Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 245
Перейти на страницу:

— Нам патрэбна дапамога, — адказаў Гары, перш чым, Герміёна паспела сказаць хоць нешта.

— Ах, — адказаў Ксенафіліюс. — Дапамога. Хм…

Яго погляд зноў вярнуўся да шнару Гары. Ён выглядаў адначасова спалоханым і зачараваным.

— Так. Справа ў тым… што дапамагаць Гары Потэру… даволі небяспечна…

— Няўжо вы не той, хто працягвае казаць усім, што іх першы абавязак — дапамагчы Гары? У гэтым вашым часопісе, — кінуў Рон.

Ксенафіліюс паглядзеў ззаду яго на замаскіраваны друкаваны прэс, які ўсё яшчэ стукаў пад абрусам.

— Ну… Так, я выказваў такі пункт гледжання, але…

— Гэта што, кіраўніцтва да дзеяння для ўсіх астатніх, але не для вас?

Ксенафіліюс не адказаў. Ён усё працягваў зглытваць, яго погляд кідаўся паміж імі. У Гары склалася ўражанне, што Лаўгуд выпрабоўваў нейкае невыноснае ўнутранае дужанне.

— Дзе Луна? — спытала Герміёна. — Давайце спытаем у яе, што яна думае?

Ксенафіліюс праглынуў. Здавалася, ён сцішваў сябе. Нарэшце, ледзь чутным голасам з-за друкавалага прэса ён вымавіў:

— Луна каля ракі, ловіць Свежаводных Плімпаў. Яна… яна захоча вас убачыць. Я пайду, паклічу яе, а потым — так, добра. Я вам дапамагу.

Ён знік за спіральнай лесвіцай, і яны пачулі, як уваходныя дзверы адчыніліся і зачыніліся. Яны пераглянуліся.

— Старая баязлівая бародаўка, — сказаў Рон. — Луна каштуе дзесятка такіх, як ён.

— Ён, мабыць, хвалюецца пра тое, што здарыцца з імі, калі Пажыральнікі Смерці пазнаюць пра тое, што я быў тут, — адказаў Гары.

— Ну, я згодна з Ронам. Жудасны стары крывадушнік, кажа ўсім іншым дапамагаць табе, а сам спрабуе ўвярцецца ад гэтага. І дзеля ўсяго святога, трымайцеся далей ад гэтага рога.

Гары падышоў да акна на процілеглай сцяне пакоя. Ён убачыў тонкую, блішчалую стужку ракі, якая цякла далёка за ўзгоркам. Яны былі вельмі высока, птушка праляцела побач з акном, калі ён утаропіўся ў кірунку Нары, зараз нябачнай з-за іншых узгоркаў. Джыні была дзесьці там. Сёння яны зноў былі блізка, амаль як на вяселлі Біла і Флёр, але зараз яна ўяўляла тое, што ён глядзеў у яе бок, думаючы пра яе. Ён думаў, што павінен быць рады гэтаму, любы, з кім ён меў зносіны, быў у небяспецы. Стаўленне Ксенафіліюса пацвердзіла гэта.

Ён адвярнуўся ад акна, і яго погляд упаў на іншы дзіўны прадмет, які стаяў на выгнутым серванце, каменны бюст выдатнай, але строгай ведзьмы, якая была апранута ў вельмі-вельмі дзіўны галаўны убор. Два прадмета, падобныя на залатыя слыхавыя трубкі, тырчалі па яго баках. Пару малюсенькіх зіготкіх блакітных крылцаў былі прымацаваныя да скуранага рамяня над яе галавой, у той час як памяранцавыя радыскі былі прымацаваныя да другога рамяня вакол яе ілба.

— Паглядзі на гэта, — сказаў Гары.

— Чароўна, здзіўлены, што ён не надзеў гэта на вяселле.

Яны пачулі, як уваходныя дзверы зачыніліся, і праз хвіліну Ксенафіліюс падняўся да іх па спіральнай лесвіцы, яго тонкія ногі былі абутыя ў высокія гумавыя боты. Ён нёс паднос з разнастайнымі кубкамі і кіпячым імбрычыкам.

— А, вы знайшлі маё любімае вынаходства, — вымавіў ён, піхаючы паднос у рукі Герміёны. Пасля гэтага ён устаў каля статуі побач з Гары. — Даволі дакладна падагнаная, каб сядзець на галаве ў выдатнай Равены Рэйвенкло .

“Той багаты, у каго ёсць розум, а не злата.”

— Вось сіфоны Вракспутраў — каб прыбраць усе крыніцы, якія адцягваюць з галавы тое, што мяшае. Вось, — ён паказаў на малюсенькія крылцы. — Білівігі, каб стымуляваць паляпшэнне сістэмы мыслення. Нарэшце, — ён паказаў на аранжавыя радыскі. — Сліва-дырыжабль, каб узмацніць успрымальнасць да незвычайнага.

Ксенафіліюс зрабіў вялікі крок да падноса з гарбатай, які Герміёна прымудрылася паставіць на адзін з захламленых сталоў.

— Магу я прапанаваць вам настойку Гардыкаранёў? Мы самі яе робім! — пачаў Ксенафіліюс. Як толькі ён пачаў наліваць фіялетавую з адценнем бурачнага соку вадкасць, ён дадаў. — Луна ўнізе, па тым боку Ніжняга Маста, яна вельмі рада, што вы тут. Яна доўга не затрымаецца, яна сабрала патрэбную колькасць Плімпаў, каб зрабіць суп для ўсіх нас. Прысаджвайцеся і насыпце сабе цукру.

— Цяпер, — ён адкінуў стос папер з крэсла і прысеў, перакрыжаваўшы ногі, абутыя ў гумавыя боты. — Чым я магу вам дапамагчы, містэр Потэр?

— Ну, — адказаў Гары, пазіраючы на Герміёну, якая падбадзёрвальна кіўнула. — Уся справа ў тым знаку, які быў у вас на шыі на вяселлі Біла і Флёр, містэр Лаўгуд. Нам цікава, што ён значыць.

Ксенафіліюс падняў вочы.

— Вы маеце на ўвазе знак Рэліквій Смерці?

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)