Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 245
Перейти на страницу:

— Так... ўсё гэта вельмі цікава, — з асцярогай сказала Герміёна. — Але Гары, калі ты думаеш пра тое, пра што я думаю, ты дума...

— А чаму не? Вось чаму? — сказаў Гары зусім без асцярогі. — Гэта быў камень, так? — ён паглядзеў на Рона, разлічваючы на падтрымку. —А што, калі гэта быў Камень Уваскрашэння?

У Рона адвісла сківіца.

— Чорт вазьмі... ён бы працаваў, калі Дамблдора зламаў?..

— Працаваў? Працаваў? Рон, ён ніколі не працаваў! Такіх рэчаў як Камень Уваскрашэння не існуе!

Герміёна ўскочыла на ногі, злая і ўзвар’ваная.

— Гары, ты проста спрабуеш падагнаць усё пад гэтую гісторыю пра Рэліквіі...

— Падагнаць? — паўтарыў ён. — Герміёна, яно падыходзіць само! Я ведаю, што на тым камені быў знак Рэліквій! Гаўнт сказаў, што ўспадкаваў яго ад Певерэлаў!

— Ты хвіліну таму казаў, што не разглядзеў знак на камені!

— Як ты думаеш, дзе зараз гэты пярсцёнак? — спытаў Рон у Гары. — Што з ім зрабіў Дамблдор, калі раскалоў яго?

Але ўяўленне Гары панесла яго куды далей, чым Рона або Герміёну іх уласныя.

Тры прадмета, або Рэліквій, якія, калі іх аб’яднаць, зробяць іх уладальніка Майстрам Смерці... Майстрам... Пераможцам... Гаспадаром... Заваёўнікам... Апошні ж вораг вынішчыцца — смерць.

І ён убачыў сябе ўладальнікам Рэліквій, які процістаяў Вальдэморту, чые Хоркурксы і побач не стаялі... Ні адзін не зможа жыць, пакуль жывы іншы... Ці быў гэта адказ? Рэліквіі супраць Хоркурксаў? Ці быў варыянт, пры якім ён атрымліваў перамогу ў любым выпадку? Калі ён быў Майстрам Рэліквій Смерці, ці быў ён у бяспецы?

— Гары...

Але ён ледзь чуў Герміёну. Ён дастаў Плашч-Нябачнік, які як вада струменіўся між яго пальцаў, бязважка нібы паветра. За ўсе сем гадоў у міры чараўнікоў ён не мог знайсці рэчы, падобнай яму. Плашч быў такім жа, які апісваў Ксенафіліюс: плашч, які робіць уладальніка цалкам нябачным, які вытрымлівае выпрабаванне вечнасцю, забяспечваючы сталае і непранікальнае сховішча, незалежна ад таго, якія на яго накладвалі заклёны.

А затым ён успомніў:

— Плашч быў у Дамблдора ў ноч, калі загінулі мае бацькі!

Яго голас дрыжаў, ён адчуваў, як твар счырванеў, але яму было ўсё роўна.

— Мая мама напісала Сірыюсу, што Дамблдор пазычыў Плашч! Вось чаму! Ён жадаў праверыць яго, таму што ён думаў, што гэта трэцяя Рэліквія! Ігнотус Певерэл, які пахаваны ў Лагчыне… — Гары без усякай увагі хадзіў вакол намёта, адчуваючы, як праўда адкрывалася яму нібы кніга: старонка за старонкай, — гэта мой продак. Я нашчадак трэцяга брата! У гэтым ёсць сэнс!

У імгненне ён адчуў сябе ўзброеным да зубоў са сваёй верай у Рэліквіі, як быццам сама ідэя ўладання імі ўжо абараняла яго, ён выпрабаваў пачуццё радасці, паварочваючыся да сваіх сяброў.

— Гары… — зноў сказала Герміёна, але ён развязаў мяшочак у сябе на грудзях, яго пальцы трэсліся.

— Чытай, — сказаў ён, запіхваючы ліст маці ёй у руку. — Чытай! Плашч быў у Дамблодра, Герміёна! Інакш, навошта ён быў яму патрэбен? Яму не патрэбен быў Плашч, ён мог лёгка накласці на сябе така моцны Заклён Нябачнасці, што адразу ж стаў бы цалкам нябачным!

Нешта звалілася на пол і ўкацілася пад крэсла, зіхоцячы. Ён выпусціў Снітч, дастаючы ліст. Спыняючыся, каб падняць яго, ён раптам зрабіў яшчэ адно адкрыццё, яго ахапіў шок, і ўнутры з’явілася такое моцнае пачуццё. Што ён не змог стрымаць крыку.

— ЁН ТУТ! Ён пакінуў мне пярсцёнак… ён у Снітчу!

— Ты… ты думаеш?

Ён не мог зразумець, чаму Рон так здзівіўся. Гэта было відавочна, так ясна для Гары. Усё схадзілася, усё… Яго Плашч быў трэцяй Рэліквіяй, а калі б ён ведаў, як адчыінць Снітч, у яго была б другая, а затым яму трэба было знайсці толькі першую — Старэйшую Палачку, а затым…

Затым зваліўся заслон: уся яго ўзрушанасць, уся надзея і ўсё шчасце імгненнем загаслі, ён стаяў адзін у цемры, усё чараўніцтва кудысьці дзелася.

— Вось, што ён шукае.

Мена тону напалохала Рона і Герміёну яшчээ больш.

— Самі-Ведаеце-Хто шукае Старэйшую Палачку.

Ёе павярнуўся спіной да іх напалоханым недаверлівым тварам. Ён ведаў, што гэта была праўда. Усё мела сэнс, Вальдэморт шукаў не новую палачку — ён шукаў старую палачку, вельмі старую палачку. Гары падышоў да выхаду з намёта, забываючы пра Рона і Герміёну і, пагружаны ў думкі, паглядзеў удалячыню, у бязмежную ноч…

Вальдэморт вырас у прытулку для бяздомных маглаў. Ніхто не мог распавесці яму “Байкі барда Бідла”, калі ён быў дзіцем, як ніхто ніколі не распавядаў іх Гары. Нешматлікія чараўнікі верылі ў Рэліквіі Смерці. Ці было магчымым, што Вальдэморт ведаў пра іх?

Гары глядзеў у цемру… Калі Вальдэморт ведаў пра Рэліквіі, зразумела, ён мог шукаць іх, зрабіць усё, каб авалодаць імі; тры аб’екта, якія рабілі ўладальніка Гаспадаром Смерці? Калі б ён ведаў пра Рэліквіі, ён бы не стаў рабіць Хоркурксы. Няўжо не было ясна, што калі ён зрабіў Хоркуркс з Рэліквіі, ён не ведаў вялікай тайны?

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)