Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 179
Перейти на страницу:

Пётр падумаў, што, відаць, жанчыны прынеслі бацьку шмат непрыемнасцей, таму ён так імі пагарджае і не паважае іх.

— Ну, але ж вы, хіба, не дзеля забавы трымаеце гэтых катоў? — спытаўся сын.

— Не, Пеця. Яны мне патрэбныя для работы ў лабараторыі. Уф… я стаміўся. Дзе доктар Кунокі?

— Выйшаў у гэтыя дзверы, — указаў Пётр. — Можа, вы б крыху паспалі?

— Добра. Я так і зраблю, — падняўся Бруніцкі. — А заўтра я табе пакажу яшчэ некалькі рэчаў, якія варта ўбачыць, а паслязаўтра паедзеш у Закапанэ.

— Так, бацька. Я зараз прагуляюся па беразе Віслы. Прыемнага сну.

Прафесар затрымаўся ў дзвярах:

— Слухай, хлопча, а цябе ніколі не гіпнатызавалі?

— Не, бацька. А чаму ты пра гэта пытаеш?

— Так. Звычка старога псіхіятра. Да пабачэння. Не спазніся на вячэру.

Раздзел 20

Мора было гладкае, як люстэрка. Самы слабы павеў не парушаў спакою. Таму маладыя Тэрлінгі адмовіліся ад экскурсіі і абодва былі зараз вельмі занятыя навучаннем Юлькі мастацтву плаваць.

Друцкі і Аліцыя, лежачы на пяску пасля доўгага заплыву, назіралі за гэтай вясёлай тройцай.

— Я не разумею, што зрабілася з Юлькай, — пачала Аліцыя. — Такое ўражанне, што яна неяк змянілася. Ты не заўважыў гэтага, Бох?

— Што такое? — ухіліста спытаўся ён.

— З пэўнага часу я адчуваю ў яе манеры паводзін нешта няшчырае. Яна нібыта, як і раней, гаворыць са мной пра многае, аднак я пераканана, што не пра ўсё. Яе нешта трывожыць. Часам, калі яна думае, што я не гляджу на яе, яна заглыбляецца ў сябе і моцна сціскае вусны.

— У маладых дзяўчат, — паціснуў плячыма Друцкі, — бывае пераменлівы настрой.

— Не, Бох, мая інтуіцыя не падводзіць. На гэта ёсць нейкая важная прычына або, па меншай меры, такая, якую яна лічыць важнай. Зірні на яе. Яна ж яўна робіць выгляд, што смяецца і весяліцца. Але гэта ўсё напаказ. Акрамя таго, яна худзее і, здаецца, дрэнна спіць. Я ўжо некалькі разоў заўважала, што яна плакала, а калі я ў яе спыталася — яна запярэчыла. Пры гэтым — какетліва. У ёй заўсёды было шмат какецтва, але яна ніколі не праяўляла яго так ярка.

— Яна маладая, што ты хочаш, Аль?

— Я ўпэўнена, што яна мне штосьці недагаворвае. Я надта добра яе ведаю, каб гэтага не заўважыць, ды і да цябе яна стала нейкай жорсткай. Раней яна так радавалася кожнай аўтамабільнай прагулцы з табой, а цяпер яе трэба ўгаворваць. Яна ўвогуле пазбягае нашай кампаніі.

Друцкі закрыў рукамі твар ад сонца і маўчаў.

— Можна было б звязаць гэта з закаханасцю ў каго-небудзь з маладых людзей, калі б не тое, што, па меншай меры, на мой погляд, ні інжынер Гольт, ні два гэтыя смаркачы, — Аліцыя ўказала на Тэрлінгаў, — ні такі франт, як Тамкоўскі, увогуле не могуць падабацца дзяўчыне з сякім-такім густам. Як ты думаеш?

— Адкуль я ведаю, магчыма, ёй проста мора не на карысць.

— У любым выпадку, будзь ласкавы, звярні на яе ўвагу.

— Ну, ужо ў наступны раз, — сказаў Друцкі, — у мяне на гэта не будзе часу, таму што заўтра зранку я еду ў Варшаву, а калі вярнуся, можа, усё пройдзе.

— Не, Бох, сумняваюся. Я была б табе ўдзячная, калі б ты ўзяў сёння Юльку на якую-небудзь прагулку і паспрабаваў прыгледзецца да яе.

— Не патрабуй ад мяне гэтага, Аль, — скрывіўся Друцкі, — у мяне няма ні здольнасцей следчага, ні педагога. Зрэшты, я абяцаў пані Хэлміньскай, што буду яе сёння вучыць вадзіць машыну.

Аліцыя паглядзела на яго з-пад прыкрытых павекаў і лёгка кінула:

— Гэта таксама… педагогіка. Гэта пані Хэлміньска не вылучаецца, аднак, кемлівасцю, бо ўжо трэці раз бярэ ўрокі.

— Яна ніколі не вадзіла машыну, — паціснуў плячыма Друцкі.

— A proros[40], ці ведаеш ты, што і пані Хэлміньска заўтра едзе ў Варшаву? — спыталася Аліцыя.

— Яна пра гэта ўпамінала.

— Дзіўны збег абставін.

Друцкі нічога не адказаў. Ён не сумняваўся, што пані Хэлміньска едзе ў Варшаву дзеля яго, таму што яна і не старалася прыхаваць сваёй зацікаўленасці яго асобай, нават у прысутнасці Аліцыі. Ды і яму яна вельмі падабалася. Праўда, не яна была прычынай таго, што ён вымушаны быў на некалькі дзён пакінуць Хель, у сталіцы яго чакала шмат працы ў сувязі з нейкімі падатковымі прэтэнзіямі да «Аргенціны». Ды ён і рады быў, што і гэта пікантная брунетка будзе там.

Друцкі не хацеў прызнавацца самому сабе, але раман з Аліцыяй станавіўся для яго цяжарам. Яго фантазія, якая пастаянна шукала нечага новага, сумавала ад аднастайнасці настрою, праўда, пастаянна палымянага і аднолькава напружанага да апошняга, але якраз з-за сваёй нязменнасці ён ператвараўся ў штодзённасць.

вернуться

40

A proros (фр.) — дарэчы.

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)