Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 332
Перейти на страницу:

Жандарскі падпалкоўнік Сямён Адамовіч адразу ж накіраваў рэляцыю начальніку імператарскай канцылярыі князю Васілю Даўгарукаму: браты Адольфы ды іх таварыш Баляслаў Калышка «узбуджаюць народ ў горадзе і ў мястэчках, спяваюць абуральныя гімны, прапаведуюць нянавісць да ўраду; раздаюць напісаныя гімны і літаграфіраваныя замежныя заклікі».

Падпалкоўнік паведаміў пра тое віленскаму губернатару генерал-ад’ютанту Уладзіміру Іванавічу Назімаву. Назімаў не меў жадання ўлазіць у палітычныя справы, лічыў, што ён пасланы для больш высокай місіі – быць прымірэнцам палякаў і рускіх, таму асцерагаўся прымаць крутыя меры. Нічога лепшага не прыдумаў, як выслаць Калышку з краю, адправіць назад у Маскву – няхай з ім разбіраецца рэктар універсітэта Альфонскі. Праўда, для блізіру Калышка быў арыштаваны, але следства далей не пайшло.

Баляслаў стаў пасля гэтага больш асцярожны. Кіруючы польскім таварыствам як прэзідэнт, ён разам са сваім аднадумцам і сябрам Андрэем Зільвяровічам стараліся пераканаць студэнтаў з «Агула» ў тым, што яны павінны дзейнічаць супольна з расейцамі. Калі была атрымана згода, то разам і напісалі «Зварот студэнтаў-палякаў да расейскіх студэнтаў». Ідэя звароту – у абодвух народаў існуе адзін галоўны вораг – царызм.

Нехта асцярожна крануўся пляча Баляслава. Побач з ім стаяў студэнт, які трымаўся воддалеч ад тэатральнага дзейства.

– Баляслаў Калышка? – спытаў, гледзячы ў вочы, хлопец.

Калышка нейкі час раздумваў – уступаць з ім у размову ці не, але, бачачы спакойны і даверлівы выраз твару, кіўнуў галавой:

– Так.

– А мяне ты ведаеш?

– Ведаю. Ты адносішся да памяркоўных студэнтаў. Мікалай Раеўскі, сын вядомага генерала Раеўскага.

– Правільна. Ты, мусіць, усіх студэнтаў ведаеш? Кіруеш «Агулам».

Такая дасведчанасць студэнта не спадабалася Баляславу:

– Што табе трэба ад мяне?

– Ты мяне не бойся, я хачу памагчы табе.

– Мне – памагчы? Ты?

– Я. За табой арганізаваны нагляд. Круглыя суткі за табою сочаць. Я памагу табе пазбавіцца ад нагляду.

– Якім чынам, Мікола?

– Маскоўскі генерал-губернатар Тучкоў, паважаючы майго бацьку, паклікаў мяне да сябе і параіў, каб я склаў вернападданы адрас «на высочайшае імя», і тым самым адвёў усялякія падазрэнні аб нашым удзеле ў падбухторванні студэнтаў, і тады ад нас адстануць жандары…

«Вось яно што, – зразумеў Баляслаў, – на калені перад царом прапаноўвае стаць, боты лізаць царскія…»

– Ну і што з таго?

– Калі сябры «Агула» паставяць пад гэтым адрасам свае подпісы, то нікому за ўдзел у маніфестацыях нічога не будзе.

Баляслаў кісла ўсміхнуўся, гледзячы на сына слыннага генерала, прамовіў:

– Пра твой «адрас» мы даведаліся адразу ж, як ты яго склаў. Мы ўсе паважаем твайго бацьку, але гэта не адносіцца да цябе. Мы ўчора абмяркоўвалі гэтае пытанне, ставілі нават на галасаванне, – будзем ставіць свае подпісы ці не.

– І што? – спытаўся аўтар «адраса».

– Анічога – усе супраць. Думаю, што, гледзячы на нас, таксама ж зробяць тое і астатнія студэнты. Колькі ты сабраў ужо подпісаў?

– Восемдзесят.

– А студэнтаў дзве тысячы. З нашых чатырыста, як вы кажаце, палякаў, у тым адрасе не будзе ніводнага.

Раеўскі нахмурыўся, нядобра бліснуў з-пад ілба калючым позіркам, здаецца, хацеў нешта пагрозлівае сказаць, ды перадумаў.

На наступны дзень, трыццатага верасня, разгарачаныя прамовамі, асмялелыя ў сваёй непакаранасці, студэнты з універсітэцкага саду рашылі ісці да палаца генерал-губернатара Тучкова. Баляслаў папярэджваў, што не след гэтага рабіць, што гэта нічога не дасць. Не паслухаліся.. Жандары ў імгненне вока разагналі маніфестацыю, ды яшчэ добра прайшліся па спінах найбольш актыўных студэнтаў.

Праходзілі паўз Баляслава людзі, якія бачылі разгон студэнтаў Маскоўскага ўніверсітэта, уголас выказваліся:

– Так ім і трэба, паганцам! Залішне ім волі далі!

Такія адносіны на разгон для Калышкі не быў адкрыццём. Які раз гаварыў сабе: “Не, не так трэба рабіць рэвалюцыйную справу, не так! Зрабілі буран у шклянцы вады – і што? Хто іх пачуў, хто адобрыў іх дзеянні? Аніхто…”

Пасля першых прымаразкаў першае зжоўклае лісце залатоўкамі ападала з дрэваў, клалася на зямлю.

Восень убіралася ў сілу.

А ў справе паўстання толькі распачыналася вясна. Буйна і порстка калючыя чырвоныя ружы закалата пайшлі ў рост, гатовыя раскрыцца сваімі пялёсткамі зыркаму сонцу.

Баляслаў Калышка ішоў па вузкай вулачцы Масквы. Накіроўваўся да месца свайго пражывання, дзе чакалі яго сябры з “Агула”. Гэты вечарам намерваўся строга і сур’ёзна пагаварыць з імі – дзіцячыя гульні скончылася, вецер з галавы выветрыўся, прыйшла пара станавіцца мужчынамі і сапраўднымі барацьбітамі за заўтрашні дзень.

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)