Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 179
Перейти на страницу:

— Юлька?!.

— Табе штосьці прымроілася, Аля. Давай не будзем пра гэта.

Аліцыя яшчэ некалькі разоў спрабавала вярнуцца да закранутай тэмы ў надзеі здабыць ад Юлькі шчырыя прызнанні, але тая ўпарта маўчала. Канечне, пасля першай жа размовы праніклівы розум Аліцыі раскрыў тайну дзяўчыны. Яна не сумнявалася, што Юлька кахае Друцкага. Справа была толькі за тым, каб выявіць, як далёка зайшло гэтае пачуццё.

Спачатку Аліцыі ўвогуле не прыходзіла ў галаву, што Юлька магла расказаць пра сваё каханне Багдану. Калі б так атрымалася, Бох бы адразу ж паведаміў Аліцыі.

Аднак з цягам часу ўпэўненасць у гэтым стала знікаць. З розных недагаворак, якія ўдалося здабыць ад Юлькі, закралася падазрэнне, а неаспрэчным доказам стала адкрыццё факта, што Юлька пачала пісаць лісты. Яна іх пісала ўначы, а да паштовай скрыні бегала на золку.

Падчас аднаго з такіх паходаў Аліцыя зладзіла грунтоўную рэвізію ў яе пакоі. Плёнам гэтых пошукаў было адшуканне двух прадметаў, старанна загорнутых у паперу і схаваных на дне шафы: маленькага гладкага каменьчыка і некалькіх валокнаў мяккага сівога моху.

Аліцыя не знайшла ні шматка спісанай паперы, але ўважліва агледзела прамакальную паперу. З дапамогай люстэрка няцяжка было расчытаць на ёй абрыўкі слоў, якія не пакідалі ўжо ніякіх сумненняў, што Юлька пісала Друцкаму. Урывак адраса: «праспект Шуха», канец слова «(mi)łości»[41] і г. д. былі дастаткова красамоўнымі.

Сітуацыя станавілася абсалютна яснай. Юлька піша яму з яго згоды, ён затаіў ад Аліцыі ўсё, ну і, верагодна, таксама піша Юльцы…

Страшны боль працяў сэрца Аліцыі. Яе рукі сутаргава сціснуліся.

Калі б Юлька ў гэты момант увайшла ў свой пакой, Аліцыя б не змагла справіцца з парывам нянавісці, але ўжо праз момант яна была спакойная і толькі позірк, якім яна спаткала выхаванку, што вярталася, гарэў нейкім злым агнём.

Цяпер трэба было любой цаной даведацца, ці піша Багдан Юльцы. З халоднай асцярожнасцю Аліцыя апытала пані Чэрвеньскую, служкаў, паштальёна і нават Тэрлінгаў, якія часам бачыліся з Юлькай яшчэ перад снеданнем, значыць, тады, калі яна магла чытаць атрыманыя лісты. Урэшце Аліцыя накіравалася на пошту. Апытаны служачы толькі паціснуў плячыма:

— Ніякай інфармацыі я вам даць не магу. Гэта службовая тайна.

Такім чынам, яна звярнулася да кіраўніка паштовага аддзялення, паказала яму сваё пасведчанне пракурора і даведалася, што служачы ўспомніў, як два разы ён выдаваў паштоўкі, адрасаваныя панне Юліі Горн, і атрымаў ад шэфа распараджэнне забіраць карэспандэнцыю, якая ёй яшчэ магла прыйсці, і аддаваць пані пракурору.

— Значыць, ён пісаў ёй, значыць, пісаў, — паўтарала Аліцыя, вяртаючыся ў пансіянат і кусаючы вусны, — за маёй спінай!

Яна была так абурана, што яе прадчуванне падказвала пазбягаць Юлькі, пакуль Аліцыя не здолее авалодаць сабой. Яна зачынілася ў сваім пакоі, кінулася на ложак і, прыціскаючы далоні да твару, паўтарала:

— Змяя… змяя, змяя… паршывае шчаня, я яе выхадзіла, змяя… змяя…

З пракусанай губы сачылася кроў, моташны і рэзкі смак якой працвярэзіў Аліцыю.

— Спакойна! Спакойна!..

Яна села і, падпершы галаву рукамі, думала:

«Спачатку трэба прааналізаваць сітуацыю. Як далёка зайшоў раман Юлькі з Друцкім? Ці аддалася яна яму? Ці яшчэ не?.. Ох, заплаціць мне за гэта змяя!.. Скацінка такая! Заплаціць!»

Міналі гадзіны ўзважвання шанцаў на карысць таго ці іншага рашэння. Калі Аліцыя спускалася на вячэру, яна ўжо была цалкам ураўнаважаная, спакойная, з усмешкай на твары.

Яна ведала, што трэба чакаць новую паштоўку ад Друцкага Юльцы, а тады толькі прыняць канчатковае рашэнне.

Але прайшло два дні, а паштоўкі не было, затое на трэці дзень прынеслі тэлеграму, адрасаваную Аліцыі. Друцкі паведамляў, што не можа прыехаць. Назаўтра таксама пані Чэрвеньска атрымала тэлеграфічны грашовы перавод і просьбу спакаваць і выслаць яго рэчы ў Варшаву.

Аліцыя не паведаміла Юльцы пра атрыманне навіны, а толькі коратка заявіла ёй падчас абеду:

— Сёння вечарам я еду ў Варшаву.

— Як гэта «еду»? — дрыжачым голасам спыталася Юлька. — Значыць, ты мяне пакінеш тут?

— Я праз некалькі дзён вярнуся. Не бачу прычын забіраць цябе.

— Але мне б таксама хацелася паехаць.

— Навошта? — паглядзела на яе Аліцыя, а калі дзяўчына не адказала, яна паціснула плячыма: — Застанешся тут.

— Добра, — халодна адказала Юлька.

Калі праводзіла Аліцыю на вакзал, яна была маўклівая і спакойная. Яны развіталіся халодным пацалункам, і як толькі цягнік рушыў, Юлька пабегла на пошту.

вернуться

41

«(Мi)łości» (польск.) — «(ка)хання».

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)