Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 332
Перейти на страницу:

Ведаў, што хутка могуць пачацца арышты, не адзін студэнт спыніць сваё навучанне ва ўніверсітэце. Прыняў для сябе цвёрдае рашэнне – не дасца ў рукі жандармам. Прыдзецца пакінуць Маскву, пакінуць увогуле імперыю. Тая навука, якую цяпер асвойвае, нічога не дасць будучай барацьбе. Трэба вучыцца ваеннай справе, толькі так можна стаць карысным агульнаму закалату. Толькі са зброяй у руках можна перамагчы царызм, а не маніфестацыямі і прамовамі.

Перад гэтым Баляслаў адправіўся ў Італію, у горад Кунеа, дзе знаходзілася польская ваенная вучэльня. Там ужо вучыліся Фелікс Віславух, Зігмунд Мінейка, Раман Рагінскі, Францішак Нарбут, Павел Сузін, Уладзік Ябланоўскі, Геркулан Карповіч… Сустрэўся з выкладчыкамі – вядомымі дзеячамі і правадырамі Польскага нацыянальнага руху Людвігам Мераслаўскім, які выкладаў гісторыю і геаграфію, Зігмунтам Кацлеўскім – выкладаў стратэгію і тактыку, Аляксандрам Валігурскім, выдатным знаўцам хіміі і тапаграфіі…

Яны ўхвалілі яго рашэнне вучыцца.

……………………………………………………………

Марыська, галубка мая!

Вось і сказаў мне сёння следчы, што праз тры дні адбудзецца ваенна-палявы суд. Усё праясняецца. Наперадзе – вядомы гарызонт. За гарызонтам – ноч і цемра.

Мяне мой асабісты лёс не хвалюе, я адно непакоюся за цябе, мая каханая!. Ці праўда тое, што цябе з бацькамі намерваюцца саслаць у Сібір? Мо тое і добра, не ведаю.

Чую званы Знаменскай царквы, гул званоў касцёлаў Усіх Святых і Святой Ганны…

Ці не змарыў я цябе, мая Марыся, сваімі развагамі і ўспамінамі? Бо дужа хочацца выказацца ўжо да канца.

Перадай усім, каго не кранулася чорнае крыло рэпрэсій, каб свята захоўвалі архівы ранейшых паўстанняў, і, канечне ж, нашага. Каб пра нас ведалі праўду, каб не дамыслівалі і не скажалі яе, не перайначвалі на свой капыл. Хай гавораць пра нашыя памылкі і хібы, – мы зрабілі ўсё, што было ў нашых сілах.

Веру: некалі на нашай ліцьвінскай зямлі будзе пастаўлены помнік нашым касінерам. І Якубу Ясінскаму, і Тадэвушу Касцюшку, і Міхалу Агінскаму, асветніку Радзівілу – Мацею. Радзівіл горача падтрымаў канстытуцыю 3 траўня, прыняў самы актыўны ўдзел у паўстанні 1794 года, на свае грошы ўзброіў некалькі атрадаў пяхоты і кавалерыі. Я вельмі люблю яго оперу “Агатка”. Бо ў ёй ён паказаў сялян, якія маюць права на “натуральнае шчасце”, што яны – карміцелі свету...

Усіх не пералічыць, каго павінны ўславіць нашчадкі, хто паклаў на алтар шчасця Айчыны свае сэрцы...

Марыська, мая каханая, мая адзіная!

Ужо вечар. Вечар не на зямлі, а ў маім жыцці. Ужо сонца дакранулася брыжыкам да гарызонту. Яно гатова вось-вось нырнуць за шэра-чорную лінію і знікнуць. Так знікне і маё жыццё...

Галубка мая, чарнабрыўка!

Усё мае свой пачатак, працяг і сваё сканчэнне. Як сказана ў Эклезіяста? “... Пара раскідваць камяні, але прыйдзе пара і збіраць тыя камяні”. Вось і я збіраю тыя камяні, і назбірваецца іх цэлая аграмадная крушня.

Не ведаю, ці стамілася ты мяне слухаць, але я не стаміўся пісаць свой доўгі, без сканчэння, ліст. Бо амаль сказаў усё, што збіраўся, але яшчэ больш засталося нявыказанага.

Што не дагаварыў, дагаворыць час, што не здзейснілі мы, давершыць час і нашчадкі.

І таму я табе кажу не “бывай”, а крычу ў прастору: “Да сустрэчы!”

Да пабачэння, Марыся!

Памятай мяне, не забывай!

Твой – Вікенцій Кастусь Сямёнавіч Каліноўскі, Яська з-пад Вільні.

……………………………………………………………

…І да Кунеа дацягнуліся шчупальцы царскага монстра-спрута. Царскі агент штодзённа сачыў за дзеяннямі не толькі навучэнцаў вучэльні, а і саміх выкладчыкаў, дакладваў у Пецярбург: “Маладая шляхта незадаволена ваеннымі парадкамі ў школе. Студэнт Маскоўскага ўніверсітэта арганізаваў і там сваю партыю. Ён не раз заяўляў на сходках, што не пацерпіць насілля над асобай”.

Кадэты маглі застацца ў Італіі, але займацца іншай справай, а маглі ехаць у Парыж, далучыцца да эмігранцкай плыні, якая рыхтавала паўстанне. Наладзілі сход, на якім рашалі, як быць далей.

Геркулан Карповіч адразу завяіў:

– А тут і думаць доўга не трэба – прабірацца будзем у родныя мясціны, на Беларусь!

Баляслаў паглядзеў на сваіх землякоў, якія сталі яму сябрамі, зразумеў: усе яны за гэту прапанову, і таму рознагалоссяў не будзе.

– Згодзен! – адобрыў іх намеры і Баляслаў. – Будзем прабірацца нелегальна.

Праз колькі дзён яны прыбылі на прызначанае месца.

1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)