Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 207
Перейти на страницу:

— Сабраныя мастакамі ўражанні жыцця па-рознаму імі рэалізуюцца, у чым і выяўляецца пісьменніцкая індывідуальнасць кожнага аўтара. Дык вось, ці былі ў каго-небудзь з вашых герояў прататыпы, а можа, блізкасць літаратурнага характару да рэальнай асобы вас звязвае? Тое ж самае я хачу спытаць наконт сюжэтных сітуацый: ці абапіраецеся вы на рэальныя падзеі, сапраўдныя выпадкі, якія мелі месца ў жыцці, або вашы веды жыцця дазваляюць вам ствараць вымышленыя, але праўдзівыя сітуацыі?

— У мяне тут няма пэўнай сістэмы. Кожны раз бывае па-рознаму. У некаторых з маіх літаратурных вобразаў ёсць прататыпы. Хоць у дадзеным выпадку прамога «спісвання» няма, адбываецца звычайная літаратурная трансфармацыя. Мне ўжо даводзілася неяк пісаць аб гэтым, прыводзіць у якасці прыкладу два вобразы з аповесці «Трэцяя ракета». Самы «спісаны» вобраз там — камандзір гарматы сяржант Жаўтых. Многія рысы яго знешнасці і характару я сапраўды спісаў з камандзіра майго разліку, з якім ваяваў у Венгрыі, знаходзячыся ў 10-й знішчальна-супрацьтанкавай артылерыйскай брыгадзе. Яго сапраўднае прозвішча Лук’янчанка. Значыць, ён не камандзір «саракапяткі» і не загінуў на плацдарме ў Румыніі, ён паспяхова даваяваў вайну і ў сорак пятым дэмабілізаваўся з арміі. Але ў астатнім ён той жа: па-гаспадарску разважлівы, павольны, не надта пісьменны — сапраўдны хлебаробкалгаснік, які змяніў з-за акалічнасцей вайны плуг на зброю. Ён быў адным з лепшых камандзіраў гармат у нашым супрацьтанкавым палку.

Другі вобраз той жа аповесці, радавы Крывёнак, таксама ў многім спісаны з рэальнай асобы, толькі гэта асоба мела да маёй біяграфіі некалькі іншыя адносіны і ў іншы час. Неяк быў у мяне ва ўзводзе адзін недысцыплінаваны баец, ён прыносіў многа непрыемнасцей камандзірам і дрэнна скончыў свой лёс па сваёй, між іншым, віне. Крывёнак у аповесці не такі, але ў многім падобны на таго, іншага, байца.

Я пісаў ужо пра радаслоўную Рыбака з «Сотнікава», правобразам яго паслужыў чалавек, які, апроч аднолькавага лёсу, не меў больш нічога агульнага з яго літаратурным персанажам. Але менавіта агульнасць лёсу і зрабіла яго прататыпам, і цяпер я не магу іх падзяліць — адзін выклікаў да жыцця другога. Што гэта — прататып ці не, — я не думаў, ды і ці ёсць патрэба разбірацца ў гэтым?

Але нават і ў тых выпадках, калі самому аўтару цяжка назваць рэальны правобраз героя, ці азначае гэта, што той наогул адсутнічае? Забытыя або паўзабытыя жыццёвыя ўражанні, вобразы, характары людзей і нават асабісты настрой мінулых год, адбіўшыся глыбока ў падсвядомасці, могуць аднойчы ўзнавіцца і ўзнікнуць перад аўтарам як убачанае або адчутае ім упершыню. Асабліва калі некалькі сцёртых характараў трансфармуюцца ў адзін зборны — яркі і паўнакроўны, той, пра якога гавораць, што ён, выдуманы, увасабляе ў сабе больш праўды, чым той, што існаваў сапраўды. Бо ў працэсе творчасці, як вядома, роля падсвядомага надзвычай важная.

— А сюжэтныя сітуацыі?

— Гэтаксама і сюжэтныя сітуацыі. З некаторымі з іх у мяне не было лішніх клопатаў — яны ўзяты проста з маёй франтавой рэчаіснасці, ступень канструявання ў іх вельмі нязначная. Такія сюжэты «Трэцяй ракеты», «Мёртвым не баліць», «Атакі з ходу», часткова «Круглянскага моста» і «Воўчай зграі». Фабула кожнай з гэтых аповесцей была загадзя вядома, аўтару давялося толькі распрацаваць яе ў дэталях і засяліць патрэбнымі вобразамі.

Іншыя ж сюжэты складваліся з розных выпадкаў, паступова аб’ядноўваліся, ствараючы адзінае цэлае. Нейкія стыкі дамысліваліся, шукаліся арганічныя сувязі, мяняючыся, розныя выпадкі як бы «прыціраліся» адзін да аднаго. А бывала, што нейкая жыццёвая гісторыя служыла толькі завязкай, пачаткам аповесці, усё астатняе ўжо дыктавала ўяўленне.

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)