Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 332
Перейти на страницу:

Калышка, прызнаўся:

– З гэтым пакуль затрымка. Не на ўсіх хопіць. Але праз тры дні павінны падвезці штуцэры і шаблі.

А праз гадзіну з Коўна Жарскі прывёў атрад моладзі. Далажыліся па-ваеннаму, пашыхтаваўшыся ў шарэнгу.

Баляслаў прыняў даклад, паціснуў руку Жарскаму.

– З прыбыццём вас!

А потым падышоў да хлопцаў.

– Інсургенты! Вы гатовы змагацца з царскімі салдатамі?

– Гатовы, таварыш камандзір! Чакаем, калі павядзеш у бой!

– Прыдзе пара! Рыхтуйцеся.

Недзе пад поўдзень Баляслаў сабраў усё сваё войска:

– Прашу раздзяліцца на тры атрады, так, каб ведалі адзін аднаго. Першым атрадам будзе даводцам Радовіч, другім – Жарскі, ну і трэцім – Барэйша. Барэйша – рускі афіцэр, але з намі і наш. З сялянаў.

Баляслаў нерваваўся – вось-вось павінны ўступіць у бой, а зброю па-ранейшаму не давезлі, як абяцалі. Голымі рукамі царскіх жаўнераў не возьмеш. А чым узброены інсургенты? Некалькі паляўнічых стрэльбаў ды тузін пісталетаў. Было адно спадзяванне, што пашанцуе паўстанцам у баі, раздабудуць зброю ў жаўнераў. Але то было хісткае спадзяванне.

Першы бой адбыўся 29 сакавіка, каля мястэчка Высокі Двор, дзе і знаходзіўся атрад.

І боем тое нельга было назваць, бо на іх напалі знянацку. Царскія салдаты пад покрывам густога туману падпаўзлі да паўстанцкага пікета, бязгучна знялі вартавых – падкраліся ззаду і перарэзалі горла, потым незаўважанымі падбеглі да аванпосту, захапілі дом лесніка. Рота пяхоты і сотня казакаў Капорскага палка камандзір маёр Сцяпанаў.

Дом лесніка падпалілі з усіх бакоў. Не выйшлі з агню пятнаццаць інсургентаў.

Але з аванпоста ніхто не загінуў. Адстрэльваючыся, адступілі да лагера.

Баляслаў Калышка падняў інсургентаў і рашыў іх павесці ў абход царскіх жаўнераў. Спадзяваўся ўдарыць ім у тыл, знянацку. Ды праціўнік аказаўся хітрэйшым за паўстанцаў. Вайскоўцы выйшлі з лесу на чыстае, адкуль можна было расстрэльваць паўстанцаў па адным.

Атрымаў раненне сам Баляслаў, але лёгка, куля не кранула косткі левай рукі. Паўстанцы падалі мёртва, адзін за адным.

– Назад! – прыняў рашэнне камандзір. – Адступаем!

Загінула шаснаццаць інсургентаў, а больш палавіна разбеглася.

Баляслаў непрыкметна паслаў пасыльнога да Даленгі. Праз нейкі час ад яго – Серакоўскага – прыйшоў загад: “Кірунак – да вёскі Ланчай”.

Але ніхто не ведаў, што там стаіць атрад былога маёра рускай арміі Томаша Кушлейкі.

Сілы паўстанцаў менелі на вачах. Аб’яднаны атрад налічваў ужо не больш сем сотняў. Добрая сотня не мела аніякай зброі, нават касы ці сякеры.

Усе царскія войскі, што знаходзіліся ў Шавельскім павеце, былі кінуты на атрад Калышкі. Імкнуліся акружыць. Каб пазбегнуць гэтага, вырашана было прарывацца. І тое ўдалося. Уступаць у бой з пераўзыходзячымі сіламі царскага войска было б самазабойствам, таму пераязджалі з месца на месца, і маршамі падтрымлівалі сваё існаване.

Баляслаў паклікаў да сябе Жарскага.

– Узначаліш адступленне. Бурыце за сабой масты. Знішчайце сялянскія ўправы.

– А ты, Баляслаў?

– Я? Я вазьму восемдзесят інсургентаў, і мы рушым праз Эйраголу за Дубісу.

Манеў Калышкі, як ні стараліся прабірацца скрытна і незаўважна, разгадалі. Калі падходзілі да мястэчка Міцоны, на іх нечакана абрынуліся і атакавалі чатыры роты і два эскадроны уланаў палкоўніка Бажаранава.

Атаку вытрымалі.

Царовы салдаты адкаціліся, што дало магчымасць вывезці абоз у небяспечнае месца. Баляслаў і яго войска адступіла ў лес. Адыход прыкрывалі трынаццаць стралкоў, якія спынілі чарговую атаку жаўнераў.

– Га, маскалі, з’елі? – крычаў у іх бок Калышка. Вы толькі здольны ваяваць з бяззбройнымі, а калі ў руках у нас штуцэры, то вы ў штаны наклалі! Вая-які!

“Які-які…” – паскакала рэха некуды ў гушчар, заблыталася ў кустоўі і аціхла.

– Малайцы, хлопцы! – пахваліў камандзір сяброў свайго атрада. – Колькі стрэльбаў здабылі ў баі?

– Дваццаць, таварыш камандзір!

– І то здабыча. Ёсць чым ваяваць.

– Ёсць загінулыя?

– Няма! Усе жывыя.

– Найвялікшая падзяка! Уратуй нас Бог!

Пераправіўшыся цераз раку Дубісу, атрад падышоў да ракі Шушвы і сходу фарсіраваў яе.

Карнае царскае войска разлічвала знянацку заспець калышкаўцаў, як мінулы раз, і разграміць іх. Але якім было здзіўленне царскага афіцэра, калі перад вачыма яго грэнадзёраў адкрылася відовішча пустога лагера. Курэлі толькі галавешкі на месцы нядаўніх кастроў.

А да ствала дуба быў прымацаваны шэры аркуш паперы, на якім Калышка напісаў буйнымі літаратамі: «Маскалі! Вымятайцеся з нашай краіны! Інакш напаткаеце смерць!»

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)