Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 379
Перейти на страницу:

Калі ж ачулася, убачыла блізка каля свайго твару ваўчыныя вочы. Вочы былі не злыя, а добрыя, як чалавечыя. І таму маці не спалохалася, нават заўсміхалася, спрабуючы ўстаць, шапнула нешта ласкавае лясному зверу, каб ішоў сваёй дарогай…

Калі ж ваўчыца падышла да немаўляці і нахіліла над ім галаву, – як праверыла сядно, ці зручна ляжаць маленькай істоце, то толькі тады маці ўбачыла, як адвіслі – амаль сунуліся па зямлі, – сасцы цыцак, і тады ж зразумела, уцяміла, што перад ёю стаіць ваўчыца. Ваўчыца-маці.

Яна скавытнула працяжна, узняўшы галаву да неба, страсянула з сябе шэра-срэбную поўсць. Як быццам адчула нейкую палёгку, як быццам скінула з сябе нейкі нябачны цяжар.

А я, аказваецца, даўно вылузаўся з пялюшак, круціў неспакойна рукамі і нагамі, глядзеў на ваўчыцу, а не на маці, і біў яе няўцямна па сасках…

Маці нешта зразумела, але найперш адчула, хто быў выратавальнікам немаўляці. Ваўчыца ўхапіла зубамі чорную нежывую гадзюку, якая ляжала па другі бок дзіцяці (адкуль яна з’явілася тут, і хто яе задушыў? Ваўчыца, ратуючы немаўля?!), аднесла яе і, матлянуўшы галавой, адкінула чорную вяроўчыну як мага далей. Яна вярнулася, стала над дзіцём, апусціўшы да твару чорныя саскі. І малы ўхапіўся ў іх рукамі, пачаў смактаць…

Ваўчыца знячэўку завыла, закінуўшы галаву да ільдзінкі-месяца, што слаба выдзяляўся на купале неба, – і болей не захацела глядзець на жанчыну. Больш таго, падышла да яе і, падняўшы нагу, пякучымі пырскамі ўдарыла ў твар, як абазначыла яе, як зняважыла, як папракнула, што вялікі грэх узяла на сваю душу, пакінуўшы роднае дзіця…

Маці не выціралася, прыняла абразу як плату за свой грэх, адно хіба сагравала душу – жывы, жывы яе сын, і выратавала яго ад галоднай смерці і гадзюкі яна, ваўчыца!

Не аглядваючыся, бо звярына і не ўмела аглядвацца, яна пакрысе пачала перабіраць нагамі, каб пакінуць людзей, не замінаць ім… І сама радая была, што чалавечая маці знайшла сваё дзіця…

Запознена, што можа яна і не пачула яе, прамовіла наўздагон, наўслед:

– Дзякуй табе, жонка ваўка, што ўратавала майго Тоніка!..

І толькі пасля гэтага схапіла аберуч, шэпчучы і плачучы: “Родненькі мой, як жа гэта я цябе згубіла? Няма мне даравання, няма…” А сын смяяўся, накормлены малаком ваўчыцы, шчасліва заплюшчыў вочы, ухапіўшы ручкай некалькі блакітных васількоў – як букет самых прыгожых кветак на зямлі падрыхтаваў для сваёй матулі…

– У нас сваё, – згаджаюся я, – але мы не надавалі таму асаблівага значэння, і не рабілі з таго культу, не абагаўлялі, нават і не лічылі за нешта значнае, што магло даваць карысць душы наступным пакаленням…

Саяма ўсміхнуўся, павярнуўшыся да мяне:

– Гэтая васая палясуцкая сціпласць… Як быццам самі сабе рыхтуеце пакутніцкі шлях і імкнецеся крочыць па ім усё сваё жыццё, як усё роўна Хрыстос, нясучы на сабе крыж, каб на той Галгофе распнулі вас…

– Такія мы ўжо, і нас не перарабіць, – згаджаючыся з яго ацэнкай і прысудам. Саяма глыбокі правідца і прарок. Ад яго дапытлівага розуму і рэнгенаўскага пранізвання пластоў будучага і мінулага нічога не магло схавацца – ён як жывы мініяцюрны кампутар мог выдаваць без затрымкі складаныя формулы жыцця і іх рашэнне – нават пры самых цяжкіх абставінах. – Але якія мы сапраўды – і самі не ведаем…

– І добра, што не ведаеце! – ухваліў гучна мае словы Саяма. – Каб ведалі, то і не былі б такімі.

– Якімі?

– Тымі, хто вы ёсць. Які ты ёсць.

Я разумею яго і не разумею. Хаця з усіх сілаў стараюся тое зрабіць. І калі я напручваю мазгі свайго інтэлекту, то тады нараджаецца ўпэўненасць, што мне зразумелая яго загадкавасць і яго жыццё, узведзенае ў культ, узнятае на самую высокую вяршыню японскага падпарадкавання цудоўнаму і прыгожаму.

“Добра мне з табою, Саяма сан, – удзячна адрасую яму маўклівае прызнанне і ўдзячнасць. – Радней за роднага брата ты для мяне стаў на гэтай планеце…”

“І ты мне радней за ўсіх, Антон сан, – парыруе мне тым жа самым мой сябар, – і добра, што нас звёў лёс. А лёс – гэта таксама Бог. Нічога выпадковага не бывае ў нашым жыцці. Бо ў нас кажуць – харошых сябрукоў сустрэнеш не часта, а дурняў – хоць гаць гаці”.

Між намі існуе суладнасць.

Згода і зладжанасць…

Наш сейнер не зразумець пад якім сцягам выйшаў у мора, якой краіне належыць.

2.

Акіянскае параходства Тайваня набірала добраахвотнікаў на сейнер “Чорная пантэра”. Я і не ведаў пра тое, хаця колькі разоў наведваўся да начальства прычала. Але ці то я сваім выглядам наводзіў падазронасць, ці па мне было бачна і няўзброеным вокам, што з мяне храновы марак і рыбалоў, – мне кожным разам маўкліва паказвалі на дзверы.

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)