — у трыкутнік, вымалёўваючы знак, які так інтрыгаваў Герміёну.
— Разам, — вымавіў ён. — Рэліквіі Смеці.
— Але ў казцы не згадваецца выраз “Рэліквіі Смерці”, — сказала Герміёна.
— Ну вядома ж не, — напышліва вымавіў Ксенафіліюс. — Гэта ж дзіцячая казка, якая распавядаецца хутчэй для таго, каб пацешыць, чым для таго, каб даць указанні. Тым не менш, мы — тыя, хто ведае толк у гэтых пытаннях, разумеем, што старажытная гісторыя адсылае да трох прадметаў, або Рэліквій, якія сабраныя разам, могуць зрабіць іх уладальніка гаспадаром Смерці.
Ненадоўга наступіла цішыня, Ксенафіліюс кінуў хуткі погляд у акно. Сонца было ўжо нізка.
— Хутка Луна адшукае досыць Плімпаў, — ціха вымавіў ён.
— Вы кажаце “гаспадар Смерці”… — сказаў Рон.
— Гаспадар, — сказаў Ксенафіліюс, нядбайна размахваючы рукой. — Уладар. Пераможца. Выбірайце той сэнс, які вам падабаецца.
— Але тады… гэта значыць вы маеце на ўвазе… — павольна вымавіла Герміёна, і Гары зразумеў, што яна з цяжкасцю спрабуе схаваць крытычныя ноткі ў сваім голасе. — Што вы верыце, што гэтыя прадметы — гэтыя Рэліквіі — сапраўды існуюць?
Ксенафіліюс зноў прыпадняў бровы.
— Ну вядома.
— Але, — пачала Герміёна, і Гары змог пачуць, што яе стрыманасць пачынае трашчаць па швах, — містэр Лаўгуд, як можаце вы ў гэта верыць?
— Луна распавядала мне пра вас, юная лэдзі, — сказаў у адказ Ксенафіліюс. — Я думаю, вы недурная, але вельмі абмежаваная. Недалёкая. З вузкімі паданнямі.
— Можа быць табе трэба прымерыць той капялюш, Герміёна, — кіўнуў Рон у бок недарэчнага галаўнога ўбору. Яго голас дрыжаў ад ледзь стрымванага смеху.
— Містэр Лаўгуд, — зноў пачала Герміёна. — Мы ўсе ведаем пра існаванне такіх прадметаў, як Плашчы-Нябачнікі, яны рэдкія, але яны існуюць. Але…
— Так, але Трэцяя Рэліквія — гэта сапраўды Плаш-Нябачнік, міс Грэйнджэр! Я ж маю на ўвазе не звычайную дарожную мантыю з накладзеным на яе заклёнам Нябачнасці або абароненую Асляпляльным вядзьмаром або, што таксама сустракаецца, вытканую з валасоў Паўпразрычніка, якія здольныя схаваць адзінага ўладальніка, але з гадамі губляюць уласцівасць нябачнасці. Мы кажам пра плашч, які сапраўды і па-сапраўднаму робіць свайго ўладальніка цалкам нябачным, не губляе магічных уласцівасцяў, забяспечвае сталую, непранікальную абарону, усё роўна якія чары ўздзейнічаюць на яе. Колькі плашЦёў, падобных гэтаму вам давялось бачыць, міс Грэйнджэр?