Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 179
Перейти на страницу:

Больш за тое, пасля прызнанняў Юлькі шчырае пачуццё сімпатыі і сяброўства да гэтай малой стрымлівала яго ў адносінах да Аліцыі і стварала непрыемную і складаную сітуацыю, у якой натуры Друцкага рабілася некамфортна.

Яму проста было з гэтым страшэнна няёмка.

Ён не цярпеў фальшу і падману і па іншых прычынах. Такім чынам, ён радаваўся, што некалькі дзён будзе дыхаць свабодна.

Друцкі ведаў, што факт адначасовага з ім ад’езду пані Хэлміньскай выклікае ў Аліцыі падазрэнні і што рэўнасць расце з кожным днём, але ён не хацеў пра гэта думаць.

Юлька не вячэрала і пайшла да сябе, тлумачачы гэта галаўным болем. Яна дамовілася з панам Янкам, каб ён прыйшоў і развітаўся з ёй без сведак.

Калі ён увайшоў і зачыніў за сабой дзверы, яна кінулася яму на шыю:

— Каханы, адзіны, — шаптала дзяўчына, — я буду марыць пра вас, буду вельмі сумаваць.

— Я хутка вярнуся, малышка, бывай здарова.

— О, пане Янку, я ведаю, што не толькі Аля вас кахае, ведаю, што шмат іх вас кахае… Толькі ніводная так, як я… Вы для мяне ўсё… усё…

А пазней, на досвітку, калі, стоячы ля адчыненага акна, яна ўслухоўвалася ў вуркатанне машыны, якая аддалялася і ў якой аддаляўся ён, Юлька думала, што гэта шчырая праўда, што ён для яе — усё на свеце.

Так, бо што здарылася з яе найсвяцейшымі, найгарачэйшымі пачуццямі да Аліцыі?.. Ох, яна не магла сабе дараваць, таму што павінна была быць удзячная ёй. Толькі любіць яе яна ўжо не магла. Яна не магла нават сябе прымусіць свабодна з ёй пагаварыць. Адчувала да Аліцыі нібыта крыўду:

«Яна ў мяне нават сябе забрала. Я цяпер адна, зусім адна…»

Праўда, часам яе мучыла сумленне, нібыта вось як яна плаціць Аліцыі за яе апеку, клопаты і сэрца, але тады толькі ўпадала ў роспач, што яна злая, няўдзячная, што мае подлую натуру, але ні на хвіліну не магла падумаць пра адрачэнне ад свайго пачуцця да пана Янка, на якога яна мела такое ж самае права, як і Аліцыя.

На трэці дзень пасля ад’езду Друцкага, калі яны зранку выйшлі на прагулку, Аліцыя вырашыла даведацца, у чым справа.

— Ты сёння дрэнна спала, Юлька, — пачала яна. — Я чула, што ты кашляла.

— Можа, праз сон, — адказала дзяўчына, — дзякуй табе, я добра спала.

— Ты не кажаш праўды, Юлька, — лагодна заўважыла Аліцыя.

Дзяўчына маўчала.

— Ты не гаворыш праўды. Увогуле, ты нешта ад мяне ўтойваеш.

Юлька коратка і з іроніяй пасмяялася:

— Я? Аля, мы ж адна ад адной ніколі нічога не тоім?

— Ты мяне дрэнна зразумела, Юлька. Я бачу, ты нешта перажываеш, нешта цябе трывожыць, нешта, скажам так, засмучае. І калі я хачу ведаць, што гэта, то не з-за цікавасці, а таму, што лічу сваім абавязкам апекавацца табой. Я ўжо даўно назіраю ў тваіх паводзінах нейкую нервовасць, нецярплівасць, выклік, а часам, прыгнечанасць. Калі я толькі зараз кажу табе пра гэта, то выключна таму, што была пераканана, што ты сама, як заўсёды, раскажаш мне аб прычыне тваіх хваляванняў.

— Хваляванняў? Ха… ха… ха… Аля, я цябе запэўніваю, што мяне нічога не турбуе.

— Ты няшчырая.

— Табе здаецца, Аля.

— Аднак ты нешта ўтойваеш ад мяне.

Юлька закусіла вусны і абыякавым тонам прамовіла:

— Табе здалося.

Яны моўчкі ішлі па пяску, цвёрда ўтрамбаваным наплывам хваль.

— Ты закахалася, — гаварыла Аліцыя.

— Я? — раптам пачырванела Юлька.

— Закахалася. Дапусцім. О, не думай, што я хачу цябе за гэта папракнуць. Я вельмі добра гэта разумею. Аднак лічу, што ты магла б мне даверыцца настолькі, каб падзяліцца сваімі пачуццямі.

Юлька адвярнула галаву, і Аліцыя ведала, што яна хоча схаваць слёзы.

— Юлечка, — мякка пачала Аліцыя, — ты можаш мне сказаць, у каго ты закахалася?

Дзяўчына паглядзела на яе вачыма, поўнымі слёз, але цалкам іншымі, з нянавісцю, поўнымі злых водбліскаў.

— Не! — крыкнула дзяўчына. — Я нікога не кахаю! Я не магу табе сказаць і не хачу. Нікога я не кахаю! Нікога!

Аліцыя прытуліла яе да сябе, нягледзячы на яе спробы вырвацца з абдымкаў:

— Супакойся, Юлечка. Ты ж ведаеш, як я цябе люблю. Ну, супакойся. Давай пагаворым спакойна.

Аліцыя не выпускала дзяўчыну і пасля паўзы дадала:

— Ты думаеш, ён, той, пра каго ты марыш, не здагадваецца пра твае пачуцці? Што не адкажа табе ўзаемнасцю?

Юлька раптам пачала смяяцца прыкрым, ненатуральным смехам, ледзь не груба пазбавілася ад абдымкаў і, акінуўшы Аліцыю іранічным поглядам, сказала:

— А табе што, здаецца, што толькі такія прыгожыя, як ты, маюць права на ўзаемнасць?.. Ці… Ах, зрэшты, гэта беспрадметная размова.

1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)