Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Гары вычакаў момант, і калі яны пачулі, што Ксенафіліюс сапраўды заняты на кухні, загаварыў.
— Што думаеш? — спытаў ён Герміёну.
— Ох, Гары, — стомлена адказала яна. — Усё гэта поўнае глупства. Гэта не можа быць праўдзівым значэннем знака. Усё гэта можа быць толькі яго мудрагелістай выдумкай. Мы страчваем час дарма.
— Гэта ж чалавек, які тлумачыць нам пра Маршчарогіх кізлякоў, — сказаў Рон.
— Ты таксама ў гэта не верыш? — спытаў яго Гары.
— Не-а, па мне, так гэта ўсяго толькі казка на ноч, адна з тых, што распавядаюць дзеткам, каб ім параіць. “Не шукай праблем, не нарывайся на бойку, не звязвайся з тым, з чым лепш не звязвацца! Не высоўвайся, не совайся не ў сваю справу і ўсё ў цябе будзе ў парадку.” Падумай сам, — і дадаў. — Можа быць, гэта гісторыя пра тое, што бузінныя палачкі прыносяць няшчасце.
— Што ты маеш на ўвазе?
— Адзін з гэтых забабонаў. “Ведзьмы, народжаныя ў траўні, выйдуць замуж за маглаў, “Начаруеш у змярканні — вызваліш ад чар апоўначы”, “Чарадзейная палачка з бузіны не атрымае поспех ніколі”. Вы павінны былі чуць пра іх. Мама ведае іх вельмі многа.
— Гары і я былі выгадаваныя магламі, — нагадала яму Герміёна. — І нас вучылі іншым забабонам.
Яна глыбока ўздыхнула, кал з кухні пачаў раздавацца з’едлівы пах. Адзіным карысным следствам таго, што Ксенафіліюс давёў Герміёну да белага гартавання, было тое, што яна, здавалася, зусім забылася пра сваю раздражнённасць Ронам.
— Я думаю, ты маеш рацыю, — сказала яна яму. — Вядома, пытанне рытарычнае — якая з Рэліквій лепш, але ўсё ж — што б вы абралі?
Усе трое выказаліся адначасова. Герміёна вымавіла “Плашч”, Рон — “Палачка”, Гары — “Камень”.
Яны паглядзелі адно на аднаго дзівячыся і вяселячыся адначасова.
— Любы абраў бы Плашч, — сказаў Герміёне Рон. — Але табе не было б патрэбна быць нябачнай, калі б ты мела Палачку. Ды добра табе, Герміёна, непераможная палачка!
— У нас ужо ёсць Плашч-Нябачнік, — сказаў Гары.
— І ён надзейна выратоўваў нас мноства разоў, калі ты раптам не заўважыў! — дадала Герміёна. — У той час як палачка толькі наклікае непрыемнасці.
— Толькі калі б ты ўсюды пра яе крычала, — парыраваў Рон. — Толькі быўшы дурнем усюды прытанцоўваць з палачкай, размахваючы ёю над галавой і спяваць “У мяне ёсць непераможная палачка, прыходзь і вазьмі яе, калі лічыш, што досыць моцны”. Датуль, пакуль трымаеш рот на замку…
— Ды няўжо ты зможаш трымаць свой рот на замку? — скептычна пацікавілася Герміёна. — Ведаеш што, у яго байках была толькі адна рэальная рэч і яна складалася ў тым, што гісторыі пра Звышмагутныя палачкі існавалі на працягу стагоддзяў.
— Існавалі? — пацікавіўся Гары.
Герміёна выглядала да мяжы раздражнёнай, выраз яе твара быў так добра знаёмы Гары і Рону, што яны ўсміхнуліся адзін аднаму.
— Палачка Смерці, Палачка Лёса, яны паяўляюцца пад рознымі імёнамі са стагоддзя ў стагоддзе, знаходзячыся, як правіла, у распараджэнні некаторых Цёмных чараўнікоў, якія выхвалёўваліся імі. Прафесар Бінс згадваў некаторыя з гэтых палачак… але гэта ж поўная бяссэнсоўшчына. Плачкі моцныя роўна настолькі, колькі моцныя і умелыя ў магіі іх уладальнікі. Некаторыя чараўнікі проста выхваляліся, каб паўстаць у вачах іншых лепшымі.
— Але адкуль табе ведаць, — запярэчыў Гары. — Што гэтыя палачкі — Палачка Смерці і Палачка Лёса — гэта не адна і тая ж палачка, якая проста ўсплывала ў гісторыі пад рознымі імёнамі?
— А што калі ўсе яны на самай справе — тая самая Старэйшая Палачка, створаная Смерцю? — далучыўся да яго Рон.
Гары ўсміхнуўся: дзіўная ідэя, прыйшоўшая ў яго галаву падчас гэтай гутаркі, сапраўды была недарэчная. Яго ўласная палачка, нагадаў ён сабе, была з ясеня, а зусім не з бузіны, і да таго ж зробленая Алівандэрам, але як бы то ні было ў тую ноч, калі Вальдэморт пераследваў яго ў небе, палачка зрабіла Гары непераможным, як жа яна магла зламацца?
— Так чаму ты выбраў камень? — змяніў тэму Рон.
— Ну, калі я мог бы вяртаць людзей, з намі былі б Сірыюс… Мудзі… Дамблдор… мае бацькі…
Але гэтым разам ні Рон, ні Герміёна не ўсміхнуліся.
— Але калі верыць барду Бідлу, яны не захацелі б вярнуцца, ці не так? — задумлена працягнуў Гары, разважаючы аб гісторыі, якую яны толькі што пачулі. — Я лічу, што гісторый пра камяні, здольныя вяртаць мёртвых, акрамя гэтай не існуе, ці не так? — спытаў ён Герміёну.
— Не існуе, — маркотна адгукнулася Герміёна. — Не думаю, што хтосьці, акрамя містэра Лаўгуда змог бы настолькі абдурыць сябе, каб паверыць у рэальнасць усяго гэтага. Бідл верагодна выкарыстаў ідэю Філасофскага Каменя; толькі змяніў камень, які даруе неўміручасць, на камень, які ажыўляе мёртвых.