Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 379
Перейти на страницу:

Слаба, амаль нячутна, да мяне даносіліся словы ці то пажадання, ці калыханкі:

“Спі, спі, засынай… Спі, спі, засынай…”

Я нырнуў у шэрае сутонне, мяне нешта панесла ў бяздоннае тумановае малодзіва, – быў я ўжо невядомай істотай, якая поўнілася жаданнем і радасцю, налівалася спакоем, спеласцю думак і ўпэўненасцю, у нейкім таямнічым прызначэнні, у тым, што я рабіў, да чаго імкнуўся…

… наш рыбалавецкі сейнер ішоў проста на сонца. І яно было так блізка перад намі, што, здавалася, выдаўжы руку – і апячэцца яна ад дотыку да чырвонай магмы.

Малінавае кола брыжыкам дакранулася да марской роўнядзі, разрэзала тоўшчу вады, і яна , падалося, засычэла і пачала падымацца ад яе пара; потым сонца апускалася глыбей і глыбей ў нябачнае бяздонне, як бы спяшаючыся схавацца ад людскога вока ці хацела астынуць у вадзе глыбокага акіяна…

Потым яно нырнула зусім, і толькі водсветы яшчэ доўга трымаліся на небе і воблаках…

– Цё там цікавае ўбачыў, Антон сан? – ля майго пляча стаіўся Саяма, бліскучымі вузенькімі вочкамі ўзіраўся ў далячынь.

– Сонца, сонца нырнула ў мора.

– Харосяе сонца. Сонца – Бог.

Мой японскі сябар схіліўся ў нейкім таямнічым паклоне, склаўшы перад носам далоні – адна да адной, колькі імгненняў маўчаў, не мяняючы паставы. – Люблю сонца, калі яно ўкладваецца спаць.

– Той, хто любіць сонца, той любіць Бога.

– Усе любяць сонца, але не ўсе любяць Бога.

– Затое Бог любіць усіх людзей. І даруе чалавецтву яго правіны.

– Дараваць вечна ён не можа…

– Так, не можа.

Ужо і водбліскі ад сонца зніклі, ужо і знаку ад іх не засталося, а на гарызонце роўненькім шнурочкам падзялялася прастора акіяна і неба. Потым і раздзяленне знікла, і ўжо суцэльная намітка шэрай сінечы была перад намі.

– Чаго ў тваіх вачах сум, Антон сан? Ад чаго боль у тваім сэрцы?

– Няма суму, Саяма сан. Ёсць стома. Дні ж цяжкія былі ў нас з табою.

– Былі, так… Але вочы не павінны паказваць тое. На розум не павінны ўздзейнічаць знешнія сілы. Мы павінны хаваць у сабе эмоцыі і не разбураць суладдзе душы і цела.

– Згодзен, Саяма сан, але ты не ўлічваеш розніцу ў нашым выхаванні. У вас з дзяцінства душа вучыцца разумець прыгожае і адчуваць, як б’ецца сэрца зямлі…

– Так, але ты з дзяцінства рос сярод дубоў і бяроз. І таму ты таксама ўвабраў ў сябе дадатную энергію, уменне разумець і адчуваць наваколле. Не кожнаму ж дадзена здольнасць размаўляць з ляснымі жыхарамі і хатнімі жывёлінамі, нават з мухамі і камарамі, – а ты ў іх лічышся за свайго…

Я не змог яму запярэчыць.

Саяма гаварыў амаль праўду.

Расказвала маці, што некалі, даўно-даўно, калі я яшчэ і не памятаў самога сябе, згубіла мяне ў лесе. Праўдзівей сказаць, не згубіла, а не памятала, як тое адбылося, бо гарэла сама ў гарачцы і не ведала, куды ішла з немаўлём на руках. Адзінае, што помніла, як знясіленая прылегла пад сівым пракаветным дубам, паклаўшы мяне паміж двух пакручастых каранёў – як у калыску…

Ачуняла ў сябе невядома праз які час, і адчула, што была далёка ад таго дуба. Апамяталася – і жахнулася. Закрычала, рукі выдаўжыўшы ў неба, да Бога скрушна загаварыла, вінавацілася, што так атрымалася – сына ў лесе пакінула, бездапаможнага, безабароннага, які і не ведаў яшчэ, што існуе на свеце гора і бяда…

Колькі дзён і начэй, мо і тыдняў, блукала па лесе, нічога ўжо не баючыся: страшней, як страціць адзінага сына, ёй здавалася, ужо нічога і ў свеце няма…

Яна забылася і пра свой голад, і пра тое, што яе пакідалі сілы, адно хвалявала яе – як адшукаць сына, і таму страх падштурхоўваў яе да нейкіх дзеянняў… Ведала, што заблудзілася, і таму не магла вызначыць кірунак – а куды ж ісці, куды кіравацца, каб выбіцца на тую адзіную сцежку, якая выведзе яе да таго месцейка… Жанчына як не ірвала на сабе косы, ганячы і ўшчуваючы сябе, што дапусціла такое… Цяпер ёй і жыць – не жыць…

Адшукала яна мяне зусім у іншым месцы.

Не пад пракаветным дубам я ляжаў, загорнуты ў рыззё, а ў жыце. У разоры. Не магла зразумець, чаго мяне туды занесла – хадзіць ці нават поўзаць я яшчэ не ўмеў. Але хто ж мяне туды занёс-перанёс?

Дзіўна было маці – я яшчэ быў жывы, бо за некалькі сутак, як яна шукала мяне, я павінен быў памерці альбо змарнець да непазнавальнасці…Дзіўна, але я яшчэ быў і вясёлы. Усміхаўся, гледзячы на матулю, спрабаваў нешта сказаць – такое ж радаснае і вясёлае, як падбадзёрыць яе, суцешыць, як быццам несвядома ведаў, што рабілася ў яе на сэрцы. Маці не верыла свайму нечаканаму шчасцю, не верыла раптоўнаму цуду, што адбыўся на яе вачах… Мо яна ад радасці і страціла зноў прытомнасць, паваліўшыся побач са мною, паспеўшы толькі нахіліцца ў адваротны бок, каб не прыдушыць сабой дзіцёнка…

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)