Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 245
Перейти на страницу:

XXI. Казка пра трох братоў

Гары абгарнуўся, каб паглядзець на Рона і Герміёну. Здавалася, яны таксама не разумеюць, пра што кажа Ксенафіліюс.

— Рэліквіі Смерці?

— Цалкам дакладна, — адказаў Ксенафіліюс. — Вы ніколі не чулі пра іх? Я не здзіўлены. Вельмі, вельмі мала чараўнікоў вераць у іх існаванне. Госць на вяселлі твайго брата, той ёлуп, — Ксенафіліюс кіўнуў у бок Рона. — Што накінуўся на мяне за тое, што я фарсіў знакам “вядомага Цёмнага чараўніка”! Якое невуцтва. У Рэліквіях няма нічога Цёмнага — прынамсі, у агульным сэнсе. Некаторыя выкарыстоўваюць такі знак проста дзеля таго, каб адкрыць сябе такім жа веруючым, у надзеі, што гэта дапаможа ім у Пошуку.

Ён размяшаў некалькі кавалачкаў цукру ў настойцы Гардыкаранёў і трохі адпіў.

— Выбачайце, — сказаў Гары. — Але я дагэтуль не разумею.

З ветлівасці ён таксама зрабіў невялікі глыток са свайго кубка і яго ледзь не знудзіла: варыва было цалкам агідным і нагадвала па гусце дражэ “Берці Ботс” са смакам сопляў.

— Ці бачыце, тыя, хто верыць у Рэліквіі Смерці, шукаюць іх, — сказаў Ксенафіліюс і прыцмокнуў вуснамі, ацэньваючы густ настойкі Гардыкаранёў.

— Але што такое Рэліквіі Смерці? — спытала Герміёна.

Ксенафіліюс адставіў убок пусты кубак.

— Я лічу, што вам знаёма “Казка пра трох братоў”?

Гары адказаў: “Не”, але Рон і Герміёна, дружна адказалі: “Так”.

Ксенафіліюс з сур’ёзным выглядам кіўнуў.

— Зразумела, містэр Потэр, усё пачынаецца з “Казак пра трох братоў”. У мяне дзесьці ёсць кніга...

Безуважлівым поглядам ён абвёў пакой, стосы пергамента і кніг, але Герміёна сказала:

— У мяне ёсць арыгінал, містэр Лаўгуд, яна ў мяне з сабой, — і выцягнула з маленькай, упрыгожанай пацеркамі сумачкі “Байкі барда Бідла”.

— Арыгінал? — рэзка спытаў Ксенафіліюс і, пасля ківу Герміёны, працягнуў. — Тады чаму б вам не прачытаць яго нам уголас? Так нам усім стане зразумела.

— Э-э-э... добра, — нервова сказала Герміёна. Яна адкрыла кнігу, і Гары ўбачыў у загалоўку старонкі знак, які яны разглядалі, у той час, калі Герміёна, паціху кашлянуўшы, пачала чытаць.

— “Аднойчы тры браты, якія вандравалі па закінутай дарозе ў змярканні...”

— Апоўначы, мама заўсёды нам так распавядала, — сказаў Рон, які выцягнуўся ў крэсле і закінуў рукі за галаву. Герміёна кінула яму раздражнёны погляд.

— Выбачай, я проста думаю што “апоўнач” гучыць крышачку страшней! — сказаў Рон.

— Так, страху ў нашай жыцці сапраўды трэба крышачку больш, — сказаў Гары, перш чым паспеў сябе спыніць. Ксенафіліюс, здавалася, не звяртаў адмысловай увагі на тое, што адбывалася, а пільна ўзіраўся праз акно ў неба. — Працягвай, Герміёна.

— “Браты апынуліся ля ракі занадта глыбокай, для таго каб яе можна было перайсці ўброд і занадта небяспечнай, каб пераплысці. Аднак браты былі знаўцамі чарадзейных мастацтваў, і яны проста ўзмахнулі чарадзейнымі палачкамі, і над здрадлівымі водамі вырас мост. Яны былі на паўдарогі да іншага берага, калі шлях ім заступіла фігура ў каптуры. І Смерць загаварыла з імі...” — Прабач, — перабіў Гары. — Смерць загаварыла з імі?

— Гэта ж казка, Гары!

— Дакладна, выбач. Працягвай.

— “І Смерць загаварыла з імі. Яна была вельмі злосная з-за таго, што яе абдурылі тры новыя ахвяры, бо звычайна вандроўцы танулі ў рацэ. Але Смерць была хітрая. Яна зрабіла выгляд, быццам віншуе трох братоў з іх магічным Трыюмфам, і сказала, што кожны з іх заслугоўвае прыз за тое, што змог яе абхітрыць.”

— “Так, старэйшы брат, які валодаў духам ваяра, папрасіў чарадзейную палачку больш магутную, чым любая з іншых, чарадзейную палачку, годную чараўніка, што перамог Смерць! Тады Смерць пайшла да бузіны, якая расла на беразе ракі, стварыла з яе галіны чарадзейную палачку і аддала яе старэйшаму брату.

Другі брат, які быў чалавекам напышлівым, вырашыў яшчэ больш зняважыць Смерць і папрасіў для сябе ўладу адбіраць у Смерці іншых. Тады Смерць абрала на рачным беразе камень і аддала яго другому брату, сказаўшы, што гэты Камень валодае сілай вяртаць зваротна тых, хто ўжо мёртвы.

І, нарэшце, Смерць спытала трэцяга, малодшага брата, чаго б ён пажадаў. Малодшы брат быў самым сціплым, але разам з тым і самым мудрым з усіх братоў, і ён не давяраў Смерці. Таму ён папрасіў тое, што дало б яму магчымасць сысці так, каб Смерць не змагла б яго пераследваць. І вельмі неахвотна Смерць уручыла яму свой ўласны Плашч-Нябачнік.”

— У Смерці ёсць Плашч-Нябачнік? — зноў перапыніў Гары.

— Так яна можа заставацца непрыкметнай для людзей, — сказаў Рон. — часам, ёй надакучае ганяцца за імі, яна размахвае рукамі і пранізліва віскоча... прабач, Герміёна.

1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)